Перайсьці да зьместу

Данііл Кавалёў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Данііл Кавалёў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 сакавіка 2001(2001-03-25)[1] (25 гадоў)
Рост 174 см[2]
Вага 64 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Смаргонь
Нумар 25
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018 Дняпро Магілёў 2 (0)
2019 Дынама Менск 0 (0)
2020 Дняпро Магілёў 3 (0)
2020 Горкі 8 (2)
2021 Смаргонь 5 (1)
2021—2022 Лякаматыў Гомель 12 (0)
2022 Горкі 0 (0)
2022 Ворша 8 (0)
2023 Асіпавічы 28 (2)
2024 Паперпрам 26 (1)
2025 МЛ Віцебск 0 (0)
2025 Хваля 25 (3)
2026—4 Смаргонь

Данііл Кавалёў (нар. 25 сакавіка 2001 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Смаргоні». Ёсьць пасербам (сынам жонкі ад першага шлюбу) беларускага футбаліста Дзьмітра Ігнаценкі.

З 2018 году пачаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпра». У канцы cэзону пачаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 24 лістапада 2018 году, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць менскага «Дынама» (0:3).

У пачатку 2019 году перабраўся ў менскае «Дынама»[3], дзе выступаў за дубль. У студзені 2020 году вярнуўся ў «Дняпро», часам выходзіў на замену. У ліпені 2020 году на правах арэнды далучыўся да «Горак»[4]. У лютым 2021 году стаў гульцом «Смаргоні»[5]. Спачатку выходзіў у стартавым складзе, але хутка страціў месца ў аснове, пасьля чаго пачаў заставацца на лаўцы запасных. У ліпені 2021 году пакінуў смаргонскі клюб[6] і неўзабаве далучыўся да гомельскага «Лякаматыва», дзе гуляў да чэрвеня 2022 году.

У жніўні 2022 году стаў гульцом «Воршы», які пакінуў па заканчэньні cэзону 2022 году[7]. У сакавіку 2023 году далучыўся да «Асіпавічаў»[8]. У лютым 2024 году перайшоў у гомельскі «Паперпрам»[9]. У студзені 2025 году склаў працоўную дамову на паўтраця гадоў зь віцебскім МЛ[10], але яшчэ перад пачаткам сэзону быў аддадзены ў арэнду ў першалігавую «Хвалю»[11]. Перад пачаткам сэзону 2026 году стаў футбалістам «Смаргоні»[12].

КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
Дняпро Магілёў2018Найвышэйшая ліга20

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]