Андрэй Лясюк
Андрэй Лясюк | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 14 красавіка 1983 (41 год) Пінск, БССР | |
Рост | 177 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2004 2004 2005 2006 2006—2007 2007—2010 2011 2011 2012—2013 2014 2014—2015 2016 2017 2018 2019 2020 2021 |
Дынама Берасьце → Пінск-900 (арэнда) Нёман Хваля Менск Дняпро Магілёў Гомель Дняпро Магілёў Нёман Хваля Пінск Гарадзея Каўна Жальгірыс Нявежыс Ліда Белшына Бабруйск Ліда Стэнлес |
32 (4) 13 (18) 22 (4) 8 (6) 20 (6) 50 (17) 11 (0) 12 (3) 43 (9) 12 (8) 35 (13) 9 (0) 27 (9) 26 (8) 25 (12) 19 (5) 14 (11) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2022— | Стэнлес |
Андрэй Лясюк (нарадзіўся 14 красавіка 1983 году, Пінск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, нападнік. Галоўны трэнэр пінскага «Стэнлеса».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачаў займацца футболам у Пінску, гуляў потым за розныя клюбы. Найбольш праявіў сябе ў складзе магілёўскага «Дняпро», найлепшым бамбардзірам якога стаў у сэзоне 2009 году. У сакавіку 2012 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам». Пасьля няўдалага старту «Нёман» здолеў набраць добрую хаду, заняўшы выніковы пяты радок у чэмпіянаце. Лясюк стаў адным з найлепшых гульцоў клюбу, набраўшы добрую форму ў канцы сэзону й забіўшы пяць галоў у апошніх пяці сустрэчах[1]. У студзені 2013 году Лясюк падоўжыў кантракт з клюбам[2]. У лістападзе 2013 году кіраўніцтва «Нёману» вырашыла спыніць супрацоўніцтва з гульцом[3]. У красавіку 2014 году падпісаў кантракт з «Хваляй» да канца сэзону[4]. У канцы ліпеня 2014 году перайшоў у «Гарадзею», зь якой падпісаў кантракт да канца сэзону[5]. У студзені 2016 году пакінуў «Гарадзею»[6]. З жніўня 2016 году выступаў за летувіскі клюбу «Каўна Жальгірыс»[7]. У студзені 2018 году падпісаў кантракт з клюбам «Ліда»[8]. У сакавіку 2019 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[9].
Дасягненньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладальнік Кубка Беларусі: 2011
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Гарадзея | 2015 | Першая ліга | 25 | 9 |
Ліда | 2018 | Першая ліга | 26 | 8 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Все, ребята, харэ…»
- ^ Рыбак и Лясюк заключили новые контракты с «Неманом»
- ^ Андрей Лясюк покинул «Неман» (рас.)
- ^ «Волна» подписала Лясюка и Климихина и рассталась с Мытником (рас.)
- ^ Андрей Лясюк и Роман Морозов перешли в «Городею» (рас.)
- ^ «Городею» покинуло восемь футболистов (рас.)
- ^ Лясюк дебютировал за каунасский «Жальгирис» (рас.)
- ^ Лесько, Лясюк, Ковалюк и еще четыре игрока подписали контракты с «Лидой» (рас.)
- ^ 35-летний Лясюк перешел в «Белшину» (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)
- Нарадзіліся 14 красавіка
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Пінску
- Беларускія футбалісты
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Хваля» Пінск
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Гарадзея»
- Футбалісты клюбу «Каўна Жальгірыс»
- Футбалісты клюбу «Ліда»
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Стэнлес» Пінск