Аляксей Міхальчанка
Аляксей Міхальчанка | |
Дата нараджэньня | 13 кастрычніка 1973 (51 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Занятак | тэлевядовец |
Месца працы |
Аляксей Якаўлевіч Міхальчанка (нар. 13 кастрычніка 1973, Полацак, Віцебская вобласьць, БССР, СССР) – беларускі журналіст, прапагандыст і тэлевядучы.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2000 годзе пачаў тэлевізійную кар’еру на рэгіянальным тэлеканале[1]. З 2004 году працаваў на дзяржаўнае тэлеканале «АНТ» ў якасьці пазаштатнага карэспандэнта. У 2005 годзе пераехаў у Менск працаваць у штаб-кватэру «АНТ». Міхальчанка вядомы як аўтар тэлеперадачы «па-расейску: Как есть, так есть» (Як ёсьць, так ёсьць).
У 2012 годзе быў кандыдатам на выбарах у ніжнюю палату беларускага парлямэнту, але ня быў абраны[2].
Санкцыі ЭЗ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2011 годзе, пасьля хвалі рэпрэсіяў, якая рушыла ўсьлед за прэзыдэнцкімі выбарамі 2010 году, Міхальчанка разам зь іншымі супрацоўнікамі й топ-мэнэджэрамі буйное дзяржаўнае СМІ стаў суб’ектам забароны на паездкі й замарожваньня актываў Эўрапейскім Зьвязам як частка сьпісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасаваньня й прапаганду[3].
Згодна з рашэньнем Эўрапейскае рады(be) ад 15 кастрычніка 2012 году тэлеперадача «па-расейску: Как есть, так есть» была ахарактарызавана як інструмэнт прапаганды ў Беларусі, які падтрымлівае й апраўдвае рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці й дэмакратычнай апазыцыі(be), якія сыстэматычна асьвятляюцца ў нэгатыўнай і зьневажальнай форме з выкарыстаньнем фальсыфікаванай інфармацыі, у той час як Міхальчанка стаў асабліва актыўны на гэтай ніве пасьля разгону Плошчы 2010 і наступных пратэстаў[4].
У 2014 годзе Міхальчанка выйграў працэс у судзе агульнае юрысдыкцыі ЭЗ(uk) і здолеў дамагчыся адмены санкцыяў супраць яго паводле працэсуальных прычынаў. Суд(uk), аднак, пацьвердзіў, што шоў Міхальчанкі было часткаю прапагандысцкай машыны рэжыму Лукашэнкі[5].
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты, мае сына[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б От оппонента слышу! - Максим Иващенко, БелГазета, 02.04.2012
- ^ Як ёсць, так ёсць: каб пракінуць Міхальчанку, амаль 5 тысяч чалавек «прагаласавалі на даму» - Наша Ніва, 26.09.2012
- ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.). Наша Ніва (2011-10-11). Архіўная копія ад 2017-10-22 г.
- ^ Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
- ^ Vital Ruhain. (2014-09-25) Will Belarus oligarchs follow suit after Mikhalchanka's win over EU? (анг.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2017-11-03 г.