Алешкавічы 1
Выгляд
Алешкавічы 1 | |
трансьліт. Alieškavičy 1 | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Відамлянскі |
Насельніцтва: | 33 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225068[1] |
СААТА: | 1240808072 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°19′20″ пн. ш. 23°42′14″ у. д. / 52.32222° пн. ш. 23.70389° у. д.Каардынаты: 52°19′20″ пн. ш. 23°42′14″ у. д. / 52.32222° пн. ш. 23.70389° у. д. |
± Алешкавічы 1 |
Але́шкавічы 1[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, на правым беразе, у самага вытоку ракі Градаўкі, за 1 км на поўнач ад аўтадарогі Слонім — Высокае (Р85), за 15 км на паўднёвы захад ад Камянцу, за 30 км на поўнач ад Берасьця, за 36 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Жабінка на лініі Берасьце — Баранавічы. Уваходзіць у Відамлянскі сельсавет.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- сярэдзіна XIX ст.: вёска ў складзе фальварку Алешкавічы, маёнтку Трасьцяніца, уласнасьць памешчыцы Муханавай з Патоцкіх.
- 1833: у вёсцы 36 двароў, 236 рэвіскіх душ.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі вёска ў маёнтку Трасьцяніца баронаў Марэнгаймаў, 235 рэвіскіх душ.
- 2-я палова XIX ст.: вёска ў Ратайчыцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1897: паводле перапісу 50 гаспадарак, 355 жыхароў, дзейнічалі школа граматы, кузьня.
- 1905: у вёсцы 365 жыхароў.
- 1921: вёска ў складзе Ратайчыцкай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Ратайчыцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці.
- 1956: у калгасе «Радзіма».
- 1960: 192 жыхары.
- 1970: 150 жыхароў.
- 2006: у Відамлянскім сельсавеце.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 33 жыхары
- 2005 год — 54 жыхары, 28 двароў[3]
- 1999 год — 57 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У складзе ААТ «Відамлянскае». Дзейнічае крама.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 162
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 15
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 15.