Дзямянчыцы
Выгляд
Дзямянчыцы | |
трансьліт. Dziamiančycy | |
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Відамлянскі |
Насельніцтва: | 32 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225068[1] |
СААТА: | 1240808028 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°17′52″ пн. ш. 23°38′30″ у. д. / 52.29778° пн. ш. 23.64167° у. д.Каардынаты: 52°17′52″ пн. ш. 23°38′30″ у. д. / 52.29778° пн. ш. 23.64167° у. д. |
± Дзямянчыцы |
Дзямя́нчыцы[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 200 м на поўдзень ад аўтадарогі Слонім — Высокае (Р85), за 200 м на ўсход ад левага берагу ракі Лясной, за 20 км на паўднёвы захад ад Камянцу, за 27 км на поўнач ад Берасьця, за 15 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы на лініі Берасьце — Беласток. Уваходзіць у Відамлянскі сельсавет.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVI ст.: вёска ў Берасьцейскім павеце ВКЛ.
- 1795: у складзе Расейскай імпэрыі.
- 2-я палова XIX ст.: вёска ў Турнаўскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні, адносілася да маёнтку Дзямянчыцы, уласнасьць памешчыцы Баяроўскай.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі ў вёсцы 402 рэвіскія душы.
- 1905: 826 жыхароў.
- 1921: у складзе Турнаўскай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Турнаўскім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, 166 двароў, 620 жыхароў.
- 1949: арганізаваны калгас «Сталінскі шлях».
- 1954: у Ратайчыцкім сельсавеце.
- 1960: 297 жыхароў.
- 1961: у калгасе «Радзіма».
- 1970: 239 жыхароў.
- 2006: у Відамлянскім сельсавеце.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 32 жыхары
- 2005 год — 58 жыхароў, 29 двароў[3]
- 1999 год — 72 жыхары
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У складзе ААТ «Агра-Турна». Працуе крама.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 163
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 44
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 44—45.