Задвор’е (Камянецкі раён)
Выгляд
Задвор’е | |
трансьліт. Zadvorje | |
Першыя згадкі: | 19 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Відамлянскі |
Насельніцтва: | 32 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225053[1] |
СААТА: | 1240808036 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°17′4″ пн. ш. 23°45′37″ у. д. / 52.28444° пн. ш. 23.76028° у. д.Каардынаты: 52°17′4″ пн. ш. 23°45′37″ у. д. / 52.28444° пн. ш. 23.76028° у. д. |
± Задвор’е |
Задво́р’е[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 1 км на захад ад аўтадарогі Берасьце — Каменюкі (Р83), за 400 м на ўсход ад левага берагу ракі Градаўка, за 15 км на поўдзень ад Камянцу, за 20 км на поўнач ад Берасьця, за 28 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Жабінка на лініі Берасьце — Баранавічы. Уваходзіць у Відамлянскі сельсавет.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- сярэдзіна XIX стагодзьдзя: вёска ў Турнаўскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі ў вёсцы 158 рэвіскіх душ, у складзе маёнтку Чарнаўчыцы, уласнасьць Грабоўскіх.
- 1890: у карыстаньні вясковай сельскай грамады 415 дзесяцінаў зямельных угодзьдзяў.
- 1897: 32 двары, 263 жыхары, школа, хлебазапасная крама.
- 1905: 290 жыхароў.
- 1921: у складзе Турнаўскай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1929: 35 двароў, 169 жыхароў.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Турнаўскім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, 57 двароў, 296 жыхароў.
- 1948: у пачатковай школе 43 вучні.
- 1950: арганізаваны калгас «Шлях да камунізму».
- 1954: у Відамлянскім сельсавеце.
- 1956: у калгасе «Перамога».
- 1959: 168 жыхароў.
- 1970: 122 жыхары.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 32 жыхары
- 2005 год — 24 жыхары, 15 двароў[3]
- 1999 год — 42 жыхары
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У складзе ААТ «Агра-Турна».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 163
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 47
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 47.