Градаўка
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Рака | |
Градаўка | |
Выток | каля в. Задвор’я |
Вусьце | Лясная |
Краіны басэйну | Беларусь |
Даўжыня | 13 км |
Гра́даўка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Лясной (прыток Заходняга Бугу, басэйн Віслы). Цячэ ў Камянецкім і Берасьцейскім раёнах. Даўжыня 13 км.
Асноўны прыток — рака Безымянка.
Пачынаецца на паўночным усходзе ад вёскі Задвор’я Камянецкага раёну, вусьце за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Чарнаўчыцаў Берасьцейскага раёну. Цячэ паўднёвай ускраінай Прыбужанскай раўніны. На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 134
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 134