Трасьцяніца (Берасьцейская вобласьць)
Трасьцяніца | |
трансьліт. Traścianica | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Ратайчыцкі |
Насельніцтва: | 78 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225068[2] |
СААТА: | 1240855071 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°19′27″ пн. ш. 23°37′39″ у. д. / 52.32417° пн. ш. 23.6275° у. д.Каардынаты: 52°19′27″ пн. ш. 23°37′39″ у. д. / 52.32417° пн. ш. 23.6275° у. д. |
± Трасьцяніца | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Трасьцяні́ца[3] (таксама — Трусьцянэ́ца[3]) — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ратайчыцкага сельсавету. Знаходзіцца на правым беразе ракі Лясной.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню згадана ў другой палове XV стагодзьдзя, была шляхецкім маёнткам, якім валодалі Сангушкі. Пасьля адміністрацыйнай рэформы сярэдзіны XVI стагодзьдзя ў Вялікім княстве Літоўскім у складзе Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва[4].
Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Трасьцяніца ў складзе Расейскай імпэрыі, належала да Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні.
У сярэдзіне XIX стагодзьдзя маёнтак належаў Патоцкім, у 1873 годзе ў вёсцы ўзьведзена драўляная Сьвята-Праабражэнская царква, а ў 1877 годзе на могілках пабудавана таксама драўляная Дзьмітрыеўская царква. Па перапісе 1897 году ў вёсцы было 15 жыхароў. У пачатку XX стагодзьдзя належала барону Корфу, у гэты пэрыяд у вёсцы таксама існавала каталіцкая капліца (не захавалася)[4].
Згодна з Рыскай мірнай дамовай у 1921 годзе вёска ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы, дзе ўваходзіла ў Берасьцейскі павет Палескага ваяводзтва. У 1923 годзе тут было 39 двароў і 219 жыхароў.
З 1939 году ў складзе БССР. У час Вялікай Айчыннай вайны на франтах загінула 24 жыхары вёскі[4].
У 2015 годзе руіны могілкавай Дзьмітрыеўскай царквы (1877) былі цалкам разабраны[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — 78 чалавек[1]
- 1999 год — 100 чалавек
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сьвята-Праабражэнская царква. Драўляная праваслаўная царква 1873 году пабудовы. Помнік народнага драўлянага дойлідзтва[6]
- Безкурганных магільнік. За два кілямэтры на поўнач ад вёскі, вялікая частка занятая сучасным могілкамі. Магільнік датуецца IV—II стагодзьдзем да н. э., належаў плямёнам паморскай культуры[6].
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Пахаваныя 22 воіны, якія загінулі ў 1944 годзе пры вызваленьні раёну, і 2 партызаны. У 1965 годзе ўсталяваны абэліск, а ў 1982 годзе — скульптура воіна[6].
- Два курганныя могільнікі. Знаходзяцца за 0,7 км на паўночны захад ад вёскі і за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі. Датуюцца XI—XIII стагодзьдзямі, належалі дрыгавічам[6].
Усе вышэйпералічаныя аб’екты ўключаны ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ Поиск по Адресу (рас.) Справочник Адресов. Белпошта. Праверана 18 кастрычніка 2018 г.
- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 175
- ^ а б в Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
- ^ Тростяница на сайте globus.tut.by
- ^ а б в г «Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область». Минск, издательство «Белорусская Советская Энциклопедия имени Петруся Бровки», 1990 год
- ^ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ