Шалічы 2
Выгляд
| Шалічы 2 | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Камянецкі |
| Сельсавет | Відамлянскі |
| Першыя згадкі | 19 стагодзьдзе |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°19′30″ пн. ш. 23°44′27″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 15 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1631 |
| Паштовы індэкс | 225067[1] |
| СААТА | 1240808106 |
| Нумарны знак | 1 |
| Шалічы 2 на мапе Беларусі ± Шалічы 2 | |
Ша́лічы 2[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 1,5 км на поўнач ад аўтадарогі Слонім — Высокае (Р85), за 14 км на паўднёвы захад ад Камянцу, за 31 км на поўнач ад Берасьця і за 31 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Жабінка на лініі Берасьце — Баранавічы. Уваходзіць у Відамлянскі сельсавет.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- канец XIX ст.: маёнтак Шалічы ў Камянец-Літоўскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1890: уласнасьць памешчыка Міхаіла Целяціцкага, 320 дзесяцінаў зямлі, 60 дзесяцінаў лесу.
- 1905: у маёнтку 15 жыхароў.
- 1921: вёска Шалічы 2 у складзе Турнаўскай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1923: 10 двароў, 56 жыхароў.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Відамлянскім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, 24 двары, 187 жыхароў.
- 1949: арганізаваны калгас «Дружба», дзейнічала пачатковая школа.
- 1960: 80 жыхароў.
- 1970: 67 жыхароў, у калгасе «Кастрычнік».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 15 жыхароў
- 2005 год — 31 жыхар, 15 двароў[3]
- 1999 год — 33 жыхары
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У складзе ААТ «Відамлянскае».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Белпошта
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 163
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 97—98
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 97—98.