Кадымскі раён
| Кадымскі раён | |
| Кодимський район | |
Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Украіна |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Адэская вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Кадыма |
| Дата ўтварэньня | 1940 |
| Дата скасаваньня | 17 ліпеня 2020[1] |
| Афіцыйныя мовы | украінская |
| Насельніцтва | 34 788 |
| Шчыльнасьць | 42,530 чал./км² |
| Плошча | 818 км² |
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +2 |
| Тэлефонны код | +380-4867 |
| Паштовыя індэксы | 66000 |
| | |
Кадымскі раён (па-ўкраінску: Кодимський район) — колішнія адміністрацыйная адзінка на поўначы Адэскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — места Кадыма.
Геаграфічныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разьмешчаны ў паўднёвай лесастэпавай частцы Падольскага ўзвышша. Раён мяжуе на ўсходзе з Балцкім, на поўдні — з Катоўскім раёнамі Адэскай вобласьці, на захадзе — з Малдовай, на поўначы — зь Віньніцькай вобласьцю.
У раёне цячэ 10 рэчак: Кадыма — упадае ў Паўднёвы Буг, рака Белачы бярэ пачатак ля в. Сэрбы і ўпадае ў Днестар, Саўранка — працякае празь вёскі Пыріжна, Івашкава, Гонараўка працякае ў в. Баштанкава, Майстрынка — в. Загнеткава, Рыбніца — в. М. Слабодка, Малокіш, Сухі Малокіш — в. Шаршанцы. Ёсьць таксама 51 вадаём агульнай плошчай 184 га, 45 струменяў агульнай даўжынёй 137 км.
Тэрыторыю раёну перасякаюць шляхі Крывое Возера — Балта, Кадыма — Катоўск. Даўжыня аўтадарогаў агульнага карыстаньня складае 555 км, зь іх шляхаў зь цьвёрдым пакрыцьцём — 413 км, зь якіх 249 км пакрытыя асфальтабэтонам і бэтонам. Кадымскі раён перасякае дзьве чыгуначных магістралі Адэса — Кіеў, Слабодка — Рыбніца. Раён абслугоўваюць чыгуначныя станцыі: Кадыма, Абамелікава, Слабодка.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кадымскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

