Перайсьці да зьместу

Залева

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Зале́ва — моцны дождж, якому характэрны раптоўны пачатак і заканчэньне выпадзеньня, а таксама рэзкая зьмена моцнасьці.

Працягласьць бязупыннага выпадзеньня звычыйна складае ад некалькіх хвілінаў да 1-2 гадзіны (часам некалькі гадзінаў, у зваротніках — да 1-2 сутак). Нярэдка бывае залева суправаджаецца навальніцаю й малачасным узмацненьнем ветру (віхуром на моры).

Залева выпадае з кублавата-дажджавых воблакаў, пры гэтым колькасьць воблакаў можа быць значнай (7-10 балаў), альбо ня вельмі (4-6 балаў, а часам усяго 2-3 бала).

Галоўнай прыметай ападкаў залеўнага характара зьяўляецца ня іхняя вялікая моцнасьць (часам залева можа быць слабой), в менавіта той факт, што само выпадзеньне здараецца з канвектыўных (часьцей за ўсё кублавата-дажджавых) воблакаў — што й вызначае ваганьне моцы ападкаў. У сьпёку слабая залева можа быць з моцных кублавата-дажджавых воблакаў, а часам (вельмі слабая залева) — з кублавата-дажджавых воблакаў сярэдняй моцы.