Авідзіёпальскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Авідзіёпальскі раён
Овідіопольський район
Ovidiopol Raion coat of arms.png
Герб
Ovidiopol Raion Flag.png

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус раён
Уваходзіць у Адэская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Авідзіёпаль
Дата ўтварэньня 1924
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2001) 60 308
Плошча 815 км²
Месцазнаходжаньне
Авідзіёпальскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Тэлефонны код +380-4851
Паштовыя індэксы 67502
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Авідзіёпальскі раён (па-ўкраінску: Овідіопольський район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Адэскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Авідзіёпаль.

Геаграфічныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмешчаны ў цэнтры Адэскай вобласьці паміж левым берагам Днястроўскага ліману і Чорным морам. Па яго тэрыторыі працякае рака Барабой.

Праз раён праходзіць міжнародная аўтамагістраль, якая злучае Адэсу зь дзяржавамі Малдова, Румынія, Баўгарыя, Турэччына.

На тэрыторыі раёну разьмешчаны дзяржаўны батанічны заказьнік «Дальніцкі лес». Частка тэрыторыі раёну ўваходзіць у запаведнае ўрочышча «Днястроўскія плаўні».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі раёну людзі жылі яшчэ здаўна. Тут выяўленыя рэшткі шасьці старажытных паселішчаў: два зь іх існавалі ў скіфскія часы (ІV—ІІІ ст. да н. э.), два — у сармацкія (ІІ—ІІІ ст. н. э.), а ў двух астатніх знойдзеныя сьляды чарняхаўскай культуры (ІІІ—V ст. н. э.).