Любашоўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Любашоўскі раён
Любашівський район
Liubashivka Raion COA.png
Герб
Lubashivskyi rayon prapor.png

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус раён
Уваходзіць у Адэская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Любашоўка
Дата ўтварэньня 1926/1957
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2001) 33 629
Шчыльнасьць 30,57 чал./км²
Плошча 1100 км²
Месцазнаходжаньне
Любашоўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Любашоўскі раён (па-ўкраінску: Любашівський район) — адміністрацыйная адзінка на паўночным усходзе Адэскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Любашоўка.

Геаграфічныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмяшчаецца на мяжы лесастэпавай і стэпавай зонаў Украіны. Клімат — умерана-кантынэнтальны.

Асноўныя рэкі, якія праходзяць праз раён — Кадыма, Тылігул, Чычыклея. Зямельныя рэсурсы — пашыраны чарназёмы, цёмна — шэрыя глебы, гліны. Лясныя рэсурсы — невялікія масывы лесу, што адносяцца да Жарабкоўскага ды Шыраеўскага лясьніцтваў.

На чыгуначнай галінцы Катоўск — Першамайск разьмешчаныя станцыі Заплазы і Любашоўка. Праз раён праходзяць міжнародныя транспартныя калідоры, у тым ліку — траса Санкт-ПецярбургКіеўАдэсаE95 (яе частка на тэрыторыі Ўкраіны — Аўтастрада M 05 і траса Кіраваград — Платонава (украінска-малдоўская мяжа) — Аўтастрада M 13 (Украіна).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Любашоўшчыне здаўна жылі людзі. Стаянкі каменнага веку знойдзеныя каля Пазнанкі, Сьцяпанаўкі; а вакол Бакавога і на берагах Кадымы выяўленыя сьляды Трыпольскай культуры. Ёсьць таксама знаходкі Чарняхаўскай культуры (жалезны век). У Любашоўцы былі знойдзеныя здабыткі бронзавага веку. Засталося нямала скіфскіх курганоў.

У XV ст. тэрыторыя сучаснага раёну ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага.

У XVI—XVII стагодзьдзях навакольная тэрыторыя была малазаселенай часткай гэтак званага Дзікага поля.

Крычунова Любашоўскага раёну

9 студзеня 1792 року (29 сьнежня 1791 року) была складзеная Яская мірная дамова, якая паклала канец расейска-турэцкай вайне 17871792 рр. Дамова замацавала за Расеяй усё Паўночнае Прычарнамор'е. Да яе адышлі землі паміж Паўднёвым Бугам і Днястром. Адразу пасьля гэтага царскі ўрад пачаў актыўна калянізаваць новыя тэрыторыі, якія да гэтага засяляліся стыхійна. Зьявілася шмат селішчаў, у тым ліку, і на месцы цяперашняга Любашоўскага раёну. Як правіла, гэтыя пасёлкі разьмяшчаліся ў далінах рэчак. Рэкі Тылігул і Кадыма ў той час былі суднаходнымі.

У XIX ст. тэрыторыя вакол Любашоўкі належыла Хэрсонскай губэрні як Любашоўская воласьць Ананьеўскага павету. Тэрыторыя паўночней Кадымы належыла да Падольскай губэрні. Так, склад Вялікабобрыцкай воласьці Балцкага павету ўваходзілі Вялікі Бабёрык, Крычунова, Гвоздаўка.

Станаўленьне Савецкай улады, як і ўсюды, суправаджалася калектывізацыяй, голадам 1933 року, рэпрэсіямі.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны у вёсцы Гвоздаўка Любашоўскага раёну разьмяшчаўся канцлягер, у якім утрымліваліся габрэі. Каля вёскі, на месцы канцлягеру ўсталяваны памятны знак. Тры выхадцы раёну падчас Вялікай Айчыннай вайны сталі Героямі Савецкага Саюзу.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Любашоўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў