Перайсьці да зьместу

Тытанік (фільм, 1997): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьмест выдалены Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Titanic_(1997_film)?oldid=1002093323
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 15:54, 23 студзеня 2021

Тытанік
па-ангельску: Titanic
Жанр фільм-катастрофа[d], драматычны фільм, фільм пра каханьне[d], флэшбэк-фільм[d], мэлядрама[d], гістарычны фільм[d] і эпічны фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на sinking of the RMS Titanic[d]
Прадусар
У ролях
Дыктар Глорыя Ст’юарт[d]
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Конрад Баф IV[d], Джэймз Кэмэран і Рычард А. Гарыс[d]
Мастак Peter Lamont[d]
Вытворчасьць 20th Century Fox, Paramount Pictures, Lightstorm Entertainment[d] і Брытанскі інстытут кінэматографу[d]
Распаўсюд InterCom[d], Paramount Pictures і Дыснэй+[d]
Дата выхаду 19 сьнежня 1997[4], 8 студзеня 1998[5][6], 16 студзеня 1998[7], 1 лістапада 1997, 16 студзеня 1998, 7 студзеня 1998 і 20 лютага 1998
Працягласьць 194 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 200 000 000 $[4]
Прыбытак 1 850 197 130 $[8] і 659 363 944 $
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Тытанік» (па-ангельску: Titanic) — амэрыканскі эпічны і оамантычны фільм-катастрофа 1997 году, рэжысэрам, сцэнарыстам, сумесным прадусарам і рэдактарам якога стаў Джэймз Кэмэран. Ён уключае ў сябе як гістарычныя, гэтак і выдуманыя аспэкты, і заснаваны на аповесьцях пра гібель «Тытаніка». У галоўных ролях зьняліся Леанарда Дзі Капрыё і Кейт Ўінсьлет, якія адлюстравалі пэрсанажаў розных сацыяльных клясаў, якія закахаліся на карабелі падчас ягонага трагічнага падарожжа. Натхненьне для фільму Кэмэран атрымаў праз інтарэс да караблекрушэньняў. Ён адчуў, што гісторыя каханьня, перамежаная з чалавечымі стратамі, будзе мець важнае значэньне для перадачы эмацыянальнага ўзьдзеяньня катастрофы. Вытворчасьць фільму пачалася ў 1995 годзе, калі Кэмэран зьняў кадры сапраўднага крушэньня «Тытаніка». Сцэны на карабелі былі зьнятыя на борце Акадэміка Мсьціслава Келдыша, які Кэмеран выкарыстаў у здымках крушэньня.

Фільм прафінансавалі Paramount Pictures і 20th Century Fox, першая зь іх вяла прасоўваньне фільму ў Паўночнай Амэрыцы, а другая выпусьціла фільм у міжнародны пракат. Гэта быў самы дарагі фільм на той час, зь бюджэтам вытворчасьці ў 200 мільёнаў даляраў. Пасьля выхаду 19 сьнежня 1997 году «Тытанік» дасягнуў значных камэрцыйных посьпехаў і сабраў станоўчыя водгукі кінакрытыкаў. Фільм быў намінаваны на 14 прэміяў «Оскар», гэтак жа як у свой час фільм «Усё пра Эву» (1950). Намінацыі канвэртаваліся ў 11 прэміяў, у тым ліку ўзнагароды былі атрыманыя за найлепшы фільм і рэжысуру, дасягнуўшы посьпеху фільму 1959 году «Бэн-Гур».

Сюжэт

У 1912 годзе ў Саўтгэмптане, 17-гадовая пасажырка першай кляса Роўз ДэЎіт Букатэр (Кейт Ўінсьлет), нйгы жаніх Кэл Гоклі (Білі Зэйн) і маці Рут (Фрэнсіс Фішэр) селі на борд шакоўнага карабелю «Тытанік». Рут падкрэслівае, што шлюб Роўз вырашыць фінансавыя праблемы іхнае сям’і і дазволіць захаваць статус найвышэйшай клясы. Засмучаная заручынамі, Роўз пералазіць карму і задумваецца пра самагубства. Джэк Доўсан (Леанарда Дзі Капрыё), бедны мастак, умешваецца і перашкаджае ёй. Роўз расказвае занепакоенаму Кэл, што яна ўглядалася праз край, і Джэк выратаваў яе ад падзеньня. Аднак, Кэл слухае абыякава, і ён прапануе ўзнагародзіць Джэка і запрашае Джэка на сумесную вячэру ў першай клясе. Джэк і Роўз пасябравалі, незважаючы на тое, што Кэл, камэрдынэр Спайсэр Лаўджой (Дэйвід Ўорнэр) і Рут насьцярожана адносяцца да бядулі. Пасьля вячэры Роўз таемна далучаецца да Джэка на вечарыне ў трэцяй клясе.

Усьведамляючы непрыняцьцё Кэла і Рут, Роўз дыстанцуецца ад Джэка, але пазьней усьведамляе, што аддае перавагу яму перад Кэлам. Пасьля сустрэчаў на носе карабелю на заходзе сонца, Роўз адводзіць Джэка ў свой пакой. Па ейнае замове Джэк малюе ейны партрэт, калі яна пазіруе аголенай. Яны зьбягаюць ад Лаўджоя і займаюцца сэксам у самаходзе ў грузавым адсеку. На пярэдняй палубе яны становяцца сьведкамі сутыкненьня карабеля з айсбэргам і чуюць, як ягоныя афіцэры абмяркоўваюць сур’ёзнасьць здарэньня. Кэл знаходзіць эскіз малюнка аголенай Роўз. Калі Джэк і Роўз спрабуюць паведаміць Кэл пра сутыкненьне, Кэл помсьціць Джэку, падкінуўшы яму каралі ў кішэню і абвiнаваціўшы яго ў крадзяжы. Джэка арыштоўвае паліцыя і ўтрымлівае яго пад вартай у кабінеце майстра зброі. Калі карабель тоне, Роўз уцякае ад Кэл і сваёй маці, якія селі ў ратавальную шлюпку, і вызваляе Джэка. Яны спрабуюць выратавацца падчас катастрофы.

Крытыка

«Тытанік» атрымаў у асноўным станоўчыя водгукі кінакрытыкаў і быў станоўча ацэнены гледачамі і навукоўцамі, якія зазначылі культурны, гістарычны і палітычны ўплыў фільму[9][10]. На сайце агрэгатара аглядаў «Rotten Tomatoes» фільм мае рэйтынг ухваленьня 89% на аснове 192 аглядаў, пры сярэднім рэйтынгу 7,98/10.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі