Таварыства беларускай школы: розьніца паміж вэрсіямі
д афармленьне |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 66: | Радок 66: | ||
У [[1926]] годзе [[Беларуская хрысьціянская дэмакратыя (1927)|БХД]] у супрацьвагу [[КПЗБ]] і ТБШ стварылі сваю арганізацыю — [[Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры]]. |
У [[1926]] годзе [[Беларуская хрысьціянская дэмакратыя (1927)|БХД]] у супрацьвагу [[КПЗБ]] і ТБШ стварылі сваю арганізацыю — [[Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры]]. |
||
У [[1927]] годзе гурток ТБШ у вёсцы [[Галавачы (Гарадзенскі раён)|Галавачы]] ([[Скідальская гміна]]) ахвяраваў 650 злотых на адбудову беларускай гімназіі ў мястэчку [[Глыбокае]]<ref> |
У [[1927]] годзе гурток ТБШ у вёсцы [[Галавачы (Гарадзенскі раён)|Галавачы]] ([[Скідальская гміна]]) ахвяраваў 650 злотых на адбудову беларускай гімназіі ў мястэчку [[Глыбокае]]<ref>[[Наша праўда (1927)|«Наша Праўда»]] [http://elibrary.mab.lt/bitstream/handle/1/2466/232726-1927-20.pdf?sequence=20&isAllowed=y №20], [[11 чэрвеня]] [[1927]]</ref>. |
||
Кіраўнікамі арганізацыі былі [[Антон Луцкевіч]], [[Сымон Рак-Міхайлоўскі]], [[Фелікс Стацкевіч]], [[Браніслаў Тарашкевіч]], [[Антон Неканда-Трэпка|Антон Трэпка]], [[Рыгор Шырма]] і іншыя. Арганізоўвала беларускія школы, культурна-асьветніцкія гурткі (у [[1928]] годзе каля 500 гурткоў і да 30 тыс. сябраў ТБШ), бібліятэкі, народныя дамы, клюбы, распаўсюджвала беларускія газэты і часопісы. |
Кіраўнікамі арганізацыі былі [[Антон Луцкевіч]], [[Сымон Рак-Міхайлоўскі]], [[Фелікс Стацкевіч]], [[Браніслаў Тарашкевіч]], [[Антон Неканда-Трэпка|Антон Трэпка]], [[Рыгор Шырма]] і іншыя. Арганізоўвала беларускія школы, культурна-асьветніцкія гурткі (у [[1928]] годзе каля 500 гурткоў і да 30 тыс. сябраў ТБШ), бібліятэкі, народныя дамы, клюбы, распаўсюджвала беларускія газэты і часопісы. |
Вэрсія ад 22:14, 6 кастрычніка 2016
Таварыства беларускай школы | |
Абрэвіятура | ТБШ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 9 сьнежня 1921 (103 гады таму) |
Тып | Асьветнае |
Юрыдычны статус | Грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | Агульнакраёвая асьвета на беларускай мове |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Варанянскага, д. 7а, п. 720. |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Старшыня | Алесь Лозка |
Кіроўны орган | Канцылярыя |
Сайт | www.nastaunik.info/initiative/tbs |
Таварыства беларускай школы (ТБШ) — культурна-асьветная арганізацыя ў Заходняй Беларусі ў 1921—1937 гадох, заснаваная ў Радашкавічах Браніславам Тарашкевічам, затым аб’ядналася зь Беларускай школьнай радай у Вільні. Адноўленая ў Рэспубліцы Беларусь у 1996 годзе.
Кіраваньне
- Асамблея. Склікаецца аднойчы на тры гады. Правамоцная пры наяўнасьці больш за палову абраных прадстаўнікоў. Ухваляе пастановы большасьцю галасоў прысутных. Абірае Назіральную раду, Канцылярыю і Рэвізійную камісію. Ухваляе кірункі дзейнасьці.
- Канцылярыя. Зьбіраецца аднойчы на 2 месяцы. Пасяджэньні правамоцныя пры наяўнасьці больш за палову сябраў. Ухваляе пастановы 2/3 галасоў прысутных. Зацьвярджае кіраўнікоў галінамі дзейнасьці і вядзе ўлік суполак.
- Назіральная рада. Уносіць прапановы аб дзейнасьці. Старшыня прадстаўляе ТБШ перад іншымі ўстановамі.
- Рэвізійная камісія. Зьбіраецца штогод. Правярае грашовае справаводзтва і разглядае звароты і скаргі[1].
Мінуўшчына
Асноўная мэта дзейнасьці была абвешчана ў Статуце — «пашыраць і памагаць асьвеце ў беларускім нацыянальным, людскім і хрысьціянскім духу». Актыўнымі дзеячамі Таварыства былі Фабіян Акінчыц, А. Аляшкевіч, Францішак Аляхновіч, Радаслаў Астроўскі, Павал Біндзюк, А. Біч, Флягонт Валынец, Язэп Гаўрылік, Максім Гарэцкі, Іван Грэцкі, Ігнат Дварчанін, А. Дмахоўскі, Язэп Драздовіч, Павал Жаўрыд, А. Каляда, Макар Касьцевіч, Міхаіл Кахановіч, М. Кепель, Піліп Кізевіч, Іван Краскоўскі, Павал Крынчык, Антон Луцкевіч, Алена Лябецкая, А. Малец, Мікалай Марцінчык, Пётар Мятла, Сяргей Паўловіч, Піліп Пестрак, П. Пліс, В. Пранько, Міхаіл Пяткевіч, П. Пяткун, Васіль Рагуля, А. Райчонак, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Уладзімер Самойла, Аркадзь Смоліч, Адам Станкевіч, Фелікс Стацкевіч, Антон Трэпка, Аляксандар Уласаў, Леаніда Чарняўская-Гарэцкая, Рыгор Шырма, Фабіян Ярэміч і інш.
Таварыства засноўвала і ўтрымлівала беларускія народныя школы і дамы, курсы, настаўніцкія сэмінарыі, чытальні-бібліятэкі, сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы, выдавала часопісы, падручнікі і іншую літаратуру, займалася канцэртнай дзейнасьцю.
Сродкі на дзейнасьць ТБШ паходзілі зь месячных складак, добраахвотных ахвяраваньняў, прыбыткаў з канцэртаў і продажу літаратуры. Чальцамі ТБШ маглі быць фізычныя асобы і задзейнічаныя ў колах і школьных радах. Кіроўным органам была Цэнтральная Школьная Рада, якую абіралі на сходзе. Існавала 12 акруговых управаў — Баранавічы, Беласток, Вялейка, Горадня, Глыбокае, Косава, Ліда, Наваградак, Слонім, Сьвіслач і Вільня.
Безвыніковымі былі спробы стварыць акруговую ўправу ТБШ у Пружанах[2].
У 1926 годзе БХД у супрацьвагу КПЗБ і ТБШ стварылі сваю арганізацыю — Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры.
У 1927 годзе гурток ТБШ у вёсцы Галавачы (Скідальская гміна) ахвяраваў 650 злотых на адбудову беларускай гімназіі ў мястэчку Глыбокае[3].
Кіраўнікамі арганізацыі былі Антон Луцкевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Фелікс Стацкевіч, Браніслаў Тарашкевіч, Антон Трэпка, Рыгор Шырма і іншыя. Арганізоўвала беларускія школы, культурна-асьветніцкія гурткі (у 1928 годзе каля 500 гурткоў і да 30 тыс. сябраў ТБШ), бібліятэкі, народныя дамы, клюбы, распаўсюджвала беларускія газэты і часопісы.
Дзейнічала ва ўмовах уціску з боку польскіх уладаў. У 1936 годзе арганізацыя была забароненая.
Праца
Адным з найбольш актыўных у Заходняй Беларусі быў гурток ТБШ у вёсцы Шкленск. 27 лістапада 1927 ён зладзіў у сваёй вёсцы вечарыну-спэктакль. Сакратар гуртка Міхал Касьцевіч напісаў у газэту «Права працы»: «Былі згуляны дзьве п’есы: „Міхалка“ і „Суд“, пасьля чаго пяяліся беларускія песьні, дэклямаваліся вершы беларускіх паэтаў і ўрэшце пад гучныя воплескі сабраўшыхся — нягледзячы на мокрую пагоду — з суседніх вёсак публікі, вечар быў закончаны сваёй „Лявоніхай“»[4]. А пасьля той гурток 7 студзеня 1928 правялі беларускую вечарыну ў вёсцы Навасёлкі. 14 студзеня гурток не атрымаў дазволу на правядзеньне новай вечарыны.
У лістападзе 1927 году гурток вёскі Пясчанка Скідальскай гміны паставіў у вёсцы Раўкі драму Францішка Аляхновіча «Дрыгва».
Колькасьць
У лістападзе 1926 у шэрагах ТБШ у Беластоцкім ваяводзтве налічвалася 38 гурткоў і 700 сяброў. А на 1 ліпеня 1927 тамака быў ужо 91 гурток і 1824 чальцоў (ва ўсёй Заходняй Беларусі 3034 гурткі і 10 584 чальцоў). Сярод іх у Гарадзенскім павеце на 1927 год дзейнічалі 48 гурткоў і каля 1000 сяброў, таму была створана асобная Гарадзенская акруга ТБШ[5].
У 1930 у Палескім ваяводстве дзейнічалі 58 гурткоў (1088 сябраў), 1932 — адпаведна 51 (1048)[6]. Больш за ўсё іх было ў Косаўскім і Пружанскім паветах. Некалькі гурткоў працавала на Піншчыне.
Забарона
З-за цеснай сувязі з Грамадою і КПЗБ (некаторы гуткі Таварыства існавалі як прыкрыцьцё палітычнай дзейнасьці і не праводзілі ніякай культурнай працы[7]) сябры ТБШ цярпелі перасьлед ад польскіх уладаў, шмат хто быў пакараны рознымі тэрмінамі зьняволеньня. У лістападзе 1936 годзе дзейнасьць ТБШ была забаронена. 22 студзеня 1937 ТБШ было распушчана паводле загаду польскіх уладаў.
Сучасны стан
22 сакавіка 1996 заснаванае Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне «Таварыства беларускай школы», якое зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі (пасьведчаньне №00738).
РГА «ТБШ» — добраахвотная грамадзкая культурна-асьветная арганізацыя, якая аб’ядноўвае грамадзян з мэтай «садзейнічаньню стварэньню сучаснай сыстэмы нацыянальнай асьветы і адукацыі, спрыяньню развіцьцю адукацыі на беларускай мове, культурна-асьветнай працы сярод дзяцей, моладзі і дарослых дзеля фармаваньня ў іх нацыянальнай сьвядомасьці і засваеньня імі агульначалавечых каштоўнасьцяў»[1]. Прэзыдэнты ТБШ — Генадзь Пятроўскі (былы першы намесьнік міністра адукацыі), з 1999 (старшыня з 2003 году) — Алесь Лозка (дырэктар Беларускага навукова-мэтадычнага цэнтру гульні і цацкі Міністэрства адукацыі, затым дацэнт БДПУ)[8].
Глядзіце таксама
Крыніцы
- ^ а б Статут ТБШ // Настаўнік.info, 2 сакавіка 2005 г. Праверана 30 ліпеня 2013 г.
- ^ А. Вабішчэвіч. Асвета на Палессі ў 1921—1939 гадах
- ^ «Наша Праўда» №20, 11 чэрвеня 1927
- ^ «Права працы» №6, 24 сьнежня 1927
- ^ Majecki H., Działalność Towarzystwa Szkoły Białoruskiej na Białostocczyznie [w:] Studia polsko-litewsko-białoruskie. Prace Białostockiego Towarzystwa Naukoweho, nr 31. Red. J.Tomaszewkiego, E.Smułkowej, H. Majeckiego,Warszawa PWN, 1988. s.208.
- ^ ДзАБВ, ф. l, воп. 9, спр. 47, арк. 13.
- ^ Сяргей Токць. Культурнае жыццё беларускай вёскі ў міжваеннай Польшчы (па матэрыялах Гарадзеншчыны) // Białoruskie Zeszyty Historyczne. № 18. 2002. С. 91—117
- ^ ТБШ на NGO.by
Літаратура
- Аляксандар Вабішчэвіч. Нацыянальная школа ў Заходняй Беларусі (1921—1939). Аўтарэф. дыс. канд. гіст. навук. Мн., 1996;
- Аляксандар Вабішчэвіч. Таварыства беларускай школы: Першыя гады існавання // Спадчына. 1996, № 5;
- Аляксандар Вабішчэвіч. Таварыства беларускай школы (1921—1936) // Спадчына. 1997. № 1;
- Аляксандар Вабішчэвіч. ТБШ (1921—1936 г.) // Беларускі гістарычны часопіс — 1997. — № 1