Галоўная старонка
Мяцеж Глінскіх — выступленьне групы князёў пад кіраўніцтвам Міхала Львовіча Глінскага ў 1508 годзе, якое стала вынікам змаганьня за ўладу ў Вялікім Княстве Літоўскім паміж дзьвюма групоўкамі шляхты ў апошнія гады княжаньня Аляксандра Ягайлавіча. Беспасярэдняй прычынай пачатку мяцяжу стала адхіленьне ад пасад Міхала Глінскага новым вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Старым пад уплывам чутак, пашыраных асабістым ворагам Глінскага Янам Забярэзінскім. Па няўдачы мірнага разьвязаньня справы ў судзе Глінскі й яго прыхільнікі, якімі пераважна былі сябры клану Глінскіх, паднялі мяцеж. Празь некаторы час мяцежнікі перайшлі на службу да вялікага князя маскоўскага Васіля III, тым самым зьмяніўшы існасьць выступленьня, ператварыўшы яго ў частку маскоўска-літоўскай вайны 1507—1508 гадоў. Агульная няўдача дзеяньняў мяцежнікаў і маскоўскіх войскаў прывяла да таго, што згодна зь мірнай дамовай, Глінскія й іх прыхільнікі атрымалі права выехаць у Маскву з усёй рухомай маёмасьцю, але іх валоданьні былі канфіскаваныя. Мясцовыя выбары ў Беларусі 2018 году — 7-я выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся ў лютым 2018 году. У 1309 мясцовых Саветаў абралі 18 110 дэпутатаў. Палову дэпутацкіх месцаў атрымала грамадзкае аб’яднаньне «Белая Русь». Пры гэтым, у больш за 79,5 % акругаў выбары прайшлі на безальтэрнатыўнай падставе з адзіным кандыдатам, у тым ліку ў сельскія Саветы — больш за 85,5 %, у пасялковыя — 94,9 %, у гарадзкія раённага падпарадкаваньня — 78,9 % і ў раённыя — 74,6 %. Пагатоў, прэзыдыюмы Саветаў дэпутатаў і іхнія выканаўчыя камітэты пры ўтварэньні выбарчых камісіяў адмовіліся пусьціць у іхні склад звыш 80 % прадстаўніц і прадстаўнікоў ад 3-х з 11 партыяў. У выніку гэтыя партыі — Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы сьвет» і Партыя БНФ — заявілі пра непразрыстасьць падліку яўкі й галасоў, у тым ліку на датэрміновым галасаваньні, бо былі выключаныя з дастаткова шырокага ўдзелу ў такім падліку ў складзе выбарчых камісіяў. Яшчэ 2 партыі — Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ і Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада — з гэтае самае нагоды ладзілі байкот выбараў. |
Актуальныя падзеі
Памерлі: * Клёд Гакон (93 гады)
Гэты дзень у гісторыі Архіў · Сёньня 27 лістапада 2024 году · Абнавіць гэтую старонку Ці ведаеце вы... З новых артыкулаў (1—31 кастрычніка)
|
Вікізьвесткі Вольная база ведаў |
Вікікнігі Падручнікі і дапаможнікі |
Вікікрыніцы Вольныя дакумэнты |
Вікіслоўнік Слоўнік і тэзаўрус |
Вікісховішча Сховішча вольных файлаў |
Вікіцытатнік Калекцыя цытатаў | ||||||
МэдыяВікі Распрацоўка вольных праграмаў |
Мэта-вікі Каардынацыя ўсіх праектаў Вікімэдыі |
Віківандроўкі (анг.) Вольныя турыстычныя даведнікі |
Віківіды (анг.) Слоўнік біялягічных відаў |
Віківэрсытэт (анг.) Вольны ўнівэрсытэт |
Вікінавіны (анг.) Вольныя навіны |