Міхаіл Ерамец
Міхаіл Ерамец | |
![]() | |
| Дата нараджэньня | 3 студзеня 1949[1] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 16 лістапада 2024[1] (75 гадоў) |
| Месца сьмерці | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | фізык |
| Навуковая сфэра | фізыка |
| Месца працы | |
| Сябра ў | Міжнародная асацыяцыя прасунутых матэрыялаў[d] |
| Узнагароды | |
Міхаі́л Іва́навіч Ераме́ц (3 студзеня 1949, Пінская вобласьць, БССР — 16 лістапада 2024, Майнц, Нямеччына) — беларускі экспэрымэнтальны фізык у галіне высокіх ціскаў, хіміі і матэрыялазнаўства.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Скончыў Пінскую сярэднюю школу №3 (1966), Маскоўскі інжынэрна-фізычны інстытут. У 1978 року атрымаў доктарскую ступень у маскоўскім Інстытуце агульнай фізыкі Акадэміі навук СССР.
Працаваў у Інстытуце фізыкі высокіх ціскаў АН СССР (Траецк), займаў пасаду кіраўніка аддзелу фізыкі высокіх ціскаў. Пасьля развалу СССР працаваў ва Ўнівэрсытэце П’ера і Марыі Кюры (Францыя), Нацыянальным інстытуце матэрыялазнаўства і Осацкім унівэрсытэце (Японія), геафізычнай лябараторыі Інстытуту Карнэгі (ЗША), Кларэнданавай лябараторыі Оксфардзкага ўнівэрсытэту (Вялікабрытанія).
З 2001 року працаваў у Хімічным інстытуце Макса Плянка ў Майнцы (Нямеччына). Працаваў у галіне высокатэмпэратурнай звышправоднасьці мэталавадародных і вадароднабагатых злучэньняў. Ягоная каманда адкрыла эфэкт звышправоднасьці пад высокім ціскам у гідрыдзе лянтану пры рэкордна высокай тэмпэратуры 250 K (-23 °C).
