Якуб Ясінскі
Якуб Ясінскі лац. Jakub Jasinski Якуб Кшыштаф Ігнацы Ясінскі | |
24 ліпеня 1761[1] — 4 лістапада 1794 (33 гады) | |
Якуб Ясінскі | |
Месца нараджэньня | |
---|---|
Месца сьмерці |
|
Прыналежнасьць | Рэч Паспалітая |
Гады службы | 1783—1794 |
Званьне | падбрыгадзір (1783) падпалкоўнік (1789) палкоўнік (1792) генэрал-лейтэнант (1794) |
Бітвы/войны | Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году Паўстаньне Т. Касьцюшкі (1794) |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ясінскі.
Яку́б Ясі́нскі (польск. Jakub Jasiński; 24 ліпеня 1759, Вэнглеў Познанскага ваяводзтва — 4 лістапада 1794, прадмесьце Прага, Варшава) — вайсковы і палітычны дзяяч Рэчы Паспалітай, генэрал, інжынэр і паэт; кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 року ў Вялікім Княстве Літоўскім. Лідэр радыкальнага «якабінскага» крыла паўстанцаў[2], прыхільнік ідэяў Францускай рэвалюцыі.
У час паўстаньня быў кашталянам Вільні, генэральным камадуючым узброенымі сіламі Вялікага Княства Літоўскага. Кіраваў арганізацыяй новай арміі, набіраючы ў яе шляхту, мяшчанаў і сялянаў. Адкліканы з ВКЛ праз абвінавачваньні ў «ліцьвінскім» сэпаратызьме. Кіраваў арганізацыяй новай арміі, набіраючы шляхту, мяшчан і сялян у войска. Пісаў вершаваныя пракламацыі да сялян на беларускай мове. Загінуў пры абароне Варшавы.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 24 ліпеня 1759 року[a][3] ў Вэнглеве каля Пыздраў[b][4] (Вялікапольшча) у сям’і Паўла Ясінскага, былога паручніка харугвы ваяводы смаленскага Пятра Паўла Сапегі, і Францішкі Касьцельскай. Дзяцінства правёў у Пыздрах, па спаленьні якіх расейскімі войскамі ў 1768 року разам зь сям’ёй пераехаў у Велень, уладаньне Сапегаў у Вялікапольшчы.
З 12 рокаў навучаўся ў Варшаўскім кадэцкім корпусе (Рыцарскай школе), заснаваным каралём Станіславам Панятоўскім. Меў схільнасьць да грамадзкіх навук, захапляўся ідэямі Асьветнікаў[5], асабліва на яго паўплывала філязофія Жан Жака Русо[4].
Скончыў навучаньне ў 1783 року і атрымаў пасаду падбрыгадзіра, па двух роках службы вярнуўся ў Кадэцкі Корпус у якасьці выкладніка інжынэрнай справы[5].
У 1789 року з пратэкцыі генэрала артылерыі ВКЛ князя Казімера Нестара Сапегі атрымаў прызначэньне на старэйшага афіцэра інжынэрнага корпусу войскаў ВКЛ у званьні падпалкоўніка. Узначаленая Я. Ясінскім інжынэрная служба войска складалася з 42 афіцэраў і жаўнераў, у тым ліку з 20 мінёраў і ўваходзіла ў склад створанага ў 1780 року ў Вільні корпусу артылерыі і вайсковай інжынэрыі[3].
13 студзеня 1792 року атрымаў званьне палкоўніка інжынэрыі і быў накіраваны рэвізорам на будаваньне «Каралеўскага» канала, які злучаў Піну і Мухавец (паміж местамі Пінскам і Кобрынем)[4].
Вайна з Расеяй 1792 року
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па падпісаньні лібэральнай партыяй 3 траўня Канстытуцыі сытуацыя ў краіне рэзка абвастрылася. Частка шляхты палічыла, што Канстытуцыя абмяжоўвае яе станавыя правы. Прыхільнікі скасаваньня Канстытуцыі пастанавілі стварыць канфэдэрацыю і выступіць супольна з расейскімі войскамі супраць Сойму. Аднак Кацярына II, ваюючы з Турэччынай, надумала не пачынаць вайны.
Па замірэньні паміж Расеяй і Турэччынай прадстаўнікі незадаволенай шляхты Патоцкі і Ржавуцкі прыбылі ў Пецярбург і склалі з расейскай імпэратаркай таемную дамову аб супольных вайсковых дзеяньнях. 18 траўня 1792 року ў Рэч Паспалітую ўступілі чатыры калёны на чале з генэрал-аншэфам М. Кахоўскім з боку Бэсарабіі і 32-тысячнае войска пад камандай генэрал-маёра М. Крачэтнікава з усходу. Таго ж дня ў мястэчку Таргавіцы незадаволеная шляхта сфармавала канфэдэрацыю. Пачалася вайна[4].
У час вайны камандаваў інжынэрным корпусам, які мог выставіць максымум тысячу ваяроў[4]. 10 чэрвеня 1792 року ўдзельнічаў у бітве пад Мірам, дзе вызначыўся гераізмам. Аднак рэспубліканскае войска пацярпела паразу, неўзабаве І. Фэрзэн без адзінага стрэлу ўзяў Нясьвіж, над фартыфікацыяй якога безвынікова працаваў Я. Ясінскі.
Войска Рэчы Паспалітай засяродзілася ў Берасьці, дзе 23 жніўня адбылася найбуйнейшая бітва. Я. Ясінскі распрацаваў плян абароны места, дзякуючы якому абаронцы Рэспублікі выйгралі бітву. Палкоўнік быў узнагароджаны залатым крыжом «Virtuti Militari». Тым часам, зыход кампаніі быў ужо прадвызначаны: пад ціскам Кацярыны II кароль надумаў перайсьці на бок канфэдэратаў і 22 ліпеня аддаў загад аб складаньні зброі. Я. Ясінскаму давялося падпарадкавацца[4].
Падпольная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па ганебным для Рэчы Паспалітай Гарадзенскага сойму 1793 року значная частка шляхты, у тым ліку і шматлікія вышэйшыя вайсковыя чыны, выехалі за мяжу. Я. Ясінскі застаўся ў Вільні, спрабуючы рэарганізаваць інжынэрны корпус. Вядома, што ён прытрымліваўся радыкальных («якабінскіх») поглядаў. Выступаў за скасаваньне прыгоннага права і аднаўленьне Рэчы Паспалітай у межах 1792 року[3]. Аднойчы ён нават выказаў думку, што краіну нельга выратаваць без таго, каб не выразаць усёй шляхты[4].
З восені прыступіў да кансьпіратарскай дзейнасьці, накіраванай супраць акупантаў. Падпольны штаб Я. Ясінскага знаходзіўся ў картачным салёне яго ад'ютанта Хадкевіча[4]. Варта зазначыць, што гульня ў карты сур’ёзна дапамагала ў папаўненьні касы. Часам Я. Ясінскі займаўся паэзіяй, зрэшты, сам ён даволі скептычна ацэньваў свае таленты.
У пачатку 1794 року пра падпольную дзейнасьць Я. Ясінскага даведаліся прарасейскія ўлады. Ён мусіў пакінуць Вільню і зьехаць у Вількамірскі павет, дзе ўжо чакалі верныя войскі.
Паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ноч з 22 на 23 красавіка 1794 року Я. Ясінскі ўзначаліў паўстаньне ў Вільні. Паўстанцы хутка абяззброілі расейскі гарнізон, узяўшы ў палон 1012 чалавек. 23 красавіка на Рынку быў абвешчаны «Акт паўстаньня Літоўскага народу»[6]. 25 красавіка за здраду Радзіме з ініцыятывы Я. Ясінскага пакаралі кіраўніка мясцовай адміністрацыі гетмана С. М. Касакоўскага.
3 траўня Найвышэйшая Літоўская Рада абвясьціла Я. Ясінскага галоўнакамандуючым Літоўскім паўстанцкім войскам[5]. Тым часам, ягоны радыкалізм моцна палохаў шляхту, а польскае кіраўніцтва паўстаньня лічыла Ясінскага «ліцьвінскім» сэпаратыстам[7].
У якасьці галоўнакамандуючага літоўскімі паўстанцамі кіраваў арганізацыяй новага войска, з мэтай пашырэньня сацыяльнай базы паўстаньня пісаў рыфмаваныя праклямацыі да сялянаў на беларускай мове[3][8].
7 траўня 1794 року адбылася бітва пад Палянамі. Канфэдэраты былі змушаны адступіць у Вільню.
11 траўня 1794 року Т. Касьцюшка прызначыў Я. Ясінскага генэрал-лейтэнантам[3]. Аднак ужо 4 чэрвеня пад націскам кансэрватыўных сілаў Я. Ясінскага адхілілі ад камандваньня войскам ВКЛ як радыкала, перадаўшы паўнамоцтвы генэралу Міхалу Вяльгорскаму[5]. 10 чэрвеня указам Т. Касьцюшкі Найвышэйшую Літоўскую Раду распусьцілі і замянілі на значна больш памяркоўную паводле свайго складу Цэнтральную дэпутацыю Вялікага Княства Літоўскага[3].
Тым часам сутычкі паміж паўстанцамі і расейскімі войскамі не спыняліся. На тэрыторыі ВКЛ, апроч Я. Ясінскага, дзейнічалі генэралы П. Я. Грабоўскі і А. Хлявінскі. Першая бітва дывізіі Я. Ясінскага пад Няменчынам скончылася паразай. 7 траўня адбылася другая бітва — пад Палянамі, у якой паўстанцы перамаглі расейскіх акупантаў і такім чынам прадухілі пагрозу заняцьця Вільні. У другой палове траўня дывізія Я. Ясінскага ўдзельнічала ў бітве пад Ліпнішкамі, дапамагала партызанскім руху ў Менскай губэрні. Большую частку дывізіі складалі сяляне[3].
Якуб Ясінскі лічыў неабходным умацоўваць абараназдольнасьць Вільні, аднак новы кашталян Вяльгорскі пастанавіў адвесьці войскі ў Лідзкі павет. Нічога ня ведаючы пра гэта, Я. Ясінскі чакаў яго ў лягеры пад Соламі, дзе першапачаткова плянавался злучыць войскі. Страціўшы шмат часу на безвыніковае чаканьне, Я. Ясінскі з 4000 жаўнераў распачаў адчайны напад на карпусы В. Зубава і Л. Бэнігсэна[c][4]. Бітва адбылася 26 чэрвеня пад Соламі і была адной з найбольш крывапралітных на працягу ўсёй кампаніі[4]. Я. Ясінскаму давялося адступіць, хоць і не парушаючы баявога парадку. У час адступу загінуў брат Якуба капітан стралкоў Юзаф[4]. Я. Ясінскі выехаў у Варшаву[3].
Перажыўшы цяжкую дэпрэсію з прычыны ваенных няўдачаў і сьмерці брата, 17 ліпеня Я. Ясінскі прыняў камандаваньне над нарвэнскім фронтам. Для папаўненьня войска ён накіраваўся ў Берасьце, адтуль у Бельск, як раз у гэты час, у другой палове жніўня, ён атрымаў вестку пра падзеньне Вільні[3].
Па прыбыцьці ў Горадню Т. Касьцюшка, больш не асьцерагаючыся сэпаратызму Я. Ясінскага, узнагародзіў яго пярсьцёнкам з надпісам: «Радзіма свайму абаронцу» і перадаў пад яго камандаваньне адну зь літоўскіх дывізіяў. Камандзірам нарвэнскай дывізіі Т. Касьцюшка прызначыў Юрыя Грабоўскага[4].
Тым часам у Расеі вырашылі спыніць кампанію адным імклівым маршам Суворава. Сувораў атрымаў важныя для Расеі перамогі ў бітвах пры Крупчыцах і пад Берасьцем. 10 кастрычніка паўстанцы пацярпелі вырашальную паразу пад Мацяёвіцамі, Т. Касьцюшка трапіў у палон[4].
20 кастрычніка Я. Ясінскі прыбыў у Варшаву і папрасіў новага дыктатара паўстаньня Тамаша Ваўжэцкага прызначыць яго ў прадмесьце Варшавы цьвердзь Прагу, якая мусіла стаць шчытом места. У абаронцаў фартэцыі ўжо не заставалася надзеяў на перамогу[4].
Існуе меркаваньне, што Я. Ясінскі прапанаваў пакараць сьмерцю караля і ўсіх палонных, што, зразумела, зроблена не было[4]. Я. Ясінскаму з корпусам у 4000—5000 жаўнераў даручылі абараняць левае крыло фартэцыі — Таргувэк (паўночны фронт абароны)[5].
3 лістапада распачаўся абстрэл фартэцыі, а наступнай раніцай а 5-й гадзіне пачаўся штурм. Прыкладна праз палову гадзіны расейцы зламалі лінію абароны, у прадмесьці пачалася паніка. Людзі кінуліся да моста — адзінай сувязі з Варшавай. Я. Ясінскі быў сярод тых, хто абараняў адыход людзей да моста. Тут, каля Бродна, ён і загінуў[9]. Як і іншых абаронцаў Прагі, Я. Ясінскага пахавалі на Каменкаўскіх могілках[5].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У раньнія рокі творчасьць Якуба Ясінскага разьвівалася пад уплывам сэнтымэнталізму. Зь сярэдзіны 1780-х рокаў у ягонай творчасьці пачынае пераважаць сацыяльная тэматыка, а творы набылі палітычную афарбоўку[3]. Пра сваю літаратурную дзейнасьць сам Якуб Ясінскі казаў: «Пішу тое, што жадаю, і пра тое, што мяне цікавіць, хвалы не шукаю…»[5].
З-пад пяра Якуба Ясінскага выйшлі іраікамічная паэма «Спрэчкі» (1788—1792), паэма «Цянця» (паэмы Ясінскага часткова апублікалі ў газэце «Tygodnik Wilenski» у 1819 року[3]). Верш Ясінскага «Пра сталасьць: да польскіх выгнаньнікаў» быў асобна выдадзены ў Горадні ў 1793 року. Пісаў паэмы сатырычнага і казачнага характару. Некаторыя рамантычныя песьні Ясінскага ў свой час карысталіся вялікай папулярнасьцю[5].
Часта выказваў радыкальныя погляды ў сваіх паэтычных творах, у зьвязку з чым сучасьнікі бачылі ў ім прадстаўніка «якабінскага» кірунку ў паэзіі. Ягоныя сымпатыі да рэвалюцыйнай Францыі і Амэрыканскай рэвалюцыі знайшлі адлюстраваньне ў паэме «Да Народу» (1794 рок)[5]. Часта Якубу Ясінскаму прыпісваецца ананімны зварот да сялянаў, напісаны на беларускай мове, які набыў назву «Песьня беларускіх жаўнераў»[10]. Гэтую песьню сьпявалі ў аддзелах Ясінскага[8].
Творы Якуба Ясінскага выйшлі з друку ў 1869 року ў Варшаве.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Do Stefana Batorego, powst. 1787 (według J. Kelery), ogł.: «Poema o Zamoyskim», Tygodnik Wileński, t. 8 (1819), s. 159 i n.; przedr. zobacz: Wydania zbiorowe (w rękopisach występuje pod różnymi tytułami)
- Kij krzywy, powst. 1787 (według J. Kelery), Pamiętnik Warszawski 1805, s. 387; wyd. następne: Rozmaitości (Lwów) 1822, nr 70; (A. M. Pietkiewicz) w: Wybór poezji z pisarzy polskich, t. 2, Wilno 1835, s. 230; zobacz: Wydania zbiorowe; J. Kott, A. Ważyk w: Wiersze, które lubimy. Antologia, Warszawa 1951; wyd. krytyczne, uzupełnione fragm. opuszczonymi w wyd. poprzednim, ogł. J. Kelera w: «Poezja J. Jasińskiego», Wrocław 1952, IBL. Studia Historyczno-Literackie nr 11; przedr. J. Kott w: Poezja polskiego Oświecenia. Antologia, Warszawa 1954; wyd. 2 Warszawa 1956
- Do Boga, powst. około 1789—1792 (według J. Kelery), z rękopisu Biblioteki PAN Kraków, sygn. 1281, ogł. J. Kelera w: «Poezja J. Jasińskiego», Wrocław 1952, IBL. Studia Historyczno-Literackie nr 11; przedr. J. Kott w: Poezja polskiego Oświecenia. Antologia, Warszawa 1954; wyd. 2 Warszawa 1956
- Kwestarz, powst. około 1789—1792 (według J. Kelery), ogł. J. Kelera w: «Poezja J. Jasińskiego», Wrocław 1952, IBL. Studia Historyczno-Literackie nr 11
- Qui pro quo, powst. około 1789—1792 (według J. Kelery), ogł. J. Kelera w: «Poezja J. Jasińskiego», Wrocław 1952, IBL. Studia Historyczno-Literackie nr 11; fragm. uzupełnił J. W. Gomulicki, Nowe Książki 1959, nr 9
- Ciańcia. Poema żartobliwe, powst. około 1789—1792; zachowaną pieśń pierwszą i część drugiej ogł. Tygodnik Wileński, t. 8 (1819), s. 321; przedr. J. Kelera w: «Poezja J. Jasińskiego», Wrocław 1952, IBL. Studia Historyczno-Literackie nr 11
- Sprzeczki. Poema żartobliwe w 6 pieśniach, powst. około 1791—1792 (według J. Kelery; według R. Wołoszyńskiego około 1788—1789); fragm. Tygodnik Wileński, t. 8 (1819), s. 48 i n.; całość zobacz: Wydania zbiorowe; pieśń pierwszą przedr. K. Bartoszewicz w: Księgi humoru polskiego, t. 2, Petersburg 1898; fragmenty przedr. Echo Krakowa 1948, nr 236; J. Kott w: Poezja polskiego Oświecenia. Antologia, Warszawa 1954; wyd. 2 Warszawa 1956; J. W. Gomulicki, Nowe Książki 1959, nr 9; autograf: Biblioteka PAN Kraków, sygn. 1280
- «Wiersz w czasie obchodzonej żałoby przez dwór polski po Ludwiku XVI», powst. 1793, Kurier Polski 1831, nr 386; przedr.: zobacz Wydania zbiorowe; J. Kott w: Poezja polskiego Oświecenia. Antologia, Warszawa 1954; wyd. 2 Warszawa 1956; liczne współczesne odpisy rękopiśmienne, m.in. w Ossolineum, sygn. 905/II
- Do exulantów polskich o stałości, Grodno 1793; przedr.: zobacz Wydania zbiorowe; J. Horoszkiewicz w: Pieśni z muzyką, Kraków (1898); J. Kott w: Poezja polskiego Oświecenia. Antologia, Warszawa 1954; wyd. 2 Warszawa 1956
- Wypis z ksiąg moralnych Wielkiego Good, filozofa indyjskiego, wiernym swoim za regułę życia podanego, powst. 1793, rękopis: Biblioteka Jagiellońska, sygn. 2970, s. 129—131; fragmenty ogł. W. Dzwonkowski: T. Kościuszko, Warszawa 1917, s. 76; przedr. H. Mościcki: J. Jasiński, Kraków 1948 (formalnie jest to naśladownictwo dzieła angielskiego Ph. D. Chesterfielda, przekł. polski z roku 1767: Filozof indyjski albo sposób uszczęśliwienia życia ludzkiego w społeczności…; faktycznie utwór jest zaszyfrowanym katechizmem sprzysiężenia wileńskiego), na autorstwo Jasińskiego wskazali: H. Mościcki: «Generał Jasiński…», Warszawa 1917, s. 116; B. Leśnodorski: «Polscy jakobini», Warszawa 1960, Studia i Materiały z Dziejów Polski w Okresie Oświecenia nr 3, s. 153—156, 535
- «Z okazji listu Igelströma do ministra wojennego, w którym odwołuje się do Boga i dobrej sprawy monarchini swojej» (wiersz), Gazeta Narodowa Wileńska 1794, nr 7; przedr. W. Włoch w: Polska elegia patriotyczna w dobie rozbiorów, Kraków 1916, s. 123 (autorstwo Jasińskiego ustalił B. Leśnodorski: «Polscy jakobini», Warszawa 1960, Studia i Materiały z Dziejów Polski w Okresie Oświecenia nr 3, s. 18, 500)
- Do narodu, powst. 1794, wyd. K. L. Królikowski Bard oswobodzonej Polski, t. 2, Warszawa 1831; przedr.: J. Horoszkiewicz w: Pieśni z muzyką, Kraków (1898); H. Mościcki Tygodnik Ilustrowany 1917, nr 19; H. Mościcki: Generał Jasiński i powstanie kościuszkowskie, Warszawa 1917 i wyd. następne; J. Nowak-Dłużewski w: Poezja powstania kościuszkowskiego, Kielce 1946; J. Kott w: Poezja polskiego Oświecenia. Antologia, Warszawa 1954; wyd. 2 Warszawa 1956; przekł. rosyjski: W. Lewik: K narodu w antologii: Polskaja poezija, t. 1, Moskwa 1963
- O wojsku, fragmenty wyd. zobacz Wydanie zbiorowe (rozprawa zachowana we fragmentach)
- «Odezwa… do narodu litewskiego», Gazeta Wolna Warszawska 1794, nr 16, s. 229
- Odezwa do Rosjan (ułożona na sesji Rady Litewskiej 2/15 maja 1794), druk ulotny (Muzeum Narodowe Kraków, zbiór Popielów, sygn. NI 53160); rękopis: Ossolineum, sygn. 3054/I, k. 41 wskazuje autora; przekł. francuski: Journal historique de Varsovie 1794, nr 9, s. 115—116.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Невядомы мастак, XVIII ст.
-
Я. Марачынскі, XIX ст.
-
Невядомы мастак, да 1901 р.
-
Невядомы мастак, да 1901 р.
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У гонар Якуба Ясінскага свае назвы атрымалі вуліцы ў наступных местах Польшчы, Беларусі і Летувы:
Апроч таго, імя генэрала Я. Ясінскага носяць:
- Форт Ясінскага — адзін з фортаў Варшаўскай фартэцыі
- II Інаўроцлаўскі інжынэрны полк (з 1995 року)
- III сапёрны полк у Дэмбіцы (расфармаваны ў 2002 року)
- Вышэйшая школа афіцэраў вайсковай інжынэрыі ўва Ўроцлаве (дзейнічала да 1994 року)
- Гімназія і школа ў Варшаве, ліцэі ў Варшаве і Ўроцлаве
- Скаўцкія дружыны ў Празе (Варшава) і Сэрпцы
- Конкурс патрыятычнай і аматарскай паэзіі ў Празе (Варшава)
У 1974 року на тэрыторыі Вышэйшай школы афіцэраў вайсковай інжынэрыі ўва Ўроцлаве паставілі помнік Якубу Ясінскаму (скульптар: Канстанты Махарскі). У 1978 року ён жа стварыў копію гэтага помніка для ўроцлаўскага Ліцэя імя генэрала Ясінскага.
Постаці генэрала Ясінскага прысьвечаная няскончаная трагедыя Адама Міцкевіча на францускай мове «Якуб Ясінскі, ці Дзьве Польшчы»[12].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ паводле іншых зьвестак — у 1761 року
- ^ паводле біёграфа Я. Ясінскага Гэнрыха Масьціцкага
- ^ каля 5000 жаўнераў пры 16 гарматах
- ^ у Старым Месьце
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Jokūbas Jasinskis // Visuotinė lietuvių enciklopedija (лет.)
- ^ Орлов В. Как белорусы боролись против российского господства // Народная Воля. № 209, 4 лістапада 2003.
- ^ а б в г д е ё ж з і к Грыцкевіч А. Ясінскі Якуб // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 785.
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о Шпунт А. Я Бацькаўшчыны не перажыву… // Наша Ніва. № 6 (103).
- ^ а б в г д е ё ж з Jakub Jasiński (1761—1794), Якуб Ясінскі (рас.). Биографии 2-й половины 18 века. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- ^ Грыгор’еў М. Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765—1794). — Менск, 1994.
- ^ История Беларуси: Словарь-справочник. — Менск: Экономпресс, 2000. ISBN 985-6479-22-3
- ^ а б Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 303.
- ^ General Jakub Jasinski (1761—1794) (пол.). Szczep 17 Warszawskich Druzyn Harcerskich i Gromad Zuchowych im. gen. Jakuba Jasinskiego. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- ^ Трафімчык А. «Песня беларускіх жаўнераў 1794 года» як гістарычная і культурная каштоўнасць, Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал
- ^ Сьпіс вуліцаў Маладэчна (рас.). Белпошта. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- ^ Театральная энциклопедия. В 5 томах / Гл. ред. П. А. Марков. Т. 3: Кетчер — Нежданова. — М.: Советская энциклопедия, 1964. С. 292.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Арлоў У., Герасімовіч З. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае / Рэц. А. Грыцкевіч, У. Ляхоўскі; рэд. З. Санько; картограф В. Цемушаў. — KALLIGRAM, spol s r.o., 2012. — 400 с. : іл. ISBN 978-985-6919-82-7.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Грыцкевіч А. Паўстаньне 1794 г.: перадумовы, ход і вынікі // Беларускі гістарычны часопіс. № 1, 1994.
- Юхо Я., Емельянчык У. «Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касьцюшка. — Менск, 1994.
- Bartoszewicz K. Dzieje Insurekcji Kościuszkowskiej. — Wiedeń: 1909.
- Keler J. Poezja Jakuba Jasińskiego. — Wrocław, 1952.
- Leśnodorski B. Polscy jacobini. — Warszawa, 1960.
- Mościcki H. Generał Jasiński i powstanie kościuszkowskie. — Warszawa, 1917.
- Sułek Z. Sprzysiężenie Jakuba Jasińskiego. — MON, 1982. — 280 s.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гісторыя пад знакам Пагоні. Якуб Ясінскі
- Якуб Ясінскі. Жыцьцяпісы 2-й паловы XVIII стагодзьдзя. Ваенная гісторыя 2-й паловы XVIII стагодзьдзя. (рас.)
- Ясінскі Якуб. «Адраджэнцы Беларусі»: Выданнне культурна-асветнага клуба «Спадчына», прысвечанае 90-годдзю абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- Нарадзіліся 24 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1761 годзе
- Памерлі 4 лістапада
- Памерлі ў 1794 годзе
- Нарадзіліся ў Велікапольскім ваяводзтве
- Памерлі ў Варшаве
- Сябры Найвышэйшай Літоўскай Рады
- Нарадзіліся ў Познанскім ваяводзтве (1314—1793)
- Удзельнікі вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году
- Узнагароджаныя ордэнам Віртуці Мілітары
- Удзельнікі паўстаньня 1794 году
- Польскія вайскоўцы
- Польскія літаратары
- Загінулі ў баі
- Пахаваныя ў Варшаве