Андрэй Шпунт
Андрэй Шпунт | |
| Дата нараджэньня | 1969 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | гісторык, архівіст |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d] (2008) |
| Бацька | Аркадзь Шпунт |
Андрэй Аркадзевіч Шпунт (нар. 1969, Менск) — беларускі гісторык, архівіст. Кандыдат гістарычных навук (2008). Сын вядомага беларускага рэстаўратара Аркадзя Шпунта.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Скончыў у 1997 годзе БДУ. У 1989—1994 гадах супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі. У 1996—1998 гадах супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі (генэалягічныя дасьледаваньні), у 1998—2000 гадах — вядучы спэцыяліст Дзяржкамархіву (геральдыка і генэалёгія)[1].
У 2008 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Пэрыядызацыя і клясыфікацыя гарадзкой геральдыкі Беларусі». Навуковы супрацоўнік Навукова-дасьледчага інстытуту Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аўтар шэрагу навуковых і папулярных публікацый[1] па айчыннай ваеннай гісторыі і геральдыцы.
Аўтар зацьверджаных праектаў гербаў Маладэчна, Заслаўя, Крупак, Акцябрскага (Рудабелка), Белаазёрску, Івянца[1] і інш.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Андрэй Шпунт. Ксёндз канонік Юзаф Міцкевіч SJ — айцец прамысловай тэхналогіі ў Літве. // Наша вера : часопіс. — 2019. — № (1) 87. — С. 10—13.