Эрлінг Голян
Эрлінг Голян | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 21 ліпеня 2000[1][2] (24 гады) | |
Рост | 194 см[4] | |
Вага | 87 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Манчэстэр Сіці | |
Нумар | 9 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2017 2017—2019 2019—2020 2020—2022 2022— |
Брунэ Мольдэ Рэд Бул Барусія Дортмунд Манчэстэр Сіці |
16 (0) 39 (14) 16 (17) 67 (62) 70 (72) |
Зборныя | ||
2019— | Нарвэгія | 35 (32) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Э́рлінг Голян (па-нарвэску: Erling Haaland; нар. 21 ліпеня 2000 году) — нарвэскі футбаліст, нападнік ангельскага клюбу «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Нарвэгіі. Гулец ёсьць плённым бамбардзірам, вядомым сваёй высокай хуткасьцю, атлетызмам і фінішнымі здольнасьцямі, дзякуючы чаму атрымаў мянушку «Тэрмінатар». Голян лічыцца адным з найлепшых нападнікаў сусьветнага футболу[5].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачатак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Голян нарадзіўся ў сям’і нарвэскага футбаліста Альфа-Інге Голяна, калі той гуляў яшчэ ў Ангельшчыне. Ва ўзросьце 3 гадоў Эрлінг разам зь сям’ёй пераехалі ў Нарвэгію, дзе хлопец пачаў займацца футболам, гандболам, гольфа і лёгкай атлетыкай. У маладым узросьце быў пераведзены да асноўнай дружыны клюбу «Брунэ», у якім займаўся зь дзяцінства. Дэбютаваў у складзе клюбу 12 траўня 2016 году ў матчы другога дывізіёну супраць «Рангэйму»[6]. Не зважаючы на тое, што у першым прафэсійным сэзоне не адзначыўся голам, аднак, быў заўмажаны нямецкім клюбам «Гофэнгайм». Тым ня менш, Голян у выніку апынуўся ў табары клюбу «Мольдэ», якім кіраваў на той час Уле-Гунэр Сульшэр. Дэбют маладога футбаліста за новы клюб 26 красавіка 2017 году ў матчы Кубка Нарвэгіі супраць ВТІ, забіўшы ў сваім першым жа матчы. Перамога апынулася на рахунку «Мольдэ» (3:2)[7]. 4 чэрвеня 2017 Голян дэбютаваў у чэмпіянаце Нарвэгіі, зьявіўшыся на пляцоўцы на 71-й хвіліне. Ужо на 77-й хвіліне Голян улучыў мяч у браму суперніка і дараваў перамогу сваёй дружыне[8]. Другі свой гол футбаліст забіў 17 верасьня ў матчы супраць «Вікінга», які скончыўся зь лікам 3:2. У першы ж сэзон юнак забіў 4 галы ў 20 матчах[9]. Такім чынам, і ў наступным гулец стаў асноўным нападнікам клюбу. У сэзоне 2018 году Голян стаў найлепшым бамбардзірам на толькі клюбу, але і нарвэскага чэмпіянату. 19 жніўня 2018 году чэмпіён Аўстрыі «Рэд Бул» абвесьціў, што Голян далучыцца да табару клюба 1 студзеня 2019 году, склаўшы пяцігадовы кантракт[10]. Футбаліст узорна ўзяўся за гульню ў новым клюбе, адзначыўшыся галамі ў матчы кубка краіны і чэмпіянаце. 10 жніўня Голян адзначыўся хет-трыкам у матчы супраць «Вольфсбэрга», які скончыўся перамогай зь лікам 5:2. Гэтак жа ўзорна футбаліст выступаў за «Рэд Бул» у матчах Лігі чэмпіёнаў, тройчы ўлучыўшы мяч у браму бэльгійскага «Генка»[11]. Дэбютны сэзон стаў настолькі пасьпяховых для гульца, што адразу зьявіліся чуткі аб пераходзе гульца ў топ-клюбы Эўропы.
«Барусія»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Не зважаючы на тое, што Голян стаў трансфэрнай мэтай «Манчэстэр Юнайтэд» і «Ювэнтуса», футбаліст абраў працяг кар’еры ў дортмундзкай «Барусіі», склаўшы дамову 29 сьнежня 2019 году, за тры дні да адкрыцьця зімовага трансфэрнага акна. Нямецкаму гранду гулец абышоўся ў 20 мільёнаў эўра[12][13]. Голян дэбютаваў за дортмундзкі клюб у гасьцявым матчы супраць «Аўгсбургу» 18 студзеня, зьявіўшыся ў другім тайме і адзначыўшыся хет-трыкам за 23 хвілінаў. Клюб перамог зь лікам 5:3[14]. У наступным матчы Голян зноў зьявіўся на пляцоўцы ў другім тайме і ўлучыў мяч у браму «Кёльну» двойчы пасьля зьяўленьня. У хуткім часе нарвэжац стаў асноўным гульцом дружыны, стала забіваючы галы.
18 лютага Голян забіў абодва мячы Дортмунда ў пераможным першым матчы супраць «Пары Сэн-Жэрмэну» ў 1/8 фінале Лігі чэмпіёнаў. Тым ня менш, паводле вынікаў двубою парыскі клюб рушыў далей у 1/4 фіналу. Па вяртаньня Бундэсьлігі 16 траўня пасьля паўзу, выкліканай пандэміяй каранавірусу, Голан адкрыў лік сваёй дружыны ў супрацьстаяньні з «Шальке-04» (4:0), то бок запісаўшы на свой рахунак 10-ы гол у бягучым розыгрышы[15]. 20 чэрвеня ён двойчы трапна пацэліў у браму «РБ Ляйпцыгу», і гэтыя два мячы сталіся адзінымі ў сустрэчы. У выніку «Барусія» забясьпела сабе другі радок, які даў магчымасьць узяць удзел у розыгрышы Лігі чэмпіёнаў на наступны сэзон[16].
19 верасьня 2020 году ў першым матчы сэзону 2020—2021 гадоў нападнік двойчы вынікова стрэліў у матчы супраць мёнхэнглядбаскай «Барусіі» (3:0)[17]. Таксама 30 верасьня ён ураўнаваў лік у матчы супраць «Баварыі», але дружына ўсё ж такі трывала паразу 3:2[18]. 7 лістапада футбаліст зноўку ўскалыхнуў сетку за сьпінай брамніка «Баварыі», але клюб чарговы раз прагуляў баварцаў таксама зь лікам 3:2[19]. 21 лістапада нарвэжац адзначыўся чатырма мячамі за 32 хвіліны, забясьпечыўшы клюбу перамогу ў гасьцявым матчы супраць «Гэрты» (2:5)[20]. Дзякуючы гэтым пяці галам у лістападзе, нападнік быў адзначаны прызам як найлепшы гулец месяцу Бундэсьлігі[21]. Голян трапна пацэльваў мячы і ў матчах эўракубкай, але ў канцы году атрымаў траўму сьцягна. У шэрагі дортмундцаў нападнік вярнуўся 3 студзеня 2021 году ў матчы супраць «Вольфсбургу». 9 студзеня спартовец адзначыўся двойчы у пераможным матчы супраць «РБ Ляйпцыгу» (3:1), 22 студзеня дадаў яшчэ два галы на свой рахунак, але гэтым разам каманда трывала паразу ад мёнхэнглядбаскай «Барусіі» (2:4)[22]. 17 лютага гулец зноўку зарабіў дубль і адзін асыстэнцкі пункт у гасьцявым матчы супраць «Сэвільлі» у матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. У матчы ў адказ Голян паўтарыў колькасьць галоў і, нават згуляўшы ўнічыю, забясьпечыў выхад у наступны раўнд эўракубка. Пасьля адсутнасьці у двух матчаў праз траўму Голян павярнуўся ў стартавы склад «Барусіі» 13 траўня на фінал Кубка Нямеччыны 2021 году супраць «РБ Ляйпцыгу». Нібыта як па завядзёнцы, нарвэжац двойчы забіў і здабыў з дружынай свай першы тытул у Нямеччыны, а матч скончыўся зь лікам 4:1. Сэзон скончыўся для гульца 27 галамі на рахунку ў чэмпіянаце і 10 галамі ў Лізе чэмпіёнаў, стаўшы найлепшым гульцом году паводле вэрсіі заўзятараў «Барусіі» і найлепшым бамбардзірам у Лізе чэмпіёнаў[23].
Сэзон 2021—2022 гадоў нападнік адзначыўся двума галамі ў пераможным матчы супраць франфуркцкага «Айнтрахту» (5:2)[24]. У наступным Голян праз траўму прапусьціў некалькі матчаў і павярнуўся 16 кастрычніка, дзе двойчы трапна пацэліў у браму «Майнцу» (3:1). Неўзабаве, гулец зноўку атрымаў траўму і вярнуўся ў шэрагі «жоўта-чорных» 27 лістапада, забіўшы свой 50-ы гол у Бундэсьлізе ў пераможным матчы супраць «Вольфсбургу». 14 траўня нарвэжац разьвітаўся з клюбам на Вэстфаленштадыёне ў сваім апошнім матчы за дортмундцаў супраць «Гэрты». У гэтай сустрэчы нападнік забіў першы гол клюбу ў браму «Гэрты», а клюб выгуляў супернікам зь лікам 2:1[25].
«Манчэстэр Сіці»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]10 траўня 2022 году ангельскі клюб «Манчэстэр Сіці» абвесьціў, што дасягнуў пагадненьня аб падпісаньні Голяна, скарыстаўшыся пунктам у дамове з «Барусіяй» аб сплаце 60 млн эўра[26]. Угода была афіцыйна складзеная 13 чэрвеня, а сам гулец павінен далучыцца да клюбу 1 ліпеня на пяць год[27]. Дэбют нападніка прыпаў на 30 ліпеня, згуляўшы 90 хвілінаў матчу Супэркубка Ангельшчыны супраць «Лівэрпула», якая сконылася паразай «блакітных» зь лікам 1:3. 7 жніўня Голян вынікова пацэліў у браму «Ўэст Гэму Юнайтэд», здабыўшы перамогу зь лікам 2:0[28].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Рэд Бул»:
- Чэмпіён Аўстрыі: 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Аўстрыі: 2019
«Барусія»:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2021
«Манчэстэр Сіці»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2023, 2024
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2023
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2024
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2023
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2023
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Erling Braut Haland // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Erling Braut Håland // FBref.com (мн.)
- ^ а б Erling Haaland // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://www.premierleague.com/players/65970/Erling-Haaland/overview
- ^ «Is Erling Haaland the best striker in the world?». Optus Sport.
- ^ «Rødt kort og tap da Håland debuterte». Jærbladet.
- ^ «Solskjær hyller stortalentet Erling Braut Håland (17): — Ekkel å spille mot». Verdens Gang.
- ^ «Alfies sønn (16) fikk Molde-debut: Gult kort etter 65 sekunder». Verdens Gang.
- ^ «Erling Braut Haaland — Tipico Bundesliga». Alt Om Fotball.
- ^ «Servus in Salzburg Erling Halend». FC Red Bull Salzburg.
- ^ «Champions League roundup: Håland makes history in Salzburg romp as Barça are held». The Guardian.
- ^ «BVB verplichtet Erling Haaland». Borussia Dortmund.
- ^ «Erling Braut Haaland: Borussia Dortmund sign striker from Red Bull Salzburg». BBC Sport.
- ^ «FC Augsburg 3–5 Borussia Dortmund: Erling Braut Haaland scores hat-trick on debut». BBC Sport.
- ^ «Dortmund’s Haaland scores Bundesliga’s first goal upon league’s return». ESPN.
- ^ «Haaland goals secure Bundesliga runner-up spot for Dortmund». Associated Press News.
- ^ «Jung, entschlossen, talentiert — Borussia Dortmund begeistert zum Start». Bundesliga.
- ^ «Bayern Munich beat Borussia Dortmund to claim German Super Cup». ESPN.
- ^ «Bayern hold on to win Klassiker thriller». Sky Sports.
- ^ «Haaland scores four as BVB come from behind to win in Berlin». Borussia Dortmund.
- ^ «Erling Haaland named Bundesliga Player of the Month for November». BuliNews.
- ^ «Borussia Mönchengladbach leapfrog Borussia Dortmund in six-goal thriller». Bundesliga.
- ^ «Champions League Forward of the Season: Erling Haaland». UEFA.
- ^ «Erling Haaland orchestrates big Borussia Dortmund win against Eintracht Frankfurt». Bundesliga.
- ^ «Haaland bids farewell to Borussia Dortmund, scores against Hertha Berlin». Anadolu Agency.
- ^ «Erling Haaland: Manchester City agree to sign Norway striker from Borussia Dortmund for £51.2m». BBC Sport.
- ^ «City Complete Haaland Transfer». Manchester City F.C.
- ^ «Erling Haaland 'born to score goals', says Pep Guardiola after City victory». The Guardian.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball