Перайсьці да зьместу

Вікінг Ставангер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікінг
Поўная назва Viking Fotballklubb
Заснаваны 10 жніўня 1899
Горад Ставангер, Нарвэгія
Стадыён Вікінг
Умяшчальнасьць: 16 600
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Элітэсэрыен
 · 2025 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
vikingfotball.no (нарв.)

«Ві́кінг» (па-нарвэску: Viking) — нарвэскі футбольны клюб з гораду Ставангеру. Заснаваны ў 1899 годзе. Дзевяціразовы чэмпіён Нарвэгіі, шасьціразовы ўладальнік Кубка Нарвэгіі.

«Вікінг» быў заснаваны ў Ставангеры ў 1899 годзе і ў першыя гады гуляў перадусім супраць мясцовых камандаў. З 1930-х гадоў клюб замацаваўся на нацыянальным узроўні, згуляўшы ў фінале Кубка Нарвэгіі 1933 году, які зазнаў паразу ў матчы «М’ёндалену». У 1930-я гады колеры каманды бараніў вядомы гулец Рэйдар Квамэн, які гуляў у складзе зборнай Нарвэгіі, якая здабыла бронзавы мэдаль на Алімпійскіх гульнях 1936 году. Ягоны брат Артур Квамэн таксама быў гульцом каманы ды бараніў гонар краіны ў міжнародных матчах.

Па Другой сусьветнай вайне «Вікінг» дамінаваў у 1950-х гадах, абгуляўшы «Лілестрэм» у фінале Кубка Нарвэгіі 1953 году і «Санэф’ёр» у фінале 1959 году, а таксама ўзяў тытул чэмпіёна краіны ў сэзоне 1957—1958 гадоў. Некалькі гульцоў той каманды прыцягваліся да складу зборнай Нарвэгіі. У паўфінале Кубка Нарвэгіі 1959 году быў усталяваны рэкорд наведвальнасьці клюбу, калі ягоную перамогу над «Одам» зь лікам 4:0 наведалі 18 892 гледача. 1960-я гады не адзначаліся асаблівымі посьпехамі, але ў 1970-я гады клюб стаў сапраўдным лідэрам нарвэскага футболу. «Вікінг» выйграў чатыры тытулы чэмпіёна краіны запар з 1972 па 1975 гады. У 1979 годзе быў здабыты кубак і перамога ў чэмпіянаце. Тагачасны трэнэр К’ель Схоў-Андрэасэн уважаецца аўтарам таго посьпеху, дзякуючы сваім ідэям аб каапэратыўных паводзінах і рэвалюцыйнаму выкарыстаньню хуткіх атакуючых скрайніх абаронцаў.

1958, 1972, 1973, 1974, 1975, 1979, 1982, 1991, 2025
1953, 1959, 1979, 1989, 2001, 2019

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]