Цахурская мова
Цахурская мова | |
цӀаӀхна миз | |
Арэал цахурскае мовы на Паўночным Каўказе (унізе справа) | |
Ужываецца ў | Расея, Азэрбайджан |
---|---|
Рэгіён | усход Паўночнага Каўказу |
Колькасьць карыстальнікаў | |
Клясыфікацыя | Паўночнакаўкаская сям'я ?
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Рэспубліцы Дагестан (Расея) |
Статус: | 6b Пад пагрозай[d][1] |
Пісьмо | кірыліца і Tsakhur alphabet[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-2(Т) | tkr |
ISO 639-3 | tkr |
Цаху́рская мова (саманазва: цӀаӀхна миз, вымаўл. [t͡sʼaˤχna miz]) — адна зь лезгінскіх моваў наска-дагестанскай моўнай сям’і, якая ўваходзіць у гіпатэтычную паўночнакаўкаскую надсям’ю моваў. Распаўсюджаная ў Рутульскім раёне рэспублікі Дагестан (Расея, 13 паселішчаў) і паўночным Азэрбайджане (галоўным чынам ў Закатальскім ды Каскім раёнах). Колькасьць носьбітаў цахурскай мовы ў Расеі паводле зьвестак перапісу насельніцтва 2010 году складае 10596 чалавек.
Мова распадаецца на 3 дыялекты: цахурска-сувагільскі, гельмецка-курдульскі і сапучынскі (альбо сабунджынскі). Цахурская мова, як адна з 14 «пісьмовых моваў» Рэспублікі Дагестан выкладаецца ў школах, якія знаходзяцца ў цахурскамоўных паселішчах, на гэтай мове таксама выдаецца вучэбная літаратура.
Пісьмовасьць — на аснове кірылічнага альфабэту, як і іншым пісьмовым мовам Дагестану, уласьцівае шырокае выкарыстаньне дыграфаў і сымбалю Ӏ, якія прызначаныя для адлюстраваньня шырокага кансанантызму (ладу зычных), нехарактэрнага для кірыліцы. Да кірыліцы абмежаванае выкарыстаньне мелі лацініца (усесавецкая палітыка лацінізацыі моваў малых народаў СССР у 1920—1930-х гг.), яшчэ раней — арабскае пісьмо, абумоўленае ісламскім веравызнаньнем носьбітаў мовы. Аналягічна іншым наска-дагестанскім мовам, прысутны шырокі набор зычных фанэмаў, умляўтызаваныя галосныя. Лексычныя запазычваньні араба-пэрсыдзкага й расейскага паходжаньня.
Вікіпэдыя ў інкубатары мае вэрсію цахурскай мовай |
Гэта — накід артыкула пра адну з моваў сьвету. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- ^ а б Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675