Ханой
Ханой | |
віет. Hà Nội | |
Дата заснаваньня: | 1010 |
Горад з: | 1010 |
Краіна: | Віетнам |
Кіраўнік: | Trần Sỹ Thanh[d] |
Плошча: | 3346,26 км² |
Вышыня: | 16 м н. у. м. |
Насельніцтва (2015) | |
колькасьць: | 7 587 800 чал. |
шчыльнасьць: | 2267,55 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+7 |
Тэлефонны код: | 242, 243, 244, 245, 246, 247, 248 |
Паштовы індэкс: | 10000–10999, 11000–11999, 12000–12999, 13000–13999, 14000–14999 |
Геаграфічныя каардынаты: | 21°1′28.20″ пн. ш. 105°50′28.21″ у. д. / 21.0245° пн. ш. 105.8411694° у. д.Каардынаты: 21°1′28.20″ пн. ш. 105°50′28.21″ у. д. / 21.0245° пн. ш. 105.8411694° у. д. |
Ханой | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
www.hanoi.gov.vn |
Хано́й (па-віетнамску: Hà Nội, даслоўна «горад паміж рэкамі») — сталіца Віетнаму, другі па значэньні прамысловы цэнтар краіны (пасьля Хашыміну). З 1887 па 1946 год — сталіца Францускага Індакітаю. Разьмешчаны на беразе ракі Чырвонай (Хонгха).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1 жніўня 2008 году плошча Ханоя павялічылася больш чым у тры разы, бо да гораду быў далучаны шэраг прылеглых правінцыяў і раёнаў. Цяпер сталіца Віетнаму мае агульную плошчу каля 3,3 тысячы квадратных кілямэтраў, колькасьць насельніцтва больш за 6,2 мільёну чалавек. Ханой увайшоў у лік 17 найбуйнейшых па плошчы гарадоў сьвету.
Клімат гораду тыповы для паўночнага Віетнаму: сьпякотнае і вільготнае лета з частымі дажджамі, адносна прахалодныя і сухія зімы.
Гісторыя гораду пачынаецца з 1010 году, калі імпэратар Лі Тхай То загадаў узьвесьці горад у навакольлях крэпасьці Дайла і перанесьці сюды сталіцу дзяржавы Дайкавіет. Новы горад атрымаў назоў «Тханглонг» (па-віетнамску: Thăng Long) — «Цмок, які ўзьлятае». Назоў «Ханой» стаў выкарыстоўвацца з 1831 году па ўказе імпэратара Мінь Манга.
Буйны прамысловы цэнтар (машынабудаўнічая, хімічная, лёгкая прамысловасьць). У 1961—1962 гадах генэральны плян Ханою распрацоўваўся пад кіраўніцтвам савецкага архітэктара Ігара Алфёрава.
Па паведамленьні амэрыканскага часопіса для вандроўцаў Travel & Leisure, у 2006 годзе Ханой увайшоў у сьпіс дзесяці самых прывабных для замежных турыстаў гарадоў Азіі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ханой — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў