Перайсьці да зьместу

Фрыц Габэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фрыц Габэр
па-нямецку: Fritz Haber
Дата нараджэньня 9 сьнежня 1868(1868-12-09)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 29 студзеня 1934(1934-01-29)[5][1][2][…] (65 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці інфаркт міякарда
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак хімік, фізык, інжынэр, акадэмік, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра фізычная хімія
Месца працы
Сябра ў Нямецкая акадэмія навук Леапальдына[d], Нацыянальная акадэмія навук ЗША[7], Акадэмія навук СССР[d], Баварская акадэмія навук[d] і Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d]
Навуковая ступень доктар філязофіі (1896)
Навуковы кіраўнік Робэрт Бунзэн
Дзеці Hermann Haber[d] і Ludwig F. Haber[d]
Узнагароды

Фрыц Га́бэр (па-нямецку: Аўдыё Fritz Haber ; 9 сьнежня 1868 — 29 студзеня 1934) — нямецкі хімік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1918 року за вынаходніцтва мэтаду сынтэзу аміяку з азоту і вадароду. Гэта дазволіла рэалізаваць буйнамаштабную вытворчасьць угнаеньняў і выбуховак. Цяпер прыкладна траціна харчовай вытворчасьці выкарыстоўвае аміяк, выраблены працэсам Габэра, што забясьпечвае ежай амаль палову насельніцтва Зямлі.

Фрыц Габэр быў нямецкім нацыяналістам і лічыцца таксама «айцом хімічнай вайны»: у часе I сусьветнай вайны ён займаўся распрацоўкай і выкарыстаньнем хлёру ды іншых атрутных газаў. Зь ягонай прапановы хлёр быў выкарыстаны дзеля прарыву францускіх умацаваньняў пад Іпрам. Пазьней, ужо безь ягонага ўдзелу, ягоныя напрацоўкі былі выкарыстаныя для стварэньня Цыклёну Б, які выкарыстоўвалі нацысты для зьнішчэньня жыдоў у Галакосьце.

Пасьля прыходу да ўлады нацыстаў у 1933 року Габэр пазбавіўся ўсіх пасадаў за жыдоўскае паходжаньне. Ён выехаў за мяжу і неўзабаве памёр у базэльскім гатэлі ў 65-гадовым веку.

  1. ^ а б Jensen W. B. Fritz Haber // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Fritz Haber // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ Fritz Haber // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118699814 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ а б Габер Фриц // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  6. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
  7. ^ NNDB (анг.) — 2002.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]