Удынэзэ Ўдынэ
Удынэзэ | ||||||
Поўная назва | Udinese Calcio SpA | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1896 | |||||
Горад | Удынэ, Італія | |||||
Стадыён |
Стадыё Фрыўлі Умяшчальнасьць: 25 000 | |||||
Прэзыдэнт | Франка Салдаці[d] | |||||
Кіраўнік | Джампаолё Поцца[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Сэрыя А | |||||
· 2023—2024 | 15 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы udinese.it (італ.) (анг.) |
«Удынэзэ» (па-італьянску: Udinese Calcio) — італьянскі футбольны клюб з гораду Ўдынэ. Клюб быў заснаваны ў 1896 годзе, такім чынам зьяўляючыся другім найстарэйшым клюбам у Італіі пасьля «Джэноа».
Традыцыйная хатняя форма каманды ёсьць кашуля ў чорна-белую палоску, чорныя шорты й белыя шкарпэткі. Клюб гуляе на «Стадыё Фрыўлі», які здольны зьмясьціць 41 652 заўзятараў, хоць у цяперашні час гэты паказчык абмяжоўваецца да 30 900. Клюб мае сваё лічбавае тэлебачаньне, якое вяшчае ў рэгіёне Фрыўлі-Вэнэцыя-Джулія. Клюб мае вялікую колькасьць прыхільнікаў ва Фрыўлі й прылеглых раёнах.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Удынэзэ» быў заснаваны ў 1896 годзе годзе як частка Ўдынэскага грамадзтва гімнастыкі й фэхтаваньня. У сваім першым годзе, клюб перамог у розыгрышы трафэю «Torneo FNGI» ў Трэвіза зьбіўшы «Фэрару» зь лікам 2:0, аднак гэты тытул не прызнаецца ў якасьці афіцыйнага.
5 ліпеня 1911 году некаторыя гімнасты «Ўдынэзэ» на чале зь Люіджы Даль Дана, заснавалі клюб «Удынэзэ», які далучыўся да Італьянскай фэдэрацыі футболу. Новая каманда дэбютавала ў таварыскім матчы супраць «Ювэнтус Пальманова», і перамагла зь лікам 6:0.
Толькі ў 1912—1913 гадох «Удынэзэ» ўпершыню прыняў удзел у чэмпіянаце пад эгідай італьянскай футбольнай асацыяцыі. У гэтым годзе яны былі залічаны ў турнір «Campionato Veneto di Promozione», які складаўся ўсяго з трох камандаў (астатнімі былі «Пэтрарка» й «Падуя»). З двума перамогамі супраць «Падуі» (3:1 і 5:0), Удынэзэ скончыў турнір на другім месцы, прапусьціўшы наперад «Пэтрарку» й прабіўшыся, такім чынам, у лігу «Prima Categoria». У «Prima Categoria», Удынэзэ ня здолеў выйсьці на нацыянальны ўзровень.
1920-я гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэзон 1920—1921 гадоў, які скончыўся для клюбу няўдала ў «Eliminatoria Veneta», быў незабыўны, бо менавіта ў ім за клюб дэбютаваў Джына Бэльлёта, які па-ранейшаму зьяўляецца гульцом, які адгуляў найбольшую колькасьць сэзонаў за клюб, то бок 17. У 1922 годзе, «Удынэзэ», скарыстаўшыся адсутнасьцю мацнейшых на той час клюбаў краіны ў розыгрышу першага Кубка Італіі, дасягнуў фіналу нацыянальнага кубка, дзе саступіў клюбу «Вада» зь лікам 1:0. У лізе, тым годам, «Удынэзэ» заняў другое месца ў сваёй кваліфікацыйнай групе «Girone Eliminatorio Veneto», што дазволіла яну застацца ў вышэйшым дывізіёне на наступны сэзон, нягледзячы на рэфармаваньне чэмпіянату, якое прывяло да скарачэньня колькасьці камандаў.
Сэзон 1922—1923 гадоў быў катастрафічным для клюбу, бо яны занялі ў сваёй групе апошняй месца й вылецелі ў другі дывізіён. Да таго ж каманда рызыкавала ў 1923 годзе быць ліквідаванай з-за запазычанасьці. 24 жніўня 1923 году клюб «Удынэзэ» быў вылучаны з «Удынэзэ Фрыўлі», і клюб быў вымушаны стварыць бюджэт. На шчасьце, уся пазыка была выплачаная прэзыдэнтам клюбу Алясандра Дэль Торса пасьля продажу ім некаторых сваіх карцінаў. Такім чынам клюб здолеў заявіцца ў другі дывізіён, у якім у выніку заняў чацьвёртае месца на наступны год.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 12 верасьня 2024 году
|
|