Перайсьці да зьместу

Сялідава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сялідава
лац. Sialidava
укр. Селидове
Герб Сялідава Сьцяг Сялідава
Дата заснаваньня: 1770
Места з: 1956
Былыя назвы: Сялідаўка
Краіна: Украіна
Вобласьць: Данецкая
Раён: Чырвонаармейскі, але ў яго не ўваходзіць
Галава: Віктар Рэмізаў
Плошча: 10,8 км²
Вышыня: 157 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць:  23 989 чал.[1]
шчыльнасьць: 2221,2 чал./км²
нацыянальны склад: расейцы, украінцы, беларусы
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-6237
Паштовыя індэксы: 85400—85480
КОАТУУ: 1413800000
Нумарны знак: AH, КН / 05
Геаграфічныя каардынаты: 48°9′0″ пн. ш. 37°18′0″ у. д. / 48.15° пн. ш. 37.3° у. д. / 48.15; 37.3Каардынаты: 48°9′0″ пн. ш. 37°18′0″ у. д. / 48.15° пн. ш. 37.3° у. д. / 48.15; 37.3
Сялідава на мапе Ўкраіны
Сялідава
Сялідава
Сялідава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://selidovo-rada.gov.ua/

Сялідава — места абласнога значэньня ў Данецкай вобласьці Ўкраіны. Разьмешчаны на рацэ Салёнай. Жыве ў ім 200 чалавек (Кастрычнік 2024). Вугляны завод, Завод жалезабэтонных вырабаў, асфальта-бэтонны завод, хлеба-булачня. Ёсьць каменнавугальныя шахты, кансэрвавы, малочны, цагельны заводы, але з-за вайны зачыненыя.

Паданьне аб заснаваньні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад заснаваны ў 1770-1773. Па легендзе ў казакоў, якія перасяліліся з Запарожжа на Кубань пры пераправе праз раку Салёная зламаўся воз. Паколькі хутка знайсьці драўніну ў стэпе было праблематычна, а ўжо была позьняя восень яны вырашылі зазімаваць ў гэтым месцы, а потым засталіся даўжэй. Атамана (магчыма багатага зь іх) клікалі Сялід (магчыма гэта была мянушка, таму што імя не зусім ўкраінскае). У гонар яго і атрымала назву паселішча. Хутчэй за ўсё гэтыя казакі былі так званымі «грэчкасеямі», гэта значыць аселая часткай запарожцаў, складалі эканамічную аснову Сечы, жывучы на зімоўцы, маючы сем’і, гадуючы хлеб і жывёлу.

Вёска Сялідаўка была ўпершыню апісана ў Бахмуцкай правінцыйнай канцылярыі ў 1782 г . На месцы казацкае Займішча ля вытокаў ракі Салёнай, якая ўпадае ў Воўчую. Магчыма, яе заснаваў казак Сялід, як аб тым абвяшчае легенда. Старыя людзі распавядуць яшчэ й іншую гісторыю, быццам калісьці ўрадавым каморніка за яго працу паднесьлі сала, але яму гэтая аплата не спадабалася, ён ня прыняў яе. Тады і назваў сяло Салодаўка (сала-даваць). Гэтай легендзе тлумачыцца назва паселішча (да 1956 г.) — Сялідаўка.Па дадзеных на 1859 у скарбовым сяле Сялідаўка Бахмуцкага павету Екацярынаслаўскай губэрні пражывала 3618 чалавек (1798 мужчынскага полу і 1820 — жаночага), налічвалася 498 двароў, існавала праваслаўная царква і станавая кватэра, адбываліся 3 кірмашы на год. Па стане на 1886 год у былым дзяржаўным сяле Сялідаўка, сталіцы Сялідаўскае воласьці, пражывала 3640 чалавек, налічвалася 637 дваровых гаспадарак, дзе была праваслаўная царква, школа і 9 лавак, адбываліся 3 кірмашы на год.Па перапісу 1897 году колькасьць жыхароў узрасла да 5873 чалавек (2991 мужчынскага полу і 2882 — жаночага), зь якіх 5666 — праваслаўнай веры. У 1908 годзе ў вёсцы Сялідаўка разам зь вёскай Нова-Сялідаўка пражывала 7823 чалавека (3915 мужчынскага полу і 3908 — жаночага), налічвалася 1657 дваровых гаспадарак.

Летам 1991 жыхары г. Сялідава сустракаюць патрыятычна-гістарычны асьветніцкі рэйд Народнага Руху Ўкраіны «казацкая шляхамі». У 1991 г .жыхары г . Сялідава гасьцінна прынялі лёсавызначальныя зьмены — аднаўленьне незалежнасьці Ўкраінскага дзяржавы. На Ўсеўкраінскім рэфэрэндуме 1991 Данеччына дала «За» незалежнасьць Украіны 83,90% галасоў.

Народны склад насельніцтва паводле перапісу 2001 року[2]

лічэбнасьць частка, %
украінцы 37 248 59,3
расейцы 23 033 36,7
беларусы 682 1,1
татары 294 0,5
грэкі 238 0,4
немцы 131 0,2

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сялідавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў