Слабодка (Браслаўскі раён)
Слабодка лац. Słabodka | |
Касьцёл Провіду Божага | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Браслаўскі |
Сельсавет: | Слабодкаўскі |
Насельніцтва: | 783 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2153 |
Паштовы індэкс: | 211977 |
СААТА: | 2208881266 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°41′11″ пн. ш. 27°10′57″ у. д. / 55.68639° пн. ш. 27.1825° у. д.Каардынаты: 55°41′11″ пн. ш. 27°10′57″ у. д. / 55.68639° пн. ш. 27.1825° у. д. |
± Слабодка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Слабо́дка[1] — вёска ў Беларусі, паміж азёрамі Поцехам, Недравам, Ільмёнкам. Цэнтар сельсавету Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 783 чалавекі. Знаходзіцца за 9 км на паўночны ўсход ад места Браслаў, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Друя; на аўтамабільнай дарозе Браслаў — Друя.
Слабодка — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны).
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Слабада, Слабодка Заверская, Быхаўка, Юзафова.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Слабодку ў складзе Друйскага двара датуецца 1618 годам. У інвэнтары Браслаўскага староства за 1649 год значыцца мястэчка Слабада. Ад часу свайго заснаваньня яна ўваходзіла ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва.
У XVIII ст. Слабодка належала да маёнтку Завер’я, і пераважна знаходзілася ў валоданьні Мірскіх. У канцы XVIII ст. упамінаецца прыкагалак (у 1783 годзе — 6 жыдоўскіх дамоў).
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Слабодка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Браслаўскім павеце Віленскай губэрні. У 1806 году С. Мірскі фундаваў будаваньне невялікага мураванага касьцёла.
18 сьнежня 1842 году Слабодка як цэнтар воласьці ўвайшла ў склад Новааляксандраўскага павету Ковенскай губэрні, у гэты час тут было 30 двароў, працавалі валасная ўправа і пазыковая каса. У 1865 году расейскія ўлады з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага адкрылі ў мястэчку народную вучэльню. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Слабодцы было 124 двары. У 1903 годзе ў мястэчку і ваколіцах працаваў фальклярыст В. Камінскі, які запісаў тут больш за 30 беларускіх народных песень[2].
У Першую сусьветную вайну каля Слабодкі праклалі вузкакалейку, якая ў 1920—1960-я гады дзеяла як пасажырская лінія. У лютым 1918 году мястэчка занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Слабодка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Улетку 1919 году мястэчка стала адным з цэнтраў антыбальшавіцкага паўстаньня. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Слабодка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1931 год у мястэчку было 146 двароў працавалі чыгуначная станцыя, школа, пошта, аптэка, карчма, крамы.
У 1939 годзе Слабодка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Браслаўскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі.
На 1999 год у Слабодцы было 396 двароў, на 2001 год — 387. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Працэсія, 1916 г.
-
Сынагога, 1930 г.
-
Крама, 1934 г.
-
Касьцёл, 1941—44 гг.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1850 год — каля 300 чал.; 1889 год — 303 чал.[4]; 1897 год — 643 чал.
- XX стагодзьдзе: 1931 год — 848 чал.; 1999 год — 1133 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 860 чал.[5]; 2010 год — 783 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Слабодцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, бібліятэка, клюб, пошта.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Ленінская вуліца | Вялікая вуліца |
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Слабодцы разьмяшчаюцца лябараторыя азёразнаўства БДУ, турыстычная база Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры», летнія базы адпачынку.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Провіду Божага (1903)
- Млын водны (1-я палова XX ст.)
- Могілкі хрысьціянскія (XIX ст.)
Каля вёскі знаходзяцца 2 гарадзішчы жалезнага веку.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Касьцёл, інтэр’ер
-
Касьцёл, каплічка
-
Касьцёл і вёска з боку возера
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зінаіда Дудзюк (нар. 1950) — беларуская пісьменьніца
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
- ^ Шыдлоўскі К. Слабодка // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 327.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Krzywicki J. Słobódka (73) // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 805.
- ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 485.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|