Перайсьці да зьместу

Поцех

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Поцех
Панарама Поцеху
Панарама Поцеху
Выгляд з боку вёскі Слабодкі
КраінаБеларусь
Плошча1,35 км²
Плошча вадазбору28,6 км²
Максымальная глыбіня9,1 м
Найбольшая даўжыня2,55 км
Найбольшая шырыня0,95 км
Даўжыня берагавой лініі9,72 км
Вышыня над узроўнем мора127 м[1]
Аб’ём вады4,52 млн м³
Каардынаты55°41′06,83″ пн. ш. 27°09′57,3″ у. д.HGЯO
Поцех на мапе Беларусі
Поцех
Поцех
Поцех
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Поцех — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Друйкі. Знаходзіцца ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, за 10 км на паўночны ўсход ад Браслава. Належыць да групы Браслаўскіх азёр. Плошча паверхні возера 1,35 км². Даўжыня 2,55 км, найбольшая шырыня 0,95 км. Найбольшая глыбіня дасягае 9,1 м, сярэдняя складае 3,4. Аб’ём вады 4,52 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 9,72 км.

На ўсходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Слабодка.

Катлавіна складанага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход, складаецца з 4 плёсаў, падзеленых мысамі[2]. Схілы маюць вышыню да 10 мэтраў, на поўначы — камавыя ўзгоркі, пераважна разараныя. Паўднёвыя схілы ўтвараюцца пясковай озавай градой вышынёй 25—30 мэтраў. Града на поўдні аддзяляе Поцех ад возера Недрава.

Да глыбіні 1,5 мэтра дно пясковае, месцамі — гліністае. Да глыбіні 3 м пераважаюць пясковыя адклады, глыбей — крэменязёмісты сапрапэль. Празрыстасьць вады каля 1 м улетку, і да 2,8 м узімку.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Злучаецца пратокай з возерам Недрава, таксама ў Поцех упадае ручай з возера Ільмянку.

Надводная расьліннасьць пашыраецца да глыбіні 1,5 мэтры, падводная — да глыбіні 2—2,5 мэтры. Зарастае каля 28% плошчы.

Служыць месцам адпачынку, уваходзіць у турыстычныя маршруты.

У возеры водзяцца лешч, судак, шчупак, акунь, лінь, плотка, гусьцяра, мянтуз, краснапёрка, джгір, сустракаецца вугор[3].

  1. GeoNames (анг.) — 2005.
  2. Мыслівец І. Поцех // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 246.
  3. Мыслівец І. Поцех // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 247.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.