Недрава
Возера
Недрава
Недрава | |||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Не́драва — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Друйкі. Знаходзіцца ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, за 7 км на паўночны ўсход ад Браслава, каля вёскі Маскаўцаў. Належыць да групы Браслаўскіх азёр. Плошча паверхні возера 3,72 км². Даўжыня 3 км, найбольшая шырыня 2,23 км. Найбольшая глыбіня дасягае 12,2 м, сярэдняя складае 4,8 м. Аб’ём вады 17,8 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 15 км.
Каля ўсходняга берага возера стаіць гістарычнае мястэчка Слабодка.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катлавіна складанага тыпу, круглаватая. Схілы маюць вышыню да 10 мэтраў і знаходзяцца пад лугам і хмызьняком. На поўначы ад возера знаходзіцца озавая града вышынёй 15—20 мэтраў, парослая рэдкім хваёвым лесам. Берагі нізкія, пясковыя. На поўначы ёсьць дзялянкі з абразійнымі берагамі. Мелкаводзьдзе пясковае. Да глыбіні 3—4 мэтры дно глеістае, на большых глыбінях — сапрапэлістае. Падводная расьліннасьць пашыраецца да глыбіні 4 мэтраў.
Мае тры выспы агульнай плошчай 2 гектары (0,02 км²).
Возера эўтрофнае, добра праточнае. Злучаецца пратокай з возерам Поцехам, таксама ў вадаём упадае ручай з возера Веры. Ракі Друйка, якая цячэ праз возера, злучае яго з возерам Несьпішам[2].
Праз возера праходзіць турыстычны маршрут.
Флёра і фаўна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У возеры водзяцца лешч, судак, плтка, шчупак, акунь, мянтуз ды іншыя віды рыбаў, сустракаецца вугор[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Мыслівец І. Недрава // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 5.
- ^ Мыслівец І. Недрава // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 6.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.