Перайсьці да зьместу

Новаберазова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Новаберазова
польск. Nowoberezowo
Новаберазова
Першыя згадкі: 1611
Былая назва: Nowe Berezowo (Новае Беразова)
Мясцовая назва: Nóve Berezóvo
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Гайнаўка
Насельніцтва: 278 чал. (2012)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 17-200
Геаграфічныя каардынаты: 52°45′0″ пн. ш. 23°30′0″ у. д. / 52.75° пн. ш. 23.5° у. д. / 52.75; 23.5Каардынаты: 52°45′0″ пн. ш. 23°30′0″ у. д. / 52.75° пн. ш. 23.5° у. д. / 52.75; 23.5
Новаберазова на мапе Польшчы
Новаберазова
Новаберазова
Новаберазова
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Новаберазо́ва (па-польску: Nowoberezowo, па-падляску: Nóve Berezóvo) — вёска ўва ўсходняй Польшчы ў Гайнаўскай гміне Гайнаўскага павету, разьмешчаная 5 кілямэтраў ад Белавескай пушчы. У 1975—1998 гадах вёска належала да Беластоцкага ваяводзтва. Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, у большасьці праваслаўныя.

Вёска заснаваная жыхарамі суседняга Старога Беразова пасьля пажару іх вёскі. У 1664 годзе жыў тут выбранец, а вёска разьмяшчалася на 22 валоках зямлі. Паводле царскага перапісу насельніцтва 1897 г. пражывала тут 529 сялянаў у 85 дамах.

Гістарычныя каштоўнасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Царква сьв. Яна Багаслова — пабудаваная ў 1771 г. (фундатаркай была Ізабэла Браніцкая) як парафіяльная царква, ад поўначы ў 1884 годзе дабудаваная вежа-званіца.
  • Царква Ўзьнясеньня Гасподняга — пабудаваная ў 1876 годзе па праекту інжынэра Лазінскага. Цяпер парафіяльная царква.
  • Праабражэнская царква — пабудаваная ў 1840 г. ў суседніх Чыжыках і перанесеная на новаберазоўскія могілкі ў 1925 г.
  • Капліца Аляксандра Неўскага — пабудаваная ў 1876 годзе.
  1. ^ Urząd Gminy Hajnówka (пол.) Праверана 12 лютага 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Новаберазовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў