Перайсьці да зьместу

Нарэйкі (Путчынскі сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нарэйкі
лац. Narejki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Сельсавет: Путчынскі
Насельніцтва: 16 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1716
Паштовы індэкс: 222743
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°51′37″ пн. ш. 27°7′26″ у. д. / 53.86028° пн. ш. 27.12389° у. д. / 53.86028; 27.12389Каардынаты: 53°51′37″ пн. ш. 27°7′26″ у. д. / 53.86028° пн. ш. 27.12389° у. д. / 53.86028; 27.12389
Нарэйкі на мапе Беларусі ±
Нарэйкі
Нарэйкі
Нарэйкі
Нарэйкі
Нарэйкі
Нарэйкі

Нарэ́йкі[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Пцічы. Уваходзяць у склад Путчынскага сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзяцца за 22 км ад Койданава, за 45 км ад Менску, за 24 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.

Асноўны артыкул: Нарэйка

Норыка (Noriko) — імя германскага паходжаньня[2]. Адпаведнасьць літоўскіх імёнаў на -ейка (-іка) германскім імёнам з суфіксам -к- (Вілейка — Wilico, Мінейка — Minnico, Радзейка — Radecke < Radacho і г. д.) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[3].

У 1876 годзе належала шляхцянцы Т. К. Арэнт. У пачатку XX ст. у Койданаўскай воласьці Менскага павету, 24 двары, 121 жыхар.

  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 67 чалавек у засьценку Нарэйках, 19 чалавек у фальварку Нарэйках I і 19 чалавек у фальварку Нарэйках[4]; 1997 год — 15 двароў, 34 жыхары; 1999 год — 29 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе]: 1 студзеня 2004 году — 16 двароў, 32 жыхары; 2010 год — 16 жыхароў

Помнік землякам, якія загінулі ў Другую сусьветную вайну.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 180.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 419.
  3. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161—162, 167.
  4. ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 131.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.