Перайсьці да зьместу

Міхаіл Жызьнеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхаіл Жызьнеўскі
Міхаіл Міхайлавіч Жызьнеўскі
Род дзейнасьці журналіст
Дата нараджэньня 26 студзеня 1988
Месца нараджэньня Гомель, Беларуская ССР, СССР
Дата сьмерці 22 студзеня 2014 (25 гадоў)
Месца сьмерці Кіеў, Украіна
Грамадзянства Беларусь
Занятак журналіст
Бацька Міхаіл Пятровіч Жызьнеўскі
Маці Ніна Васілеўна Жызьнеўская
Узнагароды
Ордэн Залатая Зорка
Ордэн Залатая Зорка
Кавалер ордэна герояў Нябеснай сотні
Кавалер ордэна герояў Нябеснай сотні
Мэдаль «За ахвярнасьць і любоў да Ўкраіны»
Мэдаль «За ахвярнасьць і любоў да Ўкраіны»
Мэдаль Ордэну Пагоні

Міхаі́л Жызьне́ўскі (26 студзеня 1988, Гомель, цяпер Беларусь — 22 студзеня 2014, Кіеў, Украіна) — кавалер ордэна герояў Нябеснай сотні, пазаштатны карэспандэнт украінскай газэты «Саборная Кіеўшчына» (укр. Соборна Київщина), грамадзянін Беларусі. Стаў адной зь першых ахвяраў падчас Эўрамайдану ў Кіеве. Герой Украіны[1].

Нарадзіўся 26 студзеня 1988 году ў Гомлі. Маленства правёў у вёсцы маці Сьцяг Працы (Гомельскі раён). Год навучаўся ў вайсковай клясе сярэдняй школы № 15 Гомлю. Займаўся каратэ ў спартовым комплексе. Наведваў царкву, дзе насіў харугву за сьвятаром. Пасьля 10-й клясы паступіў у прафэсійную вучэльню на газаэлектразварніка. У рыцарскім клюбе вучыўся вырабляць дасьпехі.

У 2005 годзе 17-гадовым юнаком зьехаў разам з клюбным кіраўніком ва Ўкраіну, дзе жыў у горадзе Белая Царква (Кіеўская вобласьць)[2]. Браў удзел у казацкім грамадзкім аб’яднаньні «Ўкраінская народная самаабарона» (УНСА), што ёсьць падразьдзяленьнем партыі «Ўкраінская нацыянальная асамблея» (УНА). Ва УНСА яго ведалі пад імем Аляксей і мянушкай «Локі»[3].

У сьнежні 2013 году прыехаў зь Белай Царквы ў Кіеў на заданьне рэдакцыі газэты «Саборная Кіеўшчына» ў якасьці няштатнага карэспандэнта[4]. Раніцой 22 студзеня 2014 году, бяззбройны, быў забіты стрэлам паляўнічай кулі ў сэрца на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве падчас Эўрамайдану.

Удзел у Эўрамайдане

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Эўрамайдане ўдзельнічаў зь першых дзён на заклік арганізацыі УНА-УНСО. Уваходзіў у Самаабарону Майдану, удзельнічаў у ахове аб’ектаў Майдану, дапамагаў у працы УНА-УНСО. Лічыўся адным з самых актыўных сяброў арганізацыі на Эўрамайдане. На працягу апошніх двух тыдняў жыцьця зьбіраў інфармацыю для газэты «Саборная Кіеўшчыны», па праграме ратацыі вяртаючыся дадому[5].

Загінуў 22 студзеня 2014 року каля 9 гадзін раніцы ад стрэлу паляўнічай куляй у сэрца[6] каля стадыёну «Дынама» на Грушэўскага пад час Эўрамайдану[7]. Бацька Міхаіла Жызьнеўскага выказаў сумневы, што вінаватыя ў забойстве сына будуць знойдзеныя. Ён выказаў здагадку, што сына забіў снайпэр, але лічыць, што ні ўкраінская, ні беларуская ўлада не дамагаюцца аб’ектыўнага расьсьледаваньня[8]. У амбасадзе Беларусі гібель Жызьнеўскага не камэнтавалі[9].

24 студзеня 2014 году свае вершы аб Міхаіле Жызьнеўскім склалі Эдуард Акулін[10] і Алесь Кіркевіч[11], 29 студзеня — Міхась Скобла[12].

26 студзеня 2014 году ў кіеўскім Сьвята-Міхайлаўскім саборы УПЦ КП прайшло адпяваньне, разьвітаньне і жалобная працэсія з удзелам некалькіх тысячаў украінцаў, у тым ліку лідэраў апазыцыйных фракцыяў у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны (Віталь Клічко, Алег Цягнібок і Арсень Яцанюк). З прычыны жалобы на плошчы Незалежнасьці адмянілі штонядзельнае Народнае веча.

Увечары 28 студзеня яго пахавалі ў в. Сьцяг Працы (Гомельскі раён, Беларусь). Адпяваньне правёў праваслаўны сьвятар Леанід Акаловіч (Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква). Перад пахаваньнем труну накрылі бел-чырвона-белым сьцягам[13].

Мэмарыял Міхаіла Жызьнеўскага на вул. Грушэўскага ў Кіеве

26 лістапада 2014 году ў Кіеве на вуліцы Грушэўскага адкрылі помнік у гонар Міхаіла Жызьнеўскага[14]. 27 лістапада прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ўзгародзіў яго ордэнам Героя Нябеснай сотні, які асабіста перадаў яго бацькам падчас прыёму ў сваёй сталічнай рэзыдэнцыі[15].

Штогод 26 студзеня на дзень нараджэньня Міхаіла Жызьнеўскага ўручаецца літаратурная прэмія «Воін Сьвятла». Прэмія ўручаецца за найлепшую празаічную кнігу году (апавяданьне, аповесьць, раман), выдадзеную беларускай і ўкраінскай мовамі, у якой адлюстраваны высакародны, актыўны, моцны герой, які адстойвае свабоду, справядлівасьць і агульначалавечыя ідэалы[16].

22 верасьня 2016 году рада гораду Оўручу (Жытомірская вобласьць, Украіна) зацьвердзіла Пастанову аб наданьні імя Міхаіла Жызьнеўскага вуліцы, якая праходзіць ад вуліцы Тараса Бульбы-Бараўца да вуліцы Герояў Майдану[17].

Прозьвішча і фатаздымак Міхаіла Жызьнеўскага ўсталяваны на помніку беларусам, якія загінулі за Ўкраіну. Помнік знаходзіцца на Беларускай вуліцы ў Кіеве, адкрыты 28 сакавіка 2016 году.[18]

Лідэр руху БНФ і дзяяч беларускае эміграцыі Зянон Пазьняк адзначыў, што Жызьнеўскі стаіць у адным шэрагу з такімі беларускімі героямі, як Тадэвуш Касьцюшка, Кастусь Каліноўскі і Станіслаў Булак-Балаховіч[19].

  1. ^ Для нас Михайло – українець у душі – Президент присвоїв Михайлу Жизневському звання Герой України // president.gov.ua
  2. ^ Алена Германовіч, Тацяна Каравянкова. Блізкія забітага ў Кіеве беларуса спрабуюць вырашыць праблему з дастаўкай яго на радзіму // БелаПАН, 23 студзеня 2014 г. Праверана 31 студзеня 2014 г.
  3. ^ Цела забітага на Майдане беларуса адправяць на радзіму ў нядзелю // Радыё «Свабода», 24 студзеня 2014 г. Праверана 31 студзеня 2014 г.
  4. ^ Міхаіл Жызьнеўскі зьбіраў на барыкадах інфармацыю для газэты // Радыё «Свабода», 24 студзеня 2014 г. Праверана 31 студзеня 2014 г.
  5. ^ http://te.20minut.ua/euromaidan/zagibli-geroyi-u-kiyevi-yakimi-voni-buli-istoriyi-vid-blizkih-10312793.html Загиблі герої у Києві. Якими вони були. Історії від близьких
  6. ^ https://web.archive.org/web/20140201232957/http://mvs.gov.ua/mvs/control/main/uk/publish/article/965163 СЛІДСТВУ СТАЛИ ВІДОМІ РЕЗУЛЬТАТИ ЕКСПЕРТИЗ ТІЛ ЗАГИБЛИХ МІТИНГУВАЛЬНИКІВ — КЕРІВНИЦТВО ГСУ
  7. ^ http://www.pravda.com.ua/news/2014/01/22/7010699/ ЗМІ: Один з убитих на Грушевського — білорус
  8. ^ http://nn.by/?c=ar&i=121706
  9. ^ http://www.pravda.com.ua/news/2014/01/22/7010699/
  10. ^ Эдуард Акулін. Памяці Міхала Жызьнеўскага // Наша Ніва, 24 студзеня 2014 г. Праверана 6 лютага 2014 г.
  11. ^ Алесь Кіркевіч. Выдатны верш, але не для цябе // Наша Ніва, 24 студзеня 2014 г. Праверана 6 лютага 2014 г.
  12. ^ Міхась Скобла. Якога колеру сьнег Міхася Жызьнеўскага // Радыё «Свабода», 29 студзеня 2014 г. Праверана 6 лютага 2014 г.
  13. ^ Алена Германовіч. Пад Гомелем адбылося пахаваньне Міхаіла Жызьнеўскага // БелаПАН, 28 студзеня 2014 г. Праверана 31 студзеня 2014 г.
  14. ^ Марцін Ярскі. У Кіеве паставілі помнік беларусу Міхаілу Жызьнеўскаму // Белсат, 26 лістапада 2014 г. Архіўная копія ад 26 лістапада 2014 г. Праверана 9 лютага 2015 г.
  15. ^ Пятро Парашэнка сустрэўся з бацькамі Міхаіла Жызьнеўскага // Радыё «Свабода», 28 лістапада 2014 г. Праверана 9 лютага 2015 г.
  16. ^ У Києві вручили дебютну літературну премію «Воїн світла» // ukrinform.ua
  17. ^ Вуліца імя беларускага героя ва ўкраінскім горадзе (укр.) // Народная перамога, 29 верасьня 2016 г. Архіўная копія ад 23 верасьня 2016 г. Праверана 30 верасьня 2016 г.
  18. ^ Мэмарыяльны знак беларусам, якія загінулі за Ўкраіну, адкрыты ў Кіеве. Радыё «Свабода» (28 сакавіка 2016)
  19. ^ Зянон Пазьняк. Наш беларускі вольны дух // Народная перамога, 7 траўня 2015 г. Праверана 26 кастрычніка 2015 г.
  20. ^ http://www.president.gov.ua/documents/18486.html
  21. ^ http://www.president.gov.ua/news/31662.html Президент нагородив орденами Героїв Небесної Сотні трьох іноземців, які загинули під час Революції Гідності
  22. ^ Указ Президента України №158/2017 Про присвоєння М.Жизневському звання Герой України
  23. ^ Міхась Жызьнеўскі пасьмяротна атрымаў царкоўную ўзнагароду. Радыё Свабода
  24. ^ Рада БНР абвяшчае пра абнаўленьне Статуту Ордэна Пагоні і заснаваньне Мэдаля Ордэну Пагоні

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]