Помнік беларусам, якія загінулі за Ўкраіну
| помнік | |
Помнік беларусам, якія загінулі за Ўкраіну Пам'ятник білорусам, загиблим за Україну | |
| Краіна | Украіна |
| Горад | Кіеў |
| Адрас | вул. Беларуская, д. 22 |
| Каардынаты | 50°27′47″ пн. ш. 30°28′42″ у. д.HGЯO |
| Аўтар праекту | Глеб Гржабоўскі |
| Дата заснаваньня | сакавік 2016 |
| Дата пабудовы | 28 сакавіка 2016 |
Помнік беларусам, якія загінулі за Ўкраіну на мапе Ўкраіны Помнік беларусам, якія загінулі за Ўкраіну | |
По́мнік белару́сам, які́я загі́нулі за Ўкраі́ну — памятны знак у Кіеве, прысьвечаны беларусам, якія загінулі падчас падзеяў на Эўрамайдане і на Расейска-ўкраінскай вайне. Адкрыты 28 сакавіка 2016 году. Разьмешчаны на будынку № 22 па Беларускай вуліцы.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік выкананы ў колерах нацыянальнага сьцяга Беларусі (Бел-чырвона-белы) і ўключае выяву беларускага нацыянальнага герба «Пагоня».
На памятным знаку разьмешчаныя прозьвішчы і фатаздымкі трох постацей:
- Міхаіла Жызьнеўскага, які загінуў падчас Рэвалюцыі Годнасьці ад кулі;
- Алеся Чаркашына(uk), які ваяваў у складзе тактычнай групы «Беларусь» і загінуў на Данбасе ў жніўні 2015 году;
- Віталя Ціліжэнкі(uk), які ваяваў у складзе тактычнай групы «Беларусь» і загінуў на Данбасе ў жніўні 2015 году.
Аўтар помніка — Глеб Гржабоўскі. Сын скульптара загінуў падчас баёў у Данецкам аэрапорце. Глеб Гржабоўскі пагадзіўся ўдзельнічаць у праекце на валянтэрскіх пачатках.
У 2021 годзе, у гадавіну Аршанскай бітвы, да помніка была дададзена яшчэ адна дошка зь імем загінулага фэльчара-добраахвотніка Мікалая Ільіна[1].
Восеньню 2023 году з мэмарыялу прыбралі герб «Пагоня» і лёзунгі «Слава Ўкраіне» і «Жыве Беларусь».