Перайсьці да зьместу

Мікалаева (Берасьцейская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалаева
трансьліт. Mikalajeva
Вёска Мікалаева з боку Камянцу
Вёска Мікалаева з боку Камянцу
Першыя згадкі: XIX стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Камянецкі
Сельсавет: Войскі
Насельніцтва: 259 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1631
Паштовы індэкс: 225069[1]
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°25′0″ пн. ш. 23°42′0″ у. д. / 52.41667° пн. ш. 23.7° у. д. / 52.41667; 23.7Каардынаты: 52°25′0″ пн. ш. 23°42′0″ у. д. / 52.41667° пн. ш. 23.7° у. д. / 52.41667; 23.7
Мікалаева на мапе Беларусі ±
Мікалаева
Мікалаева
Мікалаева
Мікалаева
Мікалаева
Мікалаева
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мікала́ева[2]вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Войскі сельсавет.

Мікалаева месьціцца на левым беразе ракі Крывулі за 1 км ад месца яе зьліцьця з ракой Лясной, за 1 км на паўднёвы ўсход ад аўтадарогі Высокае — Кобрынь (Р102), за 4 км на захад ад Камянцу, за 41 км на поўнач ад Берасьця, за 26 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток.

  • 2010 год — 259 жыхароў
  • 2005 год — 289 жыхароў, 117 двароў[3]
  • 1999 год — 306 жыхароў

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Царква Сьв. Параскевы Пятніцы

У вёсцы маецца драўляная царква Сьв. Параскевы Пятніцы (канец XIX ст.)[4], паводле іншых зьвестак, мае назву Сьв. Мікалая[5]. Царква ўваходзіць у Сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, зьяўляецца аб’ектам 3-й катэгорыі (рэгіянальнага значэньня).

Таксама ёсьць помнік землякам, якія загінулі ў Другую сусьветную вайну.

У складзе калектыўнага сялянскага аб’яднаньня «Колас». У вёсцы працуе базавая школа, клюб, амбуляторыя, аддзяленьне сувязі, 2 крамы.

  1. ^ Белпошта (рас.)
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 165
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 63
  4. ^ Партал globus.tut.by
  5. ^ Сайт Radzima.org

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мікалаева (Берасьцейская вобласьць)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў