Перайсьці да зьместу

Махачкала

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Махачкала
лац. Machačkała
рас. Махачкала
Герб Махачкалы Сьцяг Махачкалы
Дата заснаваньня: 1844
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Дагестан
Кіраўнік: Муса Мусаеў[d][1]
Плошча: 468,13 км²
Вышыня: 10 м н. у. м.
Насельніцтва (2006)
колькасьць: 820 000 чал.
шчыльнасьць: 1751,65 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 8722
Паштовы індэкс: 367000–367999
Нумарны знак: 05
Геаграфічныя каардынаты: 42°58′57″ пн. ш. 47°30′18″ у. д. / 42.9825° пн. ш. 47.505° у. д. / 42.9825; 47.505Каардынаты: 42°58′57″ пн. ш. 47°30′18″ у. д. / 42.9825° пн. ш. 47.505° у. д. / 42.9825; 47.505
Махачкала на мапе Расеі
Махачкала
Махачкала
Махачкала
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://mkala.ru/

Махачкала́ (па-расейску: Махачкала) — места (з 1857) у паўднёва-заходняй Расеі, адміністрацыйны цэнтар Рэспублікі Дагестан. Насельніцтва места 780 тыс. чал. (2006), аглямэрацыі — 820 тыс. чал. (2006). Нацыянальны склад (1989): расейцы — 21,5%; аварцы — 19,1%; кумыкі — 14,3%; лакцы — 9,5%; даргінцы — 11,1%; лезгіны — 9,6%. Заснаванае ў 1844 годзе.

Махачкала разьмешчаная на заходнім беразе Касьпійскага мора, на вузкай паласе Прыморскай нізіны, ля падножжа гары Таркі-Таў, каля перадгор’яў Вялікага Каўказу, за 2166 км ад Масквы. Даўней гэтая мясьціна называлася «Дагестанскім калідорам».

Значную ролю ў гісторыі барацьбы за валоданьне гэтым калідорам адыграў Таркі-аул, разьмешчаны на тэрыторыі сучаснай Махачкалы. Таркі быў вядомы ўжо з 15 ст. як гандлёвы цэнтар, празь які праходзіў караванны шлях да места Дзярбент — аднаго з найстарэйшых гарадоў сьвету і найстаражытнага места сучаснае Расеі. Існуе думка, што на месцы сучаснай Махачкалы з 7 ст. знаходзілася сталіца Хазарскага каганату — места Сэмэндэр.

Место было заснаванае ў 1844 годзе як расейскае вайсковае ўмацаваньне Пятроўскае, якое сярод горцаў было вядомае пад назвай Анджы-Кала (земляная фартэцыя), у 1857 годзе было перайменаванае ў Порт-Пятроўск, што зьвязана зь легендай, якая распавядае, што за часы Пэрсыдзкай выправы 1722 году ў гэтым месьце быў лягер войскаў расейскага цара Пятра І.

Сучасная назва Махачкала паходзіць ад імені вядомага змагара за савецкую ўладу Магамеда-Алі (Махача) Дахадаева. Гэтае імя горад атрымаў у 1921 годзе.

Махачкала моцна пацярпела ад землятрусу 14 траўня 1970 году.

Большасьць насельніцтва места вызнае суніцкі іслам.

Машынабудаваньне і мэталаапрацоўка: вытворчасьць электразварачнага абсталяваньня, сэпаратараў, шматкоўшавых экскаватараў, прыбораў, абсталяваньня для харчовай прамысловасьці і інш. Хімічная і лёгкая прамысловасьць (у тым ліку рыбная, кансэрвавая, вінаробная). Вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў: шкловалакно, сылікатная цэгла, жалезабэтонныя канструкцыі. Махачкалінскі гандлёвы порт зьдзяйсьняе перавалку грузаў, у асноўным нафтапрадуктаў, якія паступаюць з Баку, Туркмэнбашы, Астрахані і інш.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]