Манархія
Мана́рхія (па-грэцку: μοναρχία — «адзінаўладзьдзе») — 1) форма кіраваньня, пры якой вярхоўная дзяржаўная ўлада прыналежыць адной асобе — манарху (каралю, цару, імпэратару, герцагу, эрцгерцагу, султану, эміру…) і звычайна перадаецца па спадчыне.
Манархія — 2) гэта форма дзяржаўнага кіраваньня, у якой крыніцай улады зьяўляецца Бог (самадзяржаўе) або сам носьбіт дзяржаўнай улады (самаўладзтва), а падставай улады служаць яе маральны аўтарытэт у грамадзтве і традыцыя, у сілу чаго ўлада спадчынная і неадрыньваная. (Таксама манархія, адна з найстаражытных формаў кіраваньня.)
Выгляды манархій
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Абсалютная манархія — манархія, якая прадугледжвае амаль неабмежаваную ўладу манарха. Пры абсалютнай манархіі ўрад або іншыя органы ўлады адказныя толькі перад манархам як главой дзяржавы, а парлямэнт у шэрагу выпадкаў наогул адсутнічае або зьяўляецца толькі дарадчым органам пры манарху (цару, каралю і інш.).
- Канстытуцыйная манархія — манархія, пры якой улада манарха абмежаваная канстытуцыяй. Пры канстытуцыйнай манархіі рэальная заканадаўчая ўлада прыналежыць парлямэнту, а выканаўчая — ураду. Канстытуцыйная манархія існуе ў двух формах: дуалістычная манархія і парлямэнтарная манархія.
- Дуалістычная манархія (па-лацінску: Dualis — дваісты) — канстытуцыйная манархія, у якой улада манарха абмежаваная канстытуцыяй, але манарх фармальна і фактычна захоўвае шырокую ўладу.
- Парлямэнтарная манархія — канстытуцыйная манархія, у якой манарх выконвае свае функцыі чыста намінальна. Пры парлямэнтарнай манархіі ўрад адказна перад парлямэнтам, якому прыналежыць фармальнае вяршэнства сярод іншых органаў дзяржавы.
- Тэакратычная манархія — манархія, пры якой палітычная ўлада прыналежыць главе царквы або рэлігійнаму лідэру.
Манархічныя дзяржавы сучаснасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сьпісах прадстаўленыя манархіі на 30 траўня 2008 году. Асобным сьпісам прадстаўленыя дамініёны — манархіі — былыя ангельскія калёніі, у якіх галавой дзяржавы зьяўляецца каралева (кароль) Вялікабрытаніі.
- Андора
- Бэльгія
- Ватыкан (выбарная тэакратычная абсалютная)
- Вялікабрытанія
- Гішпанія
- Данія
- Ліхтэнштайн
- Люксэмбург
- Манака
- Нідэрлянды
- Нарвэгія
- Швэцыя
- Аман
- Бахрэйн
- Брунэй
- Бутан
- Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (фэдэрацыя манархій)
- Камбоджа
- Катар
- Кувэйт
- Малайзія (выбарная)
- Саудаўская Арабія
- Тайлянд
- Японія
- Ярданія
У дамініёнах, або каралеўствах Садружнасьці, главой зьяўляецца манарх Вялікабрытаніі, прадстаўлены генэрал-губэрнатарам.
- Антыгуа і Барбуда
- Багамы
- Барбадас
- Бэліз
- Грэнада
- Канада
- Сьвятая Люсія
- Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны
- Сьвяты Кітс і Нэвіс
- Ямайка
Спадарожныя паняцьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Абсалютызм
- Дэспатызм
- Дынастыя
- Дзяржава
- Карона
- Манарх
- Манархізм
- Атрыманьне пасады ў спадчыну
- Рэгенцтва
- Самадзяржаўе
- Скіпэтар
- Тыранія
- Тугра