Патрыярхат
Патрыярхат (грэц. πατήρ + ἀρχή — бацька + улада) — родавая арганізацыя першабытнаабшчыннага ладу, якой уласьціва вяршэнства мужчыны (бацькі) ў грамадзкай вытворчасьці і грамадзкім жыцьці.
Прадугледжвае адлік роднасьці па бацькоўскай лініі і прыход жанчыны (жонкі) ў сям’ю родавай абшчыны. Віды: раньні — заснаваны на парнай сям’і; позьні — у выглядзе аднашлюбнай сям’і. Прыхільнікамі першапачатковай патрыярхальнасьці грамадзтва ў Старажытнасьці былі грэцкія філёзафы Плятон і Арыстотэль. У Сярэднявеччы такі погляд быў паноўным. У 19-м стагодзьдзі яго бараніў ангельскі антраполяг Генры Мэйн(en) (Мэн). На землях Беларусі ў паселішчах бронзавага веку на Падзьвіньні выявілі скульптуры і графічныя выявы мужчынскіх духаў, што ёсьць адзнакай большай значнасьці мужчынаў у веравызнаньні. У супольных могілках сярэднедняпроўскай культуры пахаваньні мужчынаў часьцей займалі сярэдзіннае месца[1].
-
Дочкі цалуюць руку бацькі (Баўгарыя, 1930 г.)
У хрысьціянстве
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У хрысьціянстве патрыярхат — кіраваная патрыярхам царква ў сукупнасьці яе веравучэньня і культу, паданьня і звычаяў, герархіі кіраваньня[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Патрыярхат // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 12. — С. 183. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0198-2
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Патрыярхат — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па антрапалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |