Супэрпрэзыдэнцкая рэспубліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Базавыя формы кіраваньня
Крыніца ўлады
Імітацыйная · Лібэральная · Прадстаўнічая · Прамая
Анакратыя · Герантакратыя · Клептакратыя · Крытархія · Мэрытакратыя · Ноакратыя · Партыкратыя · Плутакратыя · Тэхнакратыя · Тэакратыя
Аўтарытарызм (Карпаратыўны · Дататалітарны · Посткаляніяльны) · Дэспатызм · Дыктатура · Ваенная дыктатура · Таталітарызм · Тыранія · Ваенна-бюракратычны рэжым · Расавая квазідэмакратыя · Султаніцкі рэжым · Інфармацыйная
Анархізм · Вольная асацыяцыя · Безьдзяржаўнае грамадзтва
Форма дзяржаўнага ладу
Унітарная дзяржава · Фэдэрацыя · Канфэдэрацыя · Садружнасьць · Пратэктарат · Асацыяваная дзяржава · Дамініён · Кондамініюм · Імпэрыя · Гегемон · Джамахірыя
Формы дзяржаўнага кіраваньня
Абсалютная · Ангельскі абсалютызм · Саслоўна-прадстаўнічая · Канстытуцыйная · Дуалістычная · Парлямэнцкая · Фэадалізм · З рэспубліканскімі элемэнтамі
Парлямэнцкая · Прэзыдэнцкая · Зьмяшаная · Супэрпрэзыдэнцкая · Савецкая · Дырэкторыя · Тэакратычныя
Іншае
Гібрыдны рэжым · Тэакратыя · Тэхнакратыя · Матрыярхат · Патрыярхат · Дэвалюцыя
рэд · пр · разм

Су́пэрпрэзыдэ́нцкая рэспу́бліка ці рэспу́бліка з манархі́чнымі элемэ́нтамі[a] (па-ангельску: superpresidency ці superpresidentialism) — форма дзяржаўнага кіраваньня, пры якой прынцып падзяленьня ўладаў дэкляруецца, але выконваецца толькі вонкавым чынам, на справе ж улада сканцэнтравана пераважна ў прэзыдэнта й падкантрольных яму адміністрацыйных інстытуцыяў. Зьяўляецца адной з формаў аўтарытарызму[1].

Практычна адсутнічаюць канстытуцыйныя мэханізмы зрушэньня прэзыдэнта зь ягонае пасады. Няма характэрнай для «клясычнае» прэзыдэнцкае рэспублікі сыстэмы «стрымак і проціваг» у асобе «моцнага» парлямэнта й незалежнага суда[2]

Асаблівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Часьцяком прэзыдэнт у супэрпрэзыдэнцкай Рэспубліцы ўзначальвае ўрад, будучы пры гэтым лідэрам кіруючай партыі (якая пры гэтым можа быць адзінай або карыстацца значнымі неканстытуцыйнымі перавагамі перад іншымі партыямі). Пры гэтым у супэрпрэзыдэнцкай рэспубліцы прадугледжваецца нацыянальнай канстытуцыяй[3]

«дыяпазон магчымага выкарыстаньня прэзыдэнтам яго надзвычайных паўнамоцтваў больш шырокі, чым у звычайнай прэзыдэнцкай рэспубліцы»:

канстытуцыйныя паўнамоцтвы прэзыдэнта прадугледжваюць выданьне ўказаў, якія маюць сілу закона, магчымасьць распускаць парлямэнт сваім рашэньнем, ссоўваць міністраў і кіраўнікоў адміністрацыйна-тэрытарыяльных утварэньняў і г. д. Усталяваньне ў краіне супэрпрэзыдэнцкай рэспублікі можа прыводзіць да замены пэрыядычнага абраньня новага кіраўніка дзяржавы ўсталяваньнем рэжыму «пажыцьцёвага прэзыдэнцтва» (рэфэрэндумам або галасаваньнем цалкам кантраляванага прэзыдэнтам парлямэнта) і / альбо фактычным прызначэньнем новага прэзыдэнта рашэньнем папярэдняга, з наступным фармальным сьцьвярджэньнем гэтага рашэньня на выбарах.

Тыпалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У. Я. Чыркін У манаграфіі «Канстытуцыйнае права замежных краін» вылучае тры тыпы супэрпрэзыдэнцкіх рэспублік[4]:

  1. прэзыдэнцка-манакратычная рэспубліка — форма кіраваньня, пры якой прэзыдэнты ўзначальваюць адзіную дазволеную партыю, якая зьяўляецца носьбіткай афіцыйна абвешчанай абавязковай ідэалёгіі (Гана пры Кваме Нкруме, Гвінэя пры Ахмедзе Сяку Турэ, Заір пры Мабуту й інш.);
  2. прэзыдэнцка-мілітарная рэспубліка — форма кіраваньня, якая ўстанаўліваецца ў выніку ваеннага перавароту з абвяшчэньнем яго кіраўніка кіраўніком краіны;
  3. прэзыдэнцкая рэспубліка ў краінах з сацыялістычнай ідэалёгіяй (Ангола, Бэнін, Рэспубліка Конга, Мазамбік), дзе прэзыдэнт абіраецца вышэйшым органам адзінай у краіне кіруючай партыі, — дапаўняючы Ў. Я. Чыркіна, Казанскі палітоляг А. І. Зазнаеў прапануе называць гэты від прэзыдэнцка-партакратычнай рэспублікай[5].

Адмоўныя рысы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адмоўнымі рысамі супэрпрэзыдэнцкай формы кіраваньня лічаць:

  • немагчымасьць усталяваньня дэмакратычнага ладу;
  • набліжэньне да манархіі;
  • вялікая залежнасьць усёй краіны ад аднаго чалавека;
  • не заўсёды справядлівая дзейнасьць усіх галін улады (у тым ліку судовай);
  • слабое партыйна-палітычнае разьвіцьцё;
  • магчымасьць злоўжываньня ўладай.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Таксама сустракаюцца вэрсіі: ультрапрэзыдэнцкая рэспубліка, звышпрэзыдэнцкая рэспубліка, «манархічная рэспубліка»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Акадэмік», тлумачэньне супэрпрэзыдэнцкая рэспубліка  (рас.)
  2. ^ Большой юридический словарь. — М.: Инфра-М. А. Я. Сухарев, В. Е. Крутских, А.Я. Сухарева. 2003.  (рас.)
  3. ^ Орлов А. Г. Президентские республики в Латинской Америке. — М.: Ибероамериканский центр МГИМО, . — С. 10.  (рас.)
  4. ^ Чиркин В. Е. Конституционное право зарубежных стран. — М.: Юристъ, 1997. — С. 145—146.  (рас.)
  5. ^ Зазнаев О. И. Классификации президентской, парламентской и полупрезидентской систем. // Динамика политических систем и международных отношений. Вып 1. / Науч. ред. М. Х. Фарукшин. — Казань: Казан. гос. ун-т им. В. И. Ульянова-Ленина, 2006. — С. 186—210.  (рас.)