Кансэрватызм

Кансэрваты́зм (па-француску: conservatisme, ад лац. conservo — «захоўваю») — ідэалягічная прывержанасьць да традыцыйных каштоўнасьцей і парадкаў, сацыяльных ці рэлігійных дактрынаў. У палітыцы — кірунак, які адстойвае каштоўнасьць дзяржаўнага і грамадзкага парадку, непрыманьне радыкальных рэформаў і экстрэмізму. Галоўнай каштоўнасьцю ў кансэрватызме прымаецца захаваньне традыцыяў грамадзтва, ягоных інстытутаў, аднак пры гэтым не адвяргаецца разьвіцьцё грамадзтва, калі яно будзе паступовым, эвалюцыйным. Кансэрватызі дапушчае няроўнасьць як уласьцівасьць грамадзтва.
У замежнай палітыцы кансэрватызм праяўляецца праз стаўку на ўмацаваньне бясьпекі, прымяненьне вайсковай сілы, падтрымку традыцыйных хаўрусьнікаў, у замежнаэканамічных дачыненьнях — пратэкцыянізм. Для кансэрватызму характэрныя прыхільнасьць да існых і ўсталяваных сацыяльных сыстэмаў і нормаў, «скептычнае» ўспрыманьне ідэяў роўнасьці людзей, непрыманьне рэвалюцыяў і радыкальных рэформаў, адстойваньне эвалюцыйнага арганічнага, максымальна павольнага разьвіцьця. Ідэалягічна кансэрватызм супрацьстаіць як лібэралізму, гэтак і сацыялізму. Кансэрватызм варта адрозьніваць ад рэтраградзтва як ад імкненьня назад і варожасьці да новаўвядзеньняў, і ад традыцыяналізму. Сучасны кансэрватызм часам аказваецца нават больш гнуткім і рухомым, чым іншыя палітычныя плыні.
Упершыню тэрмін «кансэрватызм» ужыў у 1891 годзе францускі палітык і пісьменьнік Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян, падчас Францускае рэвалюцыі. У заходняй палітыцы кансэрватызмам часьцяком называюць школу мысьленьня, распачатую Эдмундам Бэркам, Люі дэ Банальдам і падобнымі мысьлярамі. Акрамя Бэрка, вялікі ўнёсак у афармленьне кансэрватызму зрабілі францускі езуіт Жазэф дэ Мэстр і аўстрыйскі канцлер Клемэнт Мэтэрніх.
Меркаваньні кансэрватыўных партыяў у сьвеце вельмі розныя. Асноўнымі кансэрватыўнымі палітычнымі сіламі ў сваіх краінах лічацца лібэральна-дэмакратычная партыя Японіі, Рэспубліканская партыя ЗША, Кансэрватыўная партыя Вялікабрытаніі, Лібэральная партыя Аўстраліі. Сьветапогляд і палітыка ўсіх гэтых партыяў моцна адрозьніваюцца адзін ад аднаго.
Вытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ангельска-ірляндзкі дзяржаўны дзяяч Эдмунд Бэрк лічыцца філязофскім пачынальнікам сучаснага кансэрватызму[1][2]. Ён працаваў прыватным сакратаром маркіза Рокінггэма і афіцыйным памфлетыстам рокінггэмскага крыла вігаў[3]. Разам з торы яны складалі кансэрватыўныя сілы ў Вялікабрытаніі канца XVIII стагодзьдзя[4].
Погляды Бэрка былі спалучэньнем кансэрватызму і рэспубліканізму. Ён падтрымліваў Амэрыканскую рэвалюцыю 1775—1783 гадоў, але асуджаў гвалт Францускай рэвалюцыі 1789—1799 гадоў. Бэрк прымаў кансэрватыўныя ідэалы прыватнай уласнасьці і эканамічныя прынцыпы Адама Сьміта, але лічыў, што капіталізм павінен заставацца падпарадкаваным кансэрватыўнай сацыяльнай этыцы, а гандляры і бізнэсоўцы мусяць падпарадкоўвацца арыстакратыі[5]. Ён настойваў на стандартах гонару, якія палягалі на сярэднявечнай арыстакратычнай традыцыі, і лічыў арыстакратыю натуральнымі лідэрамі нацыі[6]. Гэта азначала абмежаваньне ўлады манарха, бо ён лічыў, што інстытуты парлямэнту больш кампэтэнтныя за камісіі, прызначаныя выканаўчай уладай. Бэрк выступаў за афіцыйную царкву, але дапускаў пэўную ступеню рэлігійнай талерантнасьці[7]. Бэрк у рэшце рэшт абгрунтоўваў сацыяльны парадак традыцыяй, бо традыцыя, на ягоную думку, увасабляла мудрасьць чалавецтва, і ён цаніў супольнасьць і сацыяльную гармонію вышэй за сацыяльныя рэформы[8].

Іншая форма кансэрватызму пашырылася ў Францыі паралельна з брытанскім кансэрватызмам. Яна зьявілася пад уплывам антыасьветніцкіх твораў філязафаў, такіх як Жазэф дэ Мэстр і Люі дэ Банальд[9]. Многія кансэрватары не падтрымлівалі падзел царквы і дзяржавы, аддаючы перавагу супрацоўніцтву дзяржавы з Каталіцкай Царквою, як гэта было ў Францыі да рэвалюцыі. Кансэрватары таксама добра ставіліся да нацыяналізму, які раней у Францыі асацыяваўся зь лібэралізмам і рэвалюцыяй[10]. Іншы раньні францускі кансэрватар, Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян, прапаведаваў рамантычнае супрацьстаяньне сучаснасьці, супастаўляючы ейную пустэчу да поўных сэрцам традыцыйнай веры і ляяльнасьці[11]. У іншых рэгіёнах кантынэнту нямецкія мысьляры Юстус Мёзер і Фрыдрых фон Генц крытыкавалі Дэклярацыю правоў чалавека і грамадзяніна, якая зьявілася ў выніку Францускай рэвалюцыі. Сваю нязгоду выказвалі таксама нямецкія ідэалісты, як то Адам Мюлер і Георг Вільгельм Фрыдрых Гэгель, апошні зь якіх натхняў як левых, гэтак і правых пасьлядоўнікаў[12].
І Бэрк, і Мэстр крытычна ставіліся да дэмакратыі ўвогуле, але іхныя матывы розьніліся. Мэстр пэсымістычна ставіўся да здольнасьці людзей прытрымлівацца правілаў, у той час як Бэрк быў скептычным у дачыненьні да нутранай здольнасьці людзей ствараць правілы. Для Мэстра правілы мелі боскае паходжаньне, а для Бэрка яны вынікалі з традыцыі. Адсутнасьць традыцыі, паводле Бэрка, і адсутнасьць боскага кіраваньня, паводле Мэстра, прыводзілі да таго, што людзі паводзілі сябе жудасна. Абодва таксама лічылі, што свабода няправільнага роду вядзе да зьбянтэжанасьці і палітычнага бязладзьдзя. Іхныя ідэі разам утварылі плыню антырацыяналістычнага, рамантычнага кансэрватызму, але яны захавалі асобныя рысы. У той час як Бэрк быў больш адкрыты да аргумэнтацыі і рознагалосьсяў, Мэстр аддаваў перавагу веры і аўтарытэту, што ставіла яго да больш нелібэральнага напрамку думкі[13].
Ідэалягічныя варыяцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтарытарны кансэрватызм
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтарытарны кансэрватызм стасуецца да аўтакратычных рэжымаў, якія ўяўляюць уладу як абсалютную і бясспрэчную[14][15][16]. Аўтарытарныя кансэрватыўныя рухі часта маюць моцную прыхільнасьць да рэлігіі, традыцыям і культуры, адначасна выказваючы гарачы нацыяналізм, падобны да іншых скрайніх правых нацыяналістычных рухаў[17][18]. Прыкладамі аўтарытарных кансэрватыўных дыктатараў былі маршал Анры Філіп Петэн у Францыі[19], рэгент Міклаш Хорці ў Вугоршчыне[20], генэрал Яніс Мэтаксас у Грэцыі[21], кароль Аляксандар I у Югаславіі[22], прэм’ер-міністар Антонію Салазар у Партугаліі[23], канцлер Энгельбэрт Дольфус у Аўстрыі[24], генэралісімус Франсіска Франка ў Гішпаніі[25], [65] кароль Караля II у Румыніі[26] і цар Барыс III у Баўгарыі[27].

Аўтарытарныя кансэрватыўныя рухі былі заўважнымі ў той жа час, што і фашызм, зь якімі яны часам сутыкаліся[28]. Зважаючы на тое, што абедзьве ідэалёгіі падзялялі асноўныя каштоўнасьці, як то нацыяналізм, і мелі агульных ворагаў, як то камунізм, усё ж існавала розьніца паміж традыцыяналісцкім і элітысцкім характарам аўтарытарнага кансэрватызму і рэвалюцыйнай, папулісцкай сутнасьцю фашызму. У выніку аўтарытарныя кансэрватыўныя рэжымы часта душылі фашысцкія і нацысцкія рухі[26]. Варажнеча паміж дзьвюма ідэалёгіямі яскрава адлюстроўваецца ў барацьбе за ўладу ў Аўстрыі, якая вызначылася забойствам ультракаталіцкага дыктатара Энгельбэрта Дольфуса аўстрыйскімі нацыстамі. Аналягічным чынам харвацкія фашысты забілі караля Югаславіі Аляксандра I[29]. У Румыніі, калі фашысцкая Жалезная гвардыя набірала папулярнасьць, а нацысцкая Нямеччына атрымлівала ўсё большую вагу на эўрапейскай палітычнай арэне, кароль Караль II загадаў пакараць сьмерцю Карнэлію Зэля Кадрану і іншых высокапастаўленых румынскіх фашыстаў[30]. Нямецкі імпэратар Вільгельм II у эміграцыі быў ворагам Адольфа Гітлера і заяўляў, што нацызм упершыню ў ягоным жыцьці прымусіў яго саромецца быць немцам[31]. Каталіцкі сэмінарыст Антонію Салазар, які быў дыктатарам Партугаліі цягам 40 гадоў, асуджаў фашызм і нацызм як «паганскі цэзарызм», які не прызнае прававых, рэлігійных або маральных абмежаваньняў[32].
Эдмунд Фосэт адзначае, што фашызм ёсьць таталітарным, папулісцкім і антыплюралістычным у сваёй сутнасьці, у той час як аўтарытарны кансэрватызм часткова дазваляе плюралізм, але перш за ўсё ёсьць элітарысцкім і антыпапулісцкім. З гэтага ён робіць выснову, што фашыст уважаецца некансэрватарам, які даводзіць антылібэралізм да скрайнасьцяў, у той час як правы аўтарытарыст ёсьць кансэрватарам, які даводзіць страх перад дэмакратыяй да скрайнасьцяў[33].
Падчас Халоднай вайны ў Лацінскай Амэрыцы пераважалі правыя вайсковыя дыктатуры, і да сярэдзіны 1970-х гадоў большасьць краінаў былі пад вайсковым кіраваньнем[34]. Адзін з прыкладаў — генэрал Аўгуста Піначэт, які кіраваў Чылі з 1973 па 1990 гады[35]. Згодна з аўстрыйскім дасьледнікам Эрыкам фон Кюнэльтам-Ледынам, вайсковыя дыктатуры ўзьнікаюць у дэмакратычных сыстэмах, каб прадухіліць пераход ўлады левых партыяў да таталітарызму[36]. Падобны прыклад адбыўся ў Балівіі ў 2024 годзе, калі генэрал Хуан Хасэ Суньіга зьдзейсьніў пераварот, каб зрынуць скрайняга левага прэзыдэнта Люіса Арсэ[37].
Лібэральны кансэрватызм
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лібэральны кансэрватызм уважаецца асобнай варыяцыяй кансэрватызму, які моцна паўплываў на лібэральныя пазыцыі[38]. Ён улучае клясычны лібэральны погляд на мінімальнае эканамічнае ўмяшальніцтва, што азначае, што людзі павінны мець свабоду ў стварэньні багацьця і ўдзелу ў вольным рынку без умяшальніцтва ўраду[39]. Аднак, на думку прыхільнікаў лібэральнага кансэрватызму, на людзей нельга цалкам спадзявацца ў адказных паводзінах у іншых сфэрах жыцьця; таму лібэральныя кансэрватары лічаць, што моцная дзяржава неабходная дзеля забясьпечаньня закону і парадку, а таксама сацыяльныя інстытуты мусяць падтрымліваць пачуцьцё абавязку і адказнасьці перад нацыяй[39].
Спачатку выступаючы супраць капіталізму і прамысловай рэвалюцыі[40][41], кансэрватыўная ідэалёгія ў многіх краінах пераняла ідэі эканамічнага лібэралізму, асабліва ў ЗША, дзе гэтая ідэалёгія вядомая як фіскальны кансэрватызм[42][43].
Нацыянальны кансэрватызм
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нацыянальны кансэрватызм ставіць у прыярытэт абарону нацыянальнай і культурнай ідэнтычнасьці, часта палягаючы на канцэпцыі сям’і як мадэлі ўладкаваньня дзяржавы[44]. Нацыянальны кансэрватызм накіраваны на захаваньне нацыянальнага сувэрэнітэту, што ўлучае абмежаваную іміграцыю і моцную нацыянальную абарону[45]. У Эўропе нацыянальныя кансэрватары звычайна маюць прыхільнасьць да эўраскептыцызму[46][47]. Палітычны філёзаф Ёрам Газаны адстойваў ідэі нацыянальнага кансэрватызму ў сваёй працы «Цнота нацыяналізму» (2018)[48].
Патэрналісцкі кансэрватызм
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Патэрналісцкі кансэрватызм ёсьць напрамкам кансэрватызму, які адлюстроўвае перакананьне, што грамадзтвы існуюць і разьвіваюцца арганічна, і што кожна асоба з грамадзтва маюць абавязкі адзін перад адным[49]. Асаблівая ўвага надаецца патэрналісцкаму абавязку тых, хто мае прывілеі і багацьце, перад беднай часткай грамадзтва, што адпавядае прынцыпам такім, як абавязак, арганічнасьць і герархія[50]. Прыхільнікі гэтай тэорыі часта падкрэсьліваюць важнасьць сацыяльнай бясьпекі для барацьбы зь беднасьцю, падтрымліваючы абмежаванае пераразьмеркаваньне багацьця разам зь дзяржаўным рэгуляваньнем рынкаў у інтарэсах як спажыўцоў, гэтак і вытворцаў[51].
Патэрналісцкі кансэрватызм упершыню зьявіўся як асобная ідэалёгія ў Вялікабрытаніі за часам прэм’ерства Бэнджаміна Дызраэлі і ягонай палітыкі «адзінай нацыі»[52]. У Вялікабрытаніі існавалі розныя ўрады кансэрватараў «адзінай нацыі», сярод якіх былі такія прэм’ер-міністры, як Стэнлі Болдўін, Нэвіл Чэмбэрлен, Ўінстан Чэрчыль і Гаральд Макмілан[53].
У Нямеччыне XIX стагодзьдзя канцлер Ота фон Бісмарк зацьвердзіў набор сацыяльных праграмаў, вядомых як дзяржаўны сацыялізм, якія ўлучалі страхаваньне работнікаў ад хваробаў, няшчасных выпадкаў, няздатнасьці да працы і старасьці. Мэта гэтай кансэрватыўнай стратэгіі дзяржаўнага будаўніцтва палягала на тым, каб зрабіць звычайных немцаў, а ня толькі юнкерскую арыстакратыю, больш ляяльнымі да дзяржавы і імпэратара. Канцлер Лео фон Капрыві прасоўваў кансэрватыўную праграму пад назвай «Новы курс»[54].
Прагрэсіўны кансэрватызм
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ЗША прэзыдэнт Тэадор Рузвэлт лічыцца галоўным прадстаўніком прагрэсіўнага кансэрватызму. Рузвэлт заяўляў, што ён заўсёды верыў, што мудры прагрэсівізм і мудры кансэрватызм ідуць рука аб руку[55]. Рэспубліканская адміністрацыя прэзыдэнта Ўільяма Гаўарда Тафта таксама падтрымлівала прагрэсіўны кансэрватызм, і сам Тафт апісваў сябе як прыхільніка гэтай ідэалёгіі[55]. Прэзыдэнт Дўайт Эйзэнгаўэр таксама абвяшчаў сябе абаронцам прагрэсіўнага кансэрватызму[56].
У Канадзе розныя кансэрватыўныя ўрады былі часткай традыцыі Чырвоных торы, а асноўная кансэрватыўная партыя краіны называлася Прагрэсіўнай кансэрватыўнай партыяй Канады, якая існавала з 1942 па 2003 гады[57]. Фэдэральныя ўрады Чырвоных торы ачольвалі прэм’ер-міністры Артур Мэен, Рычард Бэдфард Бэнэт, Джон Дыфэнбэйкер, Джо Кларк, Браян Малруні і Кім Кэмпбэл[57].
Рэакцыйны кансэрватызм
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэакцыйны кансэрватызм, таксама вядомы як рэакцыянізм, выступае супраць палітыкі, накіраванай на сацыяльную трансфармацыю грамадзтва[58]. У шырокім ужытку рэакцыянізм азначае жорстка традыцыяналісцкую кансэрватыўную палітычную пазыцыю, якая падтрымлівае статус-кво і супрацьстаіць сацыяльным, палітычным і эканамічным пераўтварэньням. Некаторыя прыхільнікі кансэрватызму замест таго, каб супрацьстаяць зьменам, імкнуцца вярнуцца да папярэдняга статус-кво і часта негатыўна ўспрымаюць сучасны сьвет, асабліва масавую культуру і сэкулярызм, але розныя групы рэакцыянэраў могуць абіраць дзеля адраджэньня розныя традыцыйныя каштоўнасьці[59].
Некаторыя палітычныя навукоўцы, як то Коры Робін, лічаць словы «рэакцыянізм» і «кансэрватызм» сынонімамі[60]. Іншыя, як Марк Ліла, сьцьвярджаюць, што рэакцыянізм і кансэрватызм усё ж такі ёсьць рознымі сьветапоглядамі[61]. Фрэнсіс Ўілсан вызначае кансэрватызм як філязофію сацыяльнай эвалюцыі, у якой пэўныя трывала захаваныя каштоўнасьці абараняюцца ў межах напружаньня палітычнага канфлікту[62].
Некаторыя рэакцыянэры выступаюць за вяртаньне да статус-кво папярэдняга палітычнага стану грамадзтва, які, на іхную думку, меў пазытыўныя рысы, адсутныя ў сучасным сьвеце. Раньняй і магутнай формай рэакцыйнага руху быў нямецкі рамантызм, які абапіраўся на паняткі арганіцызму, сярэднявечнасьці і традыцыяналізму супраць сілаў рацыяналізму, сэкулярызму і індывідуалізму, які зьявіліся дзякуючы Францускай рэвалюцыяй[63]. У палітычнай дыскусіі быць рэакцыянэрам звычайна лічыцца негатыўным. Тым ня менш, гэты тэрмін быў прыняты некаторымі інтэлектуаламі, як то італьянскім эзатэрычным традыцыяналістам Юліюсам Эвалям[64], аўстрыйскім манархістам Эрыкам фон Кюнэльт-Ледынам[65], калюмбійскім палітычным тэолягам Нікалясам Гомэсам Давілям і амэрыканскім гісторыкам Джонам Лукачам[66].
Рэлігійны кансэрватызм
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэлігійны кансэрватызм галоўным чынам абапіраецца на вучэньні пэўных рэлігіяў да палітыкі, пры гэтым часам наўпрост заяўляючы пра каштоўнасьць гэтых вучэньняў, а часам уплываючы на законы празь іхныя прынцыпы[67]. У большасьці дэмакратыяў палітычны кансэрватызм імкнецца падтрымліваць традыцыйныя сямейныя стасункі і сацыяльныя каштоўнасьці. Рэлігійныя кансэрватары звычайна выступаюць супраць абортаў, ЛГБТ, ужываньня наркотыкаў, і сэксуальнай актыўнасьці па-за шлюбам. У некаторых выпадках кансэрватыўныя каштоўнасьці абапіраюцца на рэлігійныя перакананьні, і кансэрватары імкнуцца павялічыць ролю рэлігіі ў грамадзкім жыцьці[68].
Мернай кансэрватыўнай правацэнтрысцкай ідэалёгіяй уважаецца хрысьціянская дэмакратыя, натхнёная хрысьціянскім сацыяльным вучэньнем[69]. Яна ўзьнікла як рэакцыя на індустрыялізацыю і ўрбанізацыю, павязаныя зь лібэральным капіталізмам[70]. У паваеннай Эўропе хрысьціянска-дэмакратычныя партыі дамінавалі ў палітыцы некалькіх краінаў, гэтак у Бэльгіі дамінавала Народная хрысьціянская партыя, у Нямеччыне моцныя пазыцыі паюць ХДЗ і ХСЗ, у Ірляндыі маюцца партыі Фінэ Гел і Фіяна Фаль, а таксама партыя Хрысьціянская дэмакратыя ў Італіі[71]. Многія эўрапейцы па вайне разглядалі хрысьціянскую дэмакратыю як мерную альтэрнатыву экстрэмізму праванацыяналізму і левага камунізму[72]. Хрысьціянска-дэмакратычныя партыі асабліва карысталіся папулярнасьцю сярод жанчынаў, якія часьцяком галасавалі за гэтыя партыі празь іхнюю прасямейную палітыкі[73].
Сацыяльны кансэрватызм
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сацыяльныя кансэрватары лічаць, што грамадзтва будуецца на далікатнай сетцы ўзаемаадносінаў, якія неабходна захоўваць праз абавязак, традыцыйныя каштоўнасьці і ўсталяваныя інстытуты; і што дзяржава мае ролю ў падтрымцы або прымусе да традыцыйных каштоўнасьцяў і практыкаў. Сацыяльны кансэрватар імкнецца захаваць традыцыйную мараль і сацыяльныя нормы, часта выступаючы супраць таго, што ён лічаць радыкальнай палітыкай або сацыяльнай інжынэрыяй[74].
Традыцыяналісцкі кансэрватызм
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Традыцыяналісцкі кансэрватызм, вядомы таксама як клясычны кансэрватызм, падкрэсьлівае неабходнасьць прынцыпаў натуральнага права, трансцэндэнтнага маральнага парадку, традыцыяў, герархіі, арганіцызму, аграрызму, клясыцызму і высокай культуры, а таксама перакрыжаваных сфэраў ляяльнасьці[75]. Некаторыя традыцыяналісты называюць сябе рэакцыянэрамі і контрарэвалюцыянэрамі, адмаўляючы стыгму, якая прывязалася да гэтых тэрмінаў з часоў Асьветніцтва. Маючы герархічны погляд на грамадзтва, многія традыцыяналісцкія кансэрватары абараняюць манархічную палітычную структуру як найбольш натуральны і карысны сацыяльны лад.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Heywood, Andrew (2003). «Political Ideologies: An Introduction» (3 ed.). Palgrave Macmillan. — С. 74. — ISBN 978-0-333-96178-0.
- ^ Lock, F. P. (2006). «Edmund Burke. Volume II: 1784—1797». Clarendon. — С. 585.
- ^ Stanlis, Peter J. (2009). «Edmund Burke: Selected Writings and Speeches». Transaction. — С. 18.
- ^ Auerbach 1959. С. 33.
- ^ Kopalyan, Nerses (2010). «In Defense of Edmund Burke’s Aristocratic Order». Lambert Academic Publishing. — ISBN 9783843375436.
- ^ Auerbach 1959. С. 37—40.
- ^ Auerbach 1959. С. 52—54.
- ^ Auerbach 1959. С. 41.
- ^ Neill, Edmund (2021). «Conservatism». Polity. — С. 38—43. — ISBN 978-1-5095-2705-2.
- ^ Adams, Ian (2002). «Political Ideology Today» (2 ed.). Manchester University Press. — С. 46.
- ^ Fawcett 2020. С. 20.
- ^ Fawcett 2020. С. 25—30.
- ^ Fawcett 2020. С. 5—7.
- ^ Heywood 2017. С. 72.
- ^ Pinto, António; Kallis, A. (2014). «Rethinking Fascism and Dictatorship in Europe». Springer. — ISBN 978-0-7190-2354-5.
- ^ Lewis, David. «Illusions of Grandeur: Mosley, Fascism, and British Society, 1931—81». Manchester University Press. — С. 218.
- ^ Freeden, Sargent & Stears 2013. С. 294—297.
- ^ Kater, Michael H. (2008). «Never Sang for Hitler: The Life and Times of Lotte Lehmann, 1888—1976». Cambridge University Press. — С. 167. — ISBN 978-0521873925.
- ^ Hoffmann, Stanley (1974). «The Vichy Circle of French Conservatives». Decline or Renewal?: France since 1930s. Viking. — С. 3—25. — ISBN 0670262358.
- ^ Lojkó, Miklós (2005). «Meddling in Middle Europe: Britain and the 'Lands Between, 1919—1925». Central European University Press. — С. 180. — ISBN 9637326235.
- ^ Sørensen, Gert; Mallett, Robert (2002). «International Fascism, 1919—45». Routledge. — С. 159. — ISBN 978-0714682624.
- ^ Graham, Malbone W. (1929). «The „Dictatorship“ in Yugoslavia». American Political Science Review. 23 (2): 449—459. — doi:10.2307/1945227.
- ^ Howard J. Wiarda, Margaret MacLeish Mott (2001). «Catholic Roots and Democratic Flowers: Political Systems in Spain and Portugal». Westport, CT. Greenwood Publishing Group — С. 49.
- ^ Bischof, Günter J., ed. (2003). «The Dollfuss/Schuschnigg Era in Austria: A Reassessment». Transaction Publishers. — С. 26. — ISBN 9781412821896.
- ^ Payne, Stanley G. (1999). «Fascism in Spain, 1923—1977». Madison: Wisconsin University Press. — С. 77—102.
- ^ а б Blamires, Cyprian (2006). «World Fascism: A Historical Encyclopedia, Volume 1». ABC-CLIO. — С. 21. — ISBN 1576079406.
- ^ Pashanko, Dimitroff (1993). «King of Mercy: Boris III of Bulgaria, 1894—1943». Wexford & Barrow. — С. 243. — ISBN 9781879593695.
- ^ Blinkhorn, Martin (1990). «Fascists and Conservatives: The Radical Right and the Establishment in Twentieth-Century Europe». Psychology Press. — С. 10. — ISBN 978-0-04-940087-0.
- ^ Tomasevich, Jozo (2001). «War and Revolution in Yugoslavia, 1941–1945: Occupation and Collaboration». Stanford University Press. — С. 33—34. — ISBN 978-0-8047-3615-2.
- ^ Butnaru, Ion C. (1992). «The Silent Holocaust: Romania and Its Jews». Praeger/Greenwood: Westport. — С. 62—63.
- ^ Balfour, Michael (1964). «The Kaiser and his Times». Houghton Mifflin. — С. 409.
- ^ Kay, Hugh (1970). «Salazar and Modern Portugal». Hawthorn Books. — С. 68. — ISBN 0413267008.
- ^ Fawcett 2020. С. 263.
- ^ Remmer 1989. С. 10.
- ^ Remmer 1989. С. 5—6.
- ^ von Kuehnelt-Leddihn, Erik (1.04.1968). «Latin America In Perspective». Foundation for Economic Education.
- ^ Vock, Ido. «Bolivia: Soldiers storm presidential palace in apparent coup attempt». BBC.
- ^ Grigsby, Ellen (2008). «Analyzing Politics». Cengage Learning. — С. 108—109, 112, 347. — ISBN 978-0-495-50112-1.
- ^ а б McAnulla, Stuart (2006). «British Politics: A Critical Introduction». A&C Black. — С. 71. — ISBN 978-0-8264-6155-1.
- ^ Giubilei, Francesco (2019). «The History of European Conservative Thought». Simon and Schuster. — С. 21. — ISBN 9781621579090.
- ^ Nisbet, Robert (2002). «Conservatism: Dream and Reality». Transaction Publishers. — С. 28—31. — ISBN 9780765808622.
- ^ Ribuffo, Leo P. (14.01.2011). «Twenty Suggestions for Studying the Right Now that Studying the Right Is Trendy». Historically Speaking. 12 (1): 6. — doi:10.1353/hsp.2011.0013.
- ^ Freeman, Robert M. (1999). «Correctional Organization and Management: Public Policy Challenges, Behavior, and Structure». Elsevier. — С. 109. — ISBN 978-0-7506-9897-9.
- ^ Heywood 2017. С. 92.
- ^ Freeden, Sargent & Stears 2013. С. 465—469.
- ^ Heywood 2017. С. 90.
- ^ Mandal, V. C. (2007). «Dictionary of Public Administration». Sarup & Sons. — С. 306. — ISBN 978-81-7625-784-8.
- ^ «In Defense of Nations». National Review.
- ^ Heywood, Andrew (2013). «Politics». Palgrave Macmillan. — С. 34. — ISBN 978-1-137-27244-7.
- ^ Heywood 2017. С. 76—77.
- ^ Dunleavy, Patrick; et al. (2000). «British Political Science: Fifty Years of Political Studies». Wiley-Blackwell. — С. 107—108.
- ^ Robert Blake (1967). «Disraeli» (2 ed.). Eyre & Spottiswoode. — С. 524.
- ^ Russel, Trevor (1978). «The Tory Party: Its Policies, Divisions and Future». Penguin. — С. 167.
- ^ Nichols, John Alden (1958). «Germany after Bismarck, the Caprivi era, 1890—1894: Issue 5». Harvard University Press. — С. 260.
- ^ а б Lurie, Jonathan (2012). «William Howard Taft: The Travails of a Progressive Conservative». New York, New York, US: Cambridge University Press. — С. 196.
- ^ Bischof, Günter, ed. (1995). «Eisenhower: A Centenary Assessment». LSU Press. — С. 98. — ISBN 9780807119426.
- ^ а б Segal, Hugh (2011). «The Right Balance». Victoria, British Columbia, Canada: Douglas & McIntyre. — С. 113—148.
- ^ Bullock, Alan; Trombley, Stephen; Lawrie, Alf (1999). «The New Fontana Dictionary of Modern Thought» (3 ed.). HarperCollins. — С. 729. — ISBN 978-0-00-255871-6.
- ^ McLean, Iain; McMillan, Alistair (2009). «Concise Oxford Dictionary of Politics». Oxford University Press. — ISBN 9780199207800.
- ^ Robin, Corey (2018). «The Reactionary Mind: Conservatism from Edmund Burke to Donald Trump». Oxford University Press. — ISBN 978-0190692001.
- ^ Lilla, Mark (2016). «Introduction». The Shipwrecked Mind: On Political Reaction. New York Review of Books. — С. xii. — ISBN 978-1590179024.
- ^ Wilson, Francis (1951). «The Case for Conservatism». Transaction. — С. 2. — ISBN 978-1412842341.
- ^ Siegfried, Heit; Johnston, Otto W. (1980). «German Romanticism: An Ideological Response to Napoleon». Consortium on Revolutionary Europe 1750—1850: Proceedings. Vol. 9. — С. 187—197.
- ^ Ferraresi, Franco (1987). «Julius Evola: Tradition, Reaction, and the Radical Right». European Journal of Sociology. 28 (1): 107—151. — doi:10.1017/S0003975600005415.
- ^ Campbell, Francis Stuart. «Credo of a Reactionary». The American Mercury.
- ^ Lukacs, John (2000). «Confessions of an Original Sinner». St. Augustine’s Press. — ISBN 9781890318123.
- ^ Andersen, Margaret L., Taylor, Howard Francis (2005). «Sociology: Understanding a Diverse Society», 4th Ed. — С. 469—470. — ISBN 978-0-534-61716-5.
- ^ Petersen, David L. (2005). «Genesis and Family Values». Journal of Biblical Literature. 124 (1).
- ^ Caciagli, Mario; Robeck, Cecil M; Yong, Amos (2008). «Christian democracy». The Cambridge History of Twentieth-Century Political Thought. Cambridge University Press. — С. 165—180. — ISBN 9781139053600.
- ^ Riff, Michael (1987). «Dictionary of Modern Political Ideologies». Manchester University Press. — С. 34. — ISBN 0-7190-3289-X.
- ^ Kselman, Thomas; Buttigieg, Thomas, eds. (2003). «European Christian Democracy: Historical Legacies and Comparative Perspectives». University of Notre Dame Press. — С. 122.
- ^ Layton-Henry, Zig, ed. (1982). «Conservative Politics in Western Europe». St. Martin’s. — С. 131—133. — ISBN 9780312164188.
- ^ Hanley, David, ed. (1994). «Christian Democracy in Europe: A Comparative Perspective». Pinter Publishers. — С. 56—57. — ISBN 9781855670860.
- ^ Heywood 2017. С. 69.
- ^ Frohnen, Bruce; et al. (2006). «American Conservatism: An Encyclopedia». ISI Books. — С. 870—875. — ISBN 978-1-932236-43-9.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Auerbach, M. Morton The Conservative Illusion. — Columbia University Press, 1959. — ISBN 978-0-598-37476-9
- Fawcett, Edmund Conservatism: The Fight for a Tradition. — Princeton University Press, 2020. — ISBN 978-0-691-17410-5
- Freeden, Michael; Sargent, Lyman Tower; Stears, Marc; et al. Oxford Handbook of Political Ideologies. — OUP Oxford, 2013. — ISBN 978-0-199-58597-7
- Heywood, Andrew Political Ideologies: An Introduction. — Palgrave Macmillan, 2017. — ISBN 978-1-137-60604-4
- Remmer, Karen L. Military Rule in Latin America. — Westview, 1989. — ISBN 978-0-8133-8450-4