Макееўка
Макееўка лац. Makiejeŭka | |||||
укр. Макіївка | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1690 | ||||
Горад з: | 1925 | ||||
Былая назва: | Дзьмітрыеўск | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Данецкая | ||||
Плошча: | 601,3 км² | ||||
Вышыня: | 169 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 338 968 чал. (2022) | ||||
шчыльнасьць: | |||||
аглямэрацыя: | 432 800 чал. (2001) | ||||
нацыянальны склад: | расейцы (50,8%), украінцы (45%), татары (1,12%), беларусы (1,12%), грузіны (0,26%), грэкі (0,26%) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 6232 | ||||
Паштовыя індэксы: | 86100—86180 | ||||
Нумарны знак: | AH, КН / 05 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°3′20″ пн. ш. 37°57′40″ у. д. / 48.05556° пн. ш. 37.96111° у. д.Каардынаты: 48°3′20″ пн. ш. 37°57′40″ у. д. / 48.05556° пн. ш. 37.96111° у. д. | ||||
Макееўка | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.makeyevka.dn.ua/ |
Маке́еўка (па-ўкраінску: Макіївка; у 1920—1931 гадах — Дзьмітрыеўск) — места (з 1925 году) абласнога значэньня ў Данецкай вобласьці Ўкраіны. Разьмешчанае ў паўднёва-ўсходняй частцы Ўкраіны.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Макееўка фактычна зьяўляецца местам-спадарожнікам Данецку і амаль зь ім зьлілася. Уваходзіць у Данецкую аглямэрацыю. Як і большасьць шахтарскіх данбаскіх местаў, уяўляе сабой канглямэрат асобных паселішчаў, што зьліваюцца адзін з адным месцамі.
5 адміністрацыйных раёнаў:
- Гарняцкі,
- Кіраўскі,
- Савецкі,
- Цэнтральна-мескі,
- Чырвонагвардзейскі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У месьце пражывае больш як 100 нацыянальнасьцяў, большасьць зь іх — расейцы (каля 50%), украінцы (больш за 46%), беларусы, татары (1%)[1].
Вуліцы Макееўкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адрасная сыстэма места зьяўляецца надзвычай складанай і заблытанай. Так, у розных частках места існуюць 157 параў вуліцаў з аднолькавай назвай (напрыклад, вул. Франко ў Цэнтральнагарадзкім і вул. Франко ў Гарняцкім раёне), 65 назваў вуліцаў паўтараюцца тройчы, 12 — чатыры разы, 8 — 5 разоў. Вуліца Кастрычніцкая існуе ў шасьці месцах, вул. Стэпавая — у васьмі, прычым 5 разоў яна сустракаецца ў розных частках аднаго Савецкага раёну.
Блытаніны ў адраснай сыстэме дадае паўсюдны паўтор ня толькі вуліцаў, але й нумароў дамоў на адной вуліцы (ёсьць, напрыклад, 3 дамы № 2 на вуліцы Ўсьпенскага ў розных яе частках). Спэцыфіку дапаўняе наяўнасьць нумараваных праездаў у пэўных вуліцаў (напрыклад, вул. Альхоўская, завулак 13, дом 32). Акрамя таго, часам дамы, разьмешчаныя ў завулках бліжэй да вуліцы Паркавай, могуць мець адрэсу «вул. Паркавая, завулак 13, дом 32», бліжэй да вул. Луначарскага — «вул. Луначарскага, завулак 13, дом 32», а бліжэй да вул. Ярашэнкі — «вул. Ярашэнкі, завулак 13, дом 32».
Хаос прыдаюць таксама розныя адносіны да вуліцаў дамоў, разьмешчаных побач, але маючых розную колькасьць паверхаў: так, сярод мікрараёну Цэнтральны сустракаюцца хаты з адрэсамі «вул. Блюхера», «вул. Пятроўскага», «вул. Кармелюка» і іншыя, частка з гэтых вуліцаў маюць у цяперашні час па 1 хаце (са зьяўленьнем новых мікрараёнаў вуліцы фактычна перасталі існаваць).
Вуліцы таксама даволі часта пераймяноўваюцца: напрыклад, на дзьвюх мапах, выдадзеных з розьніцай у 9 гадоў, у некаторых паселішчах да 80% падпісаных вуліцаў маюць абсалютна розныя назвы.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сяргей Круцікаў — расейскі музыка, вядомы пад псэўданімам Міхей
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Макееўка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў