Катастрофа Ту-154 пад Смаленскам
Катастрофа Ту-154 пад Смаленскам | |
Ту-154М у аэрапорце Загрэбу ў час візыту прэзыдэнта Польшчы ў Харватыю | |
Зьвесткі пра катастрофу | |
---|---|
Дата | 10 красавіка 2010 |
Характар | крушэньне падчас пасадкі |
Прычына | Сьледзтва разглядае тры верагодныя прычыны: надвор’е, памылка пілёта, тэхнічныя непаладкі[1] |
Месца катастрофы |
Смаленская вобласьць, Расея 54°49′31.19″ пн. ш. 32°03′10.28″ у. д. / 54.8253306° пн. ш. 32.0528556° у. д.Каардынаты: 54°49′31.19″ пн. ш. 32°03′10.28″ у. д. / 54.8253306° пн. ш. 32.0528556° у. д. |
Пункт вылету | Варшаўскі аэрапорт імя Фрэдэрыка Шапэна, Варшава, Польшча |
Пункт прызначэньня | Смаленск-паўночны, Смаленск, Расея |
Паветранае судна | |
Мадэль самалёта | Ту-154М |
Бартавы нумар | 101 (90A837) |
Пасажыры | 88[2] |
Экіпаж | 8[2] |
Загінулі | 96[2] |
Выжылі | 0 |
Катастрофа Ту-154 пад Смаленскам 10 красавіка 2010 году — авіяцыйнае здарэньне, якое адбылося 10 красавіка 2010 году на ўскраіне вёскі Пячэрск Смаленскай вобласьці, каля вайсковага аэрапорту «Паўночны». Зьяўляецца найбуйнейшай у гісторыі авіякатастрофай зь першымі асобамі дзяржавы.
У выніку катастрофы загінулі 88 пасажыраў і 8 чальцоў экіпажу[2]. Сярод загіблых прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі і ягоная жонка Марыя, польскія палітыкі, практычна ўсё найвышэйшае вайсковае камандваньне, грамадзкія і рэлігійныя дзеячы.
Польская ўрадавая дэлегацыя на чале з прэзыдэнтам мелася ўзяць удзел у жалобных ўрачыстасьцях, прысьвечаных 70-й гадавіне расстрэлаў польскіх афіцэраў у Катыні[3].
Храналёгія падзеяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]10 красавіка 2010 году самалёт Ту-154М ВПС Польшчы, які выконваў рэйс з Варшавы ў Смаленск, разьбіўся пры заходзе на пасадку ў складаных мэтэаралягічных умовах на аэрадром «Смаленск-Паўночны».
Самалётам кіраваў польскі экіпаж з авіяатраду прэзыдэнта.
Згодна зь зьвесткамі начальніка кіраваньня інфармацыі МНС Расеі Ірыны Андрыянавай, катастрофа адбылася щ 10:56 паводле маскоўскага часу. Імаверна, самалёт закрануў дрэва пры зьніжэньні[4]. Аднак 28 красавіка на прэс-нарадзе польскі прэм’ер Дональд Туск паведаміў, што падзеньне самалёта адбылося ў 8:41 паводле польскага часу (10:41 паводле маскоўскага), а не на 15 хвілін пазьней, як паведамлялася ў першыя дні пасьля катастрофы[5].
На сёньня сьнежань 2016 году існавали сумневы ў аб’ектыўнасьці афіцыйнае (расейскае) вэрсіі прычыны катастрофы. У тым ліку, даказваецца, што лятак разбурыўся яшчэ ў паветры ў выніку некалькіх выбухаў на борце[6][7][8].
Наступствы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У адпаведнасьці з артыкулам 131 Канстытуцыі Польшчы сьпікер Сойму Браніслаў Камароўскі часова прыняў паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы[9]. Цягам 14 дзён ён меў абвясьціць дату датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў.
У дзень авіякатастрофы Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск склікаў надзвычайнае паседжаньне кабінэту міністраў[3].
17 красавіка 2010 году ў Варшаве адбылася афіцыйная цырымонія разьвітаньня з ахвярамі катастрофы. На пляцы, у прысутнасьці сотняў тысячаў чалавек з усіх рэгіёнаў Польшчы, з замежжа, у тым ліку і Беларусі, прагучалі імёны ўсіх ахвяраў катастрофы[10].
Пасажыры самалёта
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На борце самалёта знаходзіліся 96 чалавек[11], 88 чальцоў дэлегацыі і 8 сяброў экіпажу[12]. Дэлегацыя мусіла складацца з 89 чальцоў, але адна жанчына спазьнілася на самалёт[13].
Сярод пасажыраў самалёта былі[14]:
- Лех Качынскі — прэзыдэнт Польшчы
- Марыя Качынская — жонка прэзыдэнта Польшчы
- Рышард Качароўскі — былы прэзыдэнт Польшчы ў выгнаньні
- Кшыштаф Путра — віцэ-сьпікер Сойму Польшчы
- Ежы Шмайдзінскі — віцэ-сьпікер Сойму Польшчы
- Крысьціна Бахенэк — віцэ-сьпікер Сэнату Польшчы
- Уладзіслаў Стасяк — кіраўнік Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы
- Аляксандар Шчыгла — кіраўнік Бюро нацыянальнай бясьпекі Польшчы
- Павал Выпых — дзяржаўны сакратар Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы
- Анджэй Крэмэр — намесьнік міністра замежных справаў Польшчы
- Станіслаў Камароўскі — намесьнік міністра нацыянальнай абароны Польшчы
- Томаш Мэрта — намесьнік міністра культуры Польшчы
- Анджэй Пшэвозьнік — генэральны сакратар Рады па ахове памяці змаганьня і пакутніцтва
- Мацей Плажыньскі — прэзыдэнт кампаніі «Wspólnota Polska» — польскай культурнай арганізацыі, былы маршалак Сойму
- Марыюш Казана — загаднік пратакольнага аддзелу ў Міністэрстве замежных справаў Польшчы
Прадстаўнікі ўзброеных сілаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Францішак Гонгар — кіраўнік Генэральнага штабу Войска Польскага, генэрал
- Тадэвуш Бук — галоўнакамандуючы сухадарожных войскаў, дывізійны генэрал
- Анджэй Карвета — галоўнакамандуючы ВМФ, віцэ-адмірал
- Анджэй Бласік — камандуючы ВПС, генэрал
- Уладзімеж Патасінскі — камандуючы войскамі адмысловага прызначэньня, генэрал
- Браніслаў Квяткоўскі — галава апэратыўнага камандваньня Войска Польскага, генэрал
- Казімеж Гілярскі — камандуючы гарнізонам Варшавы, брыгадны генэрал
- Станіслаў Камарніцкі — канцлер вайсковага ордэна Virtuti Militari, брыгадны генэрал
- Зьбігнеў Дэмбскі — чалец капітула вайсковага ордэна Virtuti Militari, падпалкоўнік
Прадстаўнікі Парлямэнту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэпутаты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зьбігнеў Васэрман
- Веслаў Вода
- Эдвард Войтас
- Пшамыслаў Гасеўскі
- Гражына Генсіцкая
- Лешак Даптуля
- Гжэгаж Долняк
- Сабастыян Карпінюк
- Аляксандра Наталі-Сьвят
- Аркадыюш Рыбіцкі
- Яланта Шыманэк-Дэраш
- Ізабэла Яруга-Навацкая
Сэнатары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэлігійныя дзеячы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тадэвуш Плоскі — палявы біскуп Войска Польскага, генэрал-маёр
- Мірон (Хадакоўскі) — арцыбіскуп Польскай Праваслаўнай Царквы, ардынары Войска Польскага, брыгадны генэрал
- Адам Пільх — эвангелічны палявы капэлян, палкоўнік
- Ян Асінскі — палявы капэлян Войска Польскага, падпалкоўнік
- Зьдзіслаў Круль — капэлян варшаўскага аддзяленьня Аб’яднаньня Катынскіх сем’яў
- Анджэй Квасьнік — капэлян Фэдэрацыі Катынскіх сем’яў
- Раман Інджэйчык — капэлян прэзыдэнта Польшчы
- Рышард Румянэк — сьвятар, прафэсар, рэктар Унівэрсытэту імя Кардынала Стэфана Вышынскага
Грамадзкія дзеячы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Стэфан Мэляк — старшыня Катынскага камітэту
- Анджэй Сарыуш-Скомпскі — старшыня Фэдэрацыі катынскіх сем’яў
- Бажэна Лоек — старшыня Польскага катынскага фонду
Іншыя чальцы дэлегацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Славамір Скшыпэк — кіраўнік Нацыянальнага банку Польшчы
- Януш Каханоўскі — амбудсмэн Польшчы
- Пётар Нуроўскі — прэзыдэнт НАК Польшчы
- Януш Куртыка — кіраўнік Інстытуту нацыянальнай памяці
- Яана Агацкая-Індэцкая — кіраўнік Вярхоўнай адвакацкай рады
- Януш Закшэнскі — актор
- Ганна Валентыновіч — актывістка і заснавальніца прафсаюзу «Салідарнасьць»
- Януш Крупскі — кіраўнік Упраўленьня па вэтэранах і рэпрэсаваных асобах
Ушанаваньне памяці ў Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка выказаў глыбокія спачуваньні[15]. Кіраўнік краіны таксама даручыў усім дзяржаўным сродкам масавай інфармацыі ў нядзелю, 18 красавіка, у сувязі з пахаваньнем прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага абмежаваць трансьляцыю забаўляльных праграм з 12 да 18 гадзін[16].
У наступныя пасьля трагедыі дні беларусы прыносілі кветкі й зьнічкі да польскай амбасады ў Менску, гарадзенскага і берасьцейскага кансулятаў, пакідалі запісы ў жалобных кнігах. Ускладаць кветкі прыходзілі палітыкі, гісторыкі, літаратары, артысты[17]. У Катэдральным касьцёле ля алтару паставілі партрэт загінулага прэзыдэнта Качынскага. 11 красавіка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч правёў памінальную імшу, на якой прысутнічаў намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Валеры Варанецкі[18]. Службовыя асобы таксама дапамаглі палякам: спрасьцілі візавыя фармальнасьці для сваякоў загінуўшых[19].
18 красавіка 2010 году ў менскім Архікатэдральным касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі прайшла памінальная служба ў памяць ахвяраў. Цырымонію наведаў кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка з сынам Мікалаем, якія запаліў ля партрэта Качынскага лямпаду. Ад прэзыдэнта быў таксама ўскладзены кошык з кветкамі[20].
Беларускую дэлегацыю на жалобных мерапрыемствах у Польшчы ўзначаліў старшыня верхняй палаты беларускага парлямэнту Барыс Батура[20].
Памяць ахвяр катастрофы, у прыватнасьці прэзыдэнта Польшчы, яго жонкі, а таксама апошняга прэзыдэнта Польшчы ў выгнаньні ўшанавалі хвілінай маўчаньня ўдзельнікі 27-й сэсіі Рады БНР, якая адбылася 19 красавіка 2010 году ў Лёндане[21].
У сувязі з катастрофай, 18 красавіка 2010 году БТ паказала «Катынь» Анджэя Вайды ў беларускім перакладзе[22].
Фатаздымкі зь месца катастрофы ў Смаленску
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Григорий Емельянов. Следствие рассматривает 3 версии крушения самолёта: погода, ошибка пилота и технические неполадки // Першы канал, 10 красавіка 2010
- ^ а б в г Сьпіс загінулых у авіакатастрофе Ту-154 у Смаленскай вобласьці // МНС Расеі, 10 красавіка 2010 году (рас.)
- ^ а б Катынь: дзьве польскія трагедыі // Радыё Свабода, 10 красавіка 2010
- ^ Prezydent Lech Kaczynski nie zyje. Katastrofa samolotu w Smolensku (пол.)
- ^ Польская прэса піша пра…// Польскае радыё для замежжа. 29 красавіка 2010
- ^ Отчёт капитана Протасова: Самолет Качиньского разрушился в воздухе из-за последовательности взрывов (рас.)
- ^ ОТЧЁТ по результатам анализа имеющейся в открытом доступе информации о катастрофе Ту-154М б/н101 10 апреля 2010 года (рас.)
- ^ ОТЧЁТ по результатам анализа имеющейся в открытом доступе информации о катастрофе Ту-154М … (pdf)
- ^ Konstytucja Rzeczypospolitej Polskiej. Rozdział V: Prezydent Rzeczypospolitej Polskiej (пол.)
- ^ Жалобныя разьвітаньні ў Варшаве // Радыё Свабода, 17 красавіка 2010
- ^ У авіякатастрофе пад Катынню загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі // Наша Ніва, 10 красавіка 2010
- ^ Паводле МЗС Польшчы, загінулі 96 чалавек // Радыё Свабода, 10 красавіка 2010
- ^ МЗС Польшчы: на самалёт спазніўся адзін член дэлегацыі // Наша Ніва, 10 красавіка 2010
- ^ Спіс загінулых у авіякатастрофе пад Смаленскам(недаступная спасылка) // Эўрапейскае радыё для Беларусі, 10 красавіка 2010
- ^ Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні ў сувязі з авіякатастрофай у Смаленскай вобласці(недаступная спасылка) // Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь: Паведамленьні прэс-службы, 10 красавіка 2010
- ^ Аляксандр Лукашэнка даручыў усім дзяржаўным СМІ ў сувязі з пахаваньнем прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага абмежаваць трансьляцыю забаўляльных праграмаў(недаступная спасылка) // Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь: Паведамленні прэс-службы, 16 красавіка 2010
- ^ Сотні беларусаў прыйшлі да польскай амбасады ў Мінску(недаступная спасылка) // Наша Ніва, 10 красавіка 2010
- ^ Неабвешчаная жалоба — фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч // Наша Ніва, 11 красавіка 2010
- ^ Беларусам лічаць за лепшае не нагадваць, па кім гучыць звон // Наша Ніва, 12 красавіка 2010
- ^ а б Лукашэнка ўшанаваў памяць Леха Качынскага, наведаўшы Катэдральны касьцёл у Менску // Наша Ніва, 18 красавіка 2010
- ^ Івонка Сурвіла пераабраная старшынёй Рады БНР // Наша Ніва, 19 красавіка 2010
- ^ Сёньня а 15:40 на БТ — «Катынь» Анджэя Вайды // Наша Ніва, 18 красавіка 2010
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катастрофа Ту-154 пад Смаленскам — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Загінуў прэзідэнт Польшчы (абнаўляецца)(недаступная спасылка)// Радыё «Рацыя». Дата апошняга абнаўленьня: 18 красавіка 2010
- Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў. Угледзімся ў туман вакол адной авіякатастрофы (часткі: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15, 16) // Грамадазнаўчы сайт «Беларусь — наша зямля». Дата доступу: 13 чэрвеня 2010
- Сьпіс загінулых (пол.)
- Аматарскае расьсьледаваньне катастрофы жыхара Смаленска Сяргея Амеліна (фатаграфіі, дыяграмы, мапы) (рас.)