Рышард Румянэк
Рышард Румянэк | |
Ryszard Rumianek | |
![]() Рышард Румянэк і Лех Качынскі ў 2009 годзе | |
Дата нараджэньня | 7 лістапада 1947 |
---|---|
Месца нараджэньня | Варшава |
Дата сьмерці | 10 красавіка 2010 (62 гады) |
Месца сьмерці | Пад Смаленскам |
Прычына сьмерці | Катастрофа Ту-154 пад Смаленскам |
Месца пахаваньня | |
Занятак | тэоляг, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | тэалёгія |
Месца працы | Унівэрсытэт Кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве |
Навуковая ступень | навуковы прафесар[d][1] (18 кастрычніка 2002) |
Узнагароды | |
Рышард Румянэк (па-польску: Ryszard Rumianek; нар. 7 лістапада 1947 году ў Варшаве — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі каталіцкі сьвятар, прафэсар тэалягічных навук.
Нарадзіўся у 1947 годзе, скончыў духоўную сэмінарыю ў Варшаве. У 1972 годзе быў высьвечаны ў сьвятары кардыналам Стэфанам Вышынскiм. Доктар хабілітаваны (1995), прафэсар тэалягічных навук (2002). Быў рэктарам Унівэрсытэту Кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве.
5 кастрычніка 2009 году ўзнагароджаны Афіцэрскім крыжам ордэна Адраджэньня Польшчы.
Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім ордэна Адраджэньня Польшчы [2].
Пахаваны ў Варшаве.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Polish Science
- ^ Komunikat Nr 163/VI kad. (пол.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Рышард Румянэк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 7 лістапада
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Памерлі 10 красавіка
- Памерлі ў 2010 годзе
- Пахаваныя ў Варшаве
- Узнагароджаныя крыжам камандорскім ордэна Адраджэньня Польшчы
- Узнагароджаныя крыжам афіцэрскім ордэна Адраджэньня Польшчы
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Выпускнікі польскіх ВНУ
- Польскія каталіцкія сьвятары
- Выкладчыкі польскіх ВНУ
- Польскія навукоўцы
- Рэктары
- Памерлі ў Смаленскай вобласьці
- Загінулі ў авіякатастрофах