Ганна Валентыновіч
Ганна Валентыновіч | |
Anna Walentynowicz | |
Прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі ўзнагароджвае Ганну Валентыновіч ордэнам Белага Арла (3 траўня 2006 г.) | |
Род дзейнасьці | Прафсаюзная дзяячка |
---|---|
Дата нараджэньня | 15 жніўня 1929 |
Месца нараджэньня | Роўна |
Дата сьмерці | 10 красавіка 2010 |
Месца сьмерці | Смаленская вобласьць |
Прычына сьмерці | Катастрофа Ту-154 пад Смаленскам |
Месца пахаваньня | |
Занятак | журналістка, прафсаюзны дзяяч, дысыдэнтка, зваршчыца, crane driver, пісьменьнік-дакумэнталіст |
Навуковая сфэра | Казлавы кран[d] |
Месца працы | |
Жанры | мэмуары[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Га́нна Валентыно́віч (па-польску: Anna Walentynowicz; 15 жніўня 1929, Роўна — 10 красавіка 2010, Смаленская вобласьць) — легендарная постаць у Польшчы, актывістка і заснавальніца прафсаюзу «Салідарнасьць».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1950 году працавала на Гданьскай суднавэрфі як зварніца і кранаўніца. За ўдзел у прафсаюзным руху адміністрацыя звольніла яе 7 жніўня 1980 году (за пяць месяцаў да выйсьця на пэнсію). Рашэньне адміністрацыі выклікала страйк, які пачаўся 14 жніўня 1980 году. У выніку страйку паўстаў незалежны прафсаюз «Салідарнасьць», а Г. Валентыновіч і звольненага неўзабаве пасьля яе Леха Валэнсу аднавілі на працы.
З «Салідарнасьці» Г. Валентыновіч выйшла яшчэ ў 1980-х гадох, крытыкуючы тагачаснае кіраўніцтва прафсаюзу вакол Леха Валэнсы.
У 2006 годзе Інстытут нацыянальнай памяці апублікаваў інфармацыю, што ў 1981 годзе за Г. Валентыновіч сачылі больш за 100 функцыянэраў і агентаў камуністычных спэцслужбаў.[2]
Загінула 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
Пахаваная ў Гданьску.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ганна Валентыновіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў