Аляксандра Наталі-Сьвят
Аляксандра Наталі-Сьвят | |
па-польску: Aleksandra Natalli-Świat | |
![]() Аляксандра Наталі-Сьвят | |
Дэпутат Сойму Польшчы | |
---|---|
2005 — 2010 | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Квасьнеўскі, Лех Качынскі |
Прэм’ер-міністар | Казімер Марцінкевіч, Яраслаў Качынскі, Дональд Туск |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася | 20 лютага 1959 Абарнікі Сьлёнске |
Памерла | 10 красавіка 2010 пад Смаленскам |
Партыя | Права і Справядлівасьць |
Адукацыя | |
Сужэнец | Jacek Świat[d] |
Узнагароды |
Аляксандра Наталі-Сьвят (па-польску: Aleksandra Krystyna Natalli-Świat; нар. 20 лютага 1959 году ў Абарніках Сьлёнскіх — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі палітык, дэпутат Сойму 5-га й 6-га скліканьняў (2005—2010).
Скончыла факультэт кіраваньня й інфарматыкі Ўроцлаўскага ўнівэрсытэту. Працавала на разных пасадах. У 2005 годзе была абрана дэпутатам Сойму 5 скліканьня з акругі 3. Уроцлаў, атрымала 5068 галасоў[1]. Была старшынёй камісіі публічных фінансаў. У выбарах у 2007 годзе была пераабраная з той жа акругі, атрымала 21999 галасоў[2].
Загінула 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаная Крыжам камандорскім ордэна Адраджэньня Польшчы [3].
Пахаваная ва Ўроцлаве.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Архіў старонкі Сойму (пол.)
- ^ Архіў старонкі Сойму (пол.)
- ^ Komunikat Nr 163/VI kad. (пол.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Аляксандра Наталі-Сьвят — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Узнагароджаныя крыжам камандорскім ордэна Адраджэньня Польшчы
- Нарадзіліся 20 лютага
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Ніжнесылескім ваяводзтве
- Выпускнікі Ўроцлаўскага ўнівэрсытэту
- Сябры партыі «Права і справядлівасьць»
- Дэпутаты Сойму Польскай Рэспублікі
- Памерлі 10 красавіка
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Смаленскай вобласьці
- Загінулі ў авіякатастрофах
- Пахаваныя ва Ўроцлаве