Уладзіслаў Стасяк
Уладзіслаў Стасяк | |
польск. Władysław Stasiak | |
![]() Уладзіслаў Стасяк | |
Кіраўнік Канцылярыі прэзыдэнта | |
---|---|
27 ліпеня 2009 — 10 красавіка 2010 | |
Прэзыдэнт | Лех Качынскі |
Прэм’ер-міністар | Дональд Туск |
Папярэднік | Пётр Коўнацкі |
Міністар унутраных справаў і адміністрацыі | |
8 жніўня 2007 — 16 лістапада 2007 | |
Прэзыдэнт | Лех Качынскі |
Папярэднік | Януш Качмарэк |
Наступнік | Гжэгаж Схятына |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 15 сакавіка 1966 Уроцлаў, Польшча |
Памёр | 10 красавіка 2010 (44 гады) пад Смаленскам, Расея |
Партыя | |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Уладзіслаў Аўгустын Стасяк (польск. Władysław Augustyn Stasiak; 15 сакавіка 1966 году ва Ўроцлаве — 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў гістарычны факультэт Уроцлаўскага ўнівэрсытэту (1989) і Нацыянальнаю школу грамадзкай адміністрацыі (1993). У 1993—2002 гадох працаваў у Вярхоўнай кантрольнай палаце. У 2002—2005 гадох быў намесьнікам мэра Варшавы Леха Качынскага. У 2005—2006 гадох быў намесьнікам міністра ўнутраных справаў і адміністрацыі. У 2006—2007 гадох быў кіраўніком Бюро нацыянальнай бясьпекі. У 2007 годзе заняў пасаду міністра ўнутраных справаў і адміністрацыі ўва ўрадзе Яраслава Качынскага. У 2007—2009 гадох зноў займаў пасаду кіраўніка Бюро нацыянальнай бясьпекі. У 2009 годзе быў прызначаны намесьнікам кіраўніка Канцылярыі (адміністрацыі) прэзыдэнта й пасьля — яе кіраўніком.
Лічыўся адным з найбольш кампэтэнтных урадоўцаў у ахове правапарадку. Ведаў некалькі замежных моваў. Зьбіраўся балятавацца на пасаду мэра Варшавы.[1]
Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы[2].
Пахаваны ў Варшаве.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 15 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Памерлі 10 красавіка
- Памерлі ў 2010 годзе
- Сябры партыі «Права і справядлівасьць»
- Выпускнікі Ўроцлаўскага ўнівэрсытэту
- Узнагароджаныя крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы
- Нарадзіліся ва Ўроцлаве
- Супрацоўнікі Вярхоўнай кантрольнай палаты
- Палітыкі мясцовага кіраваньня Польшчы
- Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы
- Міністры ўнутраных справаў Польшчы
- Памерлі ў Смаленскай вобласьці
- Загінулі ў авіякатастрофах
- Пахаваныя ў Варшаве