Сабастыян Карпінюк
| Сабастыян Карпінюк | |
| па-польску: Sebastian Karpiniuk | |
| Дэпутат Сойму Польшчы | |
|---|---|
| 2005 — 2010 | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Квасьнеўскі, Лех Качынскі |
| Прэм’ер-міністар | Казімер Марцінкевіч, Яраслаў Качынскі, Дональд Туск |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 4 сьнежня 1972 |
| Памёр | 10 красавіка 2010 (37 гадоў)
|
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Узнагароды | |
Сабастыян Марек Карпінюк (па-польску: Sebastian Marek Karpiniuk; 4 сьнежня 1972, Калабжэг — 10 красавіка 2010, пад Смаленскам) — польскі палітык, дэпутат Сойму 5-га й 6-га скліканьняў (2005—2010).
Скончыў факультэт права й адміністрацыі Гданьскага ўнівэрсытэту. Працаваў радцам праўным. У 2004—2005 гадох быў намесьнікам мэра Калабжэгу. У 2005 годзе быў абраны дэпутатам Сойму 5 скліканьня з акругі 40. Кашалін, атрымаў 9767 галасоў[1]. У выбарах у 2007 годзе быў пераабраны з той жа акругі, атрымаў 25 827 галасоў[2]. У 2008 годзе стаў чальцом сьледчай камісіі Сойму. З 19 лютага да 22 кастрычніка 2009 году быў яе старшынёй.
Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім ордэна Адраджэньня Польшчы [3].
26 красавіка 2010 году гарадзкая рада Калабжэгу прызнала яму званьне ганаровага грамадзяніна гораду, а таксама надала яго імя гарадзкому стадыёну [4].
Пахаваны ў Калабжэгу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Архіў старонкі Сойму (пол.)
- ↑ Архіў старонкі Сойму (пол.)
- ↑ Komunikat Nr 163/VI kad. (пол.)
- ↑ Stadion imienia Sebastiana Karpiniuka // rp.pl, 28.04.2010 (пол.)
- Нарадзіліся 4 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Нарадзіліся ў Заходнепаморскім ваяводзтве
- Памерлі 10 красавіка
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Смаленскай вобласьці
- Сябры «Грамадзянскай плятформы»
- Узнагароджаныя крыжам камандорскім ордэна Адраджэньня Польшчы
- Выпускнікі Гданьскага ўнівэрсытэту
- Палітыкі мясцовага кіраваньня Польшчы
- Дэпутаты Сойму Польскай Рэспублікі
- Загінулі ў авіякатастрофах
- Пахаваныя ў Польшчы