Перайсьці да зьместу

Славамір Скшыпэк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славамір Скшыпэк
па-польску: Sławomir Stanisław Skrzypek
Славамір Скшыпэк у 2008 годзе
Славамір Скшыпэк у 2008 годзе
Галава Нацыянальнага банку Польшчы
11 студзеня 2007 — 10 красавіка 2010
Прэзыдэнт: Лех Качынскі
Прэм’ер-міністар: Казімер Марцінкевіч,
Яраслаў Качынскі,
Дональд Туск
Папярэднік: Лешак Бальцэровіч
Наступнік: Марэк Бэлька
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 10 траўня 1963
Катавіцы, Польшча
Памёр: 10 красавіка 2010

пад Смаленскам, Расея
Адукацыя:
Узнагароды:
Крыж камандорскі з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж камандорскі з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы

Славамір Станіслаў Скшыпэк (па-польску: Sławomir Stanisław Skrzypek; нар. 10 траўня 1963 году ў Катавіцах — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі эканаміст, галава Нацыянальнага банку Польшчы (20072010).

За студэнцкім часам дзейнічаў у апазыцыі, ў 1982 годзе быў арыштаваны [1].

Скончыў Сьлёнскую Палітэхніку ў Глівіцах (інжынэр будаўніцтва), Унівэрсытэт Вісконсін Ля Крос (Master of Business Administration) і Ўнівэрсытэт Джорджтаўн (Business Management, настрыфікацыя ў Вярхоўнай школе гандлёвай у Варшаве) [1]. Скончыў таксама дадатковыя курсы ў Эканамічнай акадэміі ў Кракаве, а таксама ў Сьлёнскім ўнівэрсытэце.

У 19931997 гадох працаваў у Вярхоўнай кантрольнай палаце. У 19972000 гадох быў намесьнікам галавы дзяржаўнай інстытуцыі па абароне прыроднага асяродзьдзя. У 20012002 гадох быў чальцом упраўленьня Польскай дзяржаўнай чыгункі. У 20022005 гадох быў намесьнікам мэра Варшавы Леха Качынскага. Быў таксама чальцом арганаў упраўленьня розных прыватных кампаніі [1].

10 студзеня 2007 году абраны галавой Нацыянальнага банку Польшчы, прыведзены да прысягі 11 студзеня.

Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы [2].

Пахаваны ў Варшаве.

  1. ^ а б в Sławomir Skrzypek kontra Leszek Balcerowicz // interia.pl, 29.01.2007  (пол.)
  2. ^ Komunikat Nr 163/VI kad.  (пол.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славамір Скшыпэксховішча мультымэдыйных матэрыялаў