Пшамыслаў Гасеўскі
Пшамыслаў Гасеўскі | |
па-польску: Przemysław Edgar Gosiewski | |
![]() Пшамыслаў Гасеўскі | |
Міністар-старшыня пастаяннага камітэту Рады Міністраў | |
---|---|
14 ліпеня 2006 — 16 лістапада 2007 | |
Прэзыдэнт | Лех Качынскі |
Прэм’ер-міністар | Яраслаў Качынскі |
Намесьнік прэм'ер-міністра | |
8 жніўня 2007 — 16 лістапада 2007 [1] | |
Прэзыдэнт | Лех Качынскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 12 траўня 1964 |
Памёр | 10 красавіка 2010 (45 гадоў) пад Смаленскам, Расея |
Партыя | Права і справядлівасьць |
Адукацыя | |
Сужэнец | Małgorzata Gosiewska[d] і Beata Gosiewska[d] |
Узнагароды |
Пшамыслаў Эдгар Гасеўскі (па-польску: Przemysław Edgar Gosiewski; 12 траўня 1964 году, Слупск — 10 красавіка 2010 году, пад Смаленскам) — польскі палітык.
Закончыў юрыдычны факультэт Гданьскага ўнівэрсытэту (1989, абарона працы магістэрскай 1997), сярод яго выкладчыкаў быў Лех Качынскі[2]. За студэнцкім часам дзейнічаў у апазыцыі. Быў працаўніком бюро прафзьвязу Салідарнасьць. Быў адным з заснавальнікаў партыі Пагадненьне цэнтру (Porozumienie Centrum), а таксама Права і справядлівасьць.
Пачынаючы з 2001 году тройчы абіраўся дэпутатам у Сойм з выбарчай акругі 33 Кельцы[3]. У Сойме 4-га скліканьня (2001—2005) быў чальцом сьледчай камісіі. У Сойме 5-га скліканьня (2005—2007) быў галавой дэпутацкага клюбу Права і справядлівасьць (3 лістапада 2005 — 19 ліпеня 2006), міністрам-старшынём пастаяннага камітэту Рады Міністраў (14 ліпеня 2006 — 16 лістапада 2007), намесьніка прэм’ер-міністра (8 траўня 2007 — 7 верасьня 2007 ды 11 верасьня — 16 лістапада 2007), падсакратара стану ў канцылярыі (адміністрацыі) прэм’ер-міністра. У Сойме 6-га скліканьня (з 2007) быў зноў галавой дэпутацкага клюбу Права і справядлівасьць (13 лістапада 2007 — студзень 2010), а пазьней адным з намесьнікаў старшыніі партыі.
Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы [4].
Пахаваны на Вайсковых могілках на Павонзках ў Варшаве.
Крыніцы й заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ зь перапынкам 7-11 верасьня 2007.
- ^ Яны загінулі пад Катыньню // Радыё Свабода, 12 красавіка 2010
- ^ Архіў старонкі Сойму (пол.)
- ^ Komunikat Nr 163/VI kad. (пол.)
- Нарадзіліся 12 траўня
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Нарадзіліся ў Слупску
- Памерлі 10 красавіка
- Памерлі ў 2010 годзе
- Узнагароджаныя крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы
- Выпускнікі Гданьскага ўнівэрсытэту
- Дэпутаты Сойму Польскай Рэспублікі
- Міністры Польшчы
- Супрацоўнікі Адміністрацыі прэм’ер-міністра Польшчы
- Намесьнікі прэм’ер-міністраў Польшчы
- Памерлі ў Смаленскай вобласьці
- Загінулі ў авіякатастрофах
- Пахаваныя на вайсковых могілках Павонзкі