Перайсьці да зьместу

Лех Качынскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лех Качынскі
польск. Lech Kaczyński
Прэзыдэнт Польшчы
25 сьнежня 2005  10 красавіка 2010
Прэм’ер-міністар Казімер Марцінкевіч,
Яраслаў Качынскі,
Дональд Туск
Папярэднік Аляксандар Квасьнеўскі
Наступнік Браніслаў Камароўскі
Міністар юстыцыі Польшчы
12 чэрвеня 2000  4 ліпеня 2001
Прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі
Папярэднік Ганна Сухоцкая
Наступнік Станіслаў Іваніцкі
Мэр Варшавы
18 лістапада 2002  22 сьнежня 2005
Прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі
Папярэднік Войцех Козак
Наступнік Міраслаў Кахальскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся18 чэрвеня 1949(1949-06-18)[1][2][3][…]
Варшава
Памёр10 красавіка 2010(2010-04-10)[1][2][3][…] (60 гадоў)
Смаленск, Расейская Федэрацыя
Партыя
Адукацыя
Сужэнец Марыя Качынская
Дзеці Марта Качынская[d]
Бацька Раймунд Качынскі
Маці Ядвіга Ясевіч
Узнагароды
Подпіс
Сайт president.pl/en/

Лех Алякса́ндар Качы́нскі (польск. Lech Aleksander Kaczyński; 18 чэрвеня 1949, Варшава — 10 красавіка 2010, пад Смаленскам) — прэзыдэнт Польшчы ў 2005—2010 гадох. З 1992 да 1995 году быў кіраўніком Вярхоўнай кантрольнай палаты, з 2000 да 2001 году быў міністрам юстыцыі ў кабінэце Ежы Бурка, з 2002 да 2005 году быў мэрам Варшавы. Лех Качынскі быў адным са стваральнікаў польскай партыі «Права і справядлівасьць» і яе першым кіраўніком. Качынскі зьяўляўся доктарам юрыдычных навук, прафэсарам Гданьскага ўнівэрсытэту і Ўнівэрсытэту кардынала Стэфана Вышынскага, спэцыялістам у галіне працоўнага права. Сын Раймунда й Ядвігі зь Ясевічаў. Меў брата-блізьнюка Яраслава Качынскага.

У 1962 годзе разам з братам гралі ролю Яцка (Лех Качынскі) і Плацка (Яраслаў Качынскі) у экранізацыі аповесьці Карнэля Макушынскага «Аб двух, якія скралі месяц» рэжысэра Яна Баторыя.

У дзяцінстве Лех Качынскі наведваў XLI агульнаадукацыйны ліцэй імя Яўхіма Лялевеля ў Варшаве, скончыў XXXIX агульнаадукацыйны ліцэй імя Польскай авіяцыі ў Белянах (раён Варшавы) у 1967 годзе. З 1967 да 1971 году вучыўся ў Варшаўскім унівэрсытэце на факультэце Права і Адміністрацыі. З 1971 да 1997 году працаваў навуковым супрацоўнікам на катэдры Працоўнага Права Гданьскага ўнівэрсытэту. У 1980 годзе атрымаў ступень доктара права ў Гданьскім ўнівэрсытэце. Быў надзвычайным прафэсарам Гданьскага ўнівэрсытэту з 1996 да 1999 году, а з 1999 году — Унівэрсытэту кардынала Стэфана Вышынскага.

Палітычная дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Дэмакратычная апазыцыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 1968 годзе браў удзел у палітычным крызісе сакавіка 1968 году. У 1971 годзе пераехаў у Гданьск. Восеньню 1977 году, з дапамогай брата Яраслава, узяў удзел у дзейнасьці Бюро Інтэрвэнцыі Камітэту Грамадзкай Самаабароны. Чытаў лекцыі працоўнага права для працоўных. З 1978 году дзейнічаў у Свабодных прафсаюзных зьвязах Узьбярэжжа. У 1978—1980 гадох разам з Яаннай і Анджэем Гвяздамі чытаў лекцыі працоўнага права і гісторыі Польшчы для працоўных. Адначасова пісаў артыкулы ў незалежную газэту «Працоўны Ўзьбярэжжа» і распаўсюджваў сярод працоўных газэту «Працоўны». У жніўні 1980 году быў дарадцам Забастовачнага камітэту ў Гданьскай вэрфі.

У 1981 годзе быў дэлегатам гданьскай філіі «Салідарнасьці» на І Нацыянальным Зьезьдзе Дэлегатаў прафэсійнага зьвязу, дзе быў выбраны чальцом праграмнага камітэту. Браў удзел у перамовах з Польскай Аб’яднанай Партыяй Працоўных.

Пад час вайсковага становішча быў інтэрнаваны ў Стрэбелінку з сьнежня 1981 да кастрычніка 1982 году. З 1983 году браў удзел у паседжаньнях Часовай Каардынацыйнай Камісіі.

З 1987 да 1989 году быў сакратаром Нацыянальнага Камітэта «Салідарнасьці». З 1985 году ўвайшоў у склад рэгіянальнай Рады дапамогі палітычным вязьням у Гданьску.

З другой паловы 1980-х гадоў стаў блізкім паплечнікам Леха Валэнсы, лідэра «Салідарнасьці», а потым першага прэзыдэнта Польшчы. 16 верасьня 1988 году браў удзел у перамовах «Салідарнасьці» з прадстаўнікамі ўладаў. Са сьнежня 1989 году быў удзельнікам Грамадзянскага Камітэту пры Леху Валэнсу.

З красавіка 1989 году быў удзельнікам Прэзыдыюма Нацыянальнай Выканаўчай Камісіі «Салідарнасьці».

Палітычная дзейнасьць у 1990-х

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У траўні 1990 году быў выбраны першым віцэ-прэзыдэнтам Нацыянальнай Камісіі «Салідарнасьці». Падаў у адстаўку пасьля прайгранай барацьбы Марыяну Краклеўскаму за пасаду кіраўніка «Салідарнасьці» у лютым 1991 году.

З 12 красавіка 1991 да 31 кастрычніка 1991 году займаў пасаду міністра стану ў канцылярыі Леха Валэнсы. Падаў у адстаўку з пасады пасьля канфлікту зь Лехам Валэнсам і прэм’ер-міністрам Мячыславам Вахоўскім.

У 1992—1995 гадох быў Кіраўнікам Вярхоўнай кантрольнай палаты.

Быў кандыдатам у прэзыдэнты Польшчы на выбарах 1995 году, але зьняў сваю кандыдатуру яшчэ да першага тура 30 кастрычніка, і абяцаў падтрымаць любога, хто зможа перамагчы Леха Валэнсу.

Палітычная дзейнасьць у 2000-х

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

З 18 лістапада 2002 году да 22 сьнежня 2005 году Лех Качынскі быў мэрам Варшавы. На выбарах у першым туры атрымаў 49,58% галасоў, а ў другім 70,54% галасоў выбаршчыкаў. Падаў у адстаўку 22 сьнежня 2005 году, але адстаўка была прынятая толькі 8 лютага 2006 году.

У сакавіку 2005 году Лех Качынскі першым абвясьціў аб сваім жаданьні ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. У першым туры выбараў заняў другое месца пасьля Дональда Туска, атрымаўшы 33% галасоў. У другім туры выбараў 23 кастрычніка 2005 году атрымаў 8 257 468 галасоў, што склала 54,04% і выйграў выбары.

Пачаткам прэзыдэнцкага тэрміна лічыцца 23 кастрычніка 2005 году, скончыцца тэрмін мусіў 23 кастрычніка 2010 году.

Адносна Беларусі Лех Качынскі меў цьвёрдую і прынцыповую пазыцыю, падтрымліваючы яе дэмакратычную супольнасьць.[4]

Жонка — эканаміст Марыя Качынская (Мацкевіч) 1943 г. н., старэй мужа на 6 гадоў. Дачка — Марта Дубінецкая 1980 г. н., пасьля ўдзелу ў перадвыбарнай кампаніі Леха Качынскага як узорная дачка, жонка і маці, разьвялася і выйшла замуж за сына палітычнага суперніка бацькі Марэка Дубінецкага. Унучка — Ева. Брат — Яраслаў, перакананы халасьцяк, жыве з маці.

10 красавіка 2010 году зьявілася інфармацыя пра крушэньне самалёта прэзыдэнта Польшчы пад Смаленскам. Самалёт упаў а 10:50 на ўскраіне вёскі Пячэрск Смаленскай вобласьці пры заходзе на пасадку ў вайсковы аэрапорт «Паўночны»[5]. Паводле дадзеных Euronews, усе 97 чалавек, якія знаходзіліся на борце прэзыдэнцкага ТУ-154, уключаючы Прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага і яго жонку Марыю Качынскую, загінулі[6].

Папярэднік
Аляксандар Квасьнеўскі
Прэзыдэнт Польшчы
23 сьнежня 2005 — 10 красавіка 2010
Наступнік
Браніслаў Камароўскі (в. а.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]