Станіслаў Камарніцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станіслаў Камарніцкі
Stanisław Komornicki
26 ліпеня 1924(1924-07-26)10 красавіка 2010(2010-04-10) (85 гадоў)
2007.10.07. Stanisław Komornicki by Kubik.jpg
Месца нараджэньня Сьцяг Польшчы Варшава
Месца сьмерці Сьцяг Расеі пад Смаленскам
Прыналежнасьць Сьцяг Польшчы Польшча
Гады службы 1940-?
Званьне адстаўны генэрал брыгады
Бітвы/войны Варшаўскае паўстаньне
Узнагароды
Срэбны Крыж ордэна Віртуці Мілітары
Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Ордэн Крыж Грунвальду 3 клясы

Станіслаў Камарніцкі (па-польску: Stanisław Komornicki; нар. 26 ліпеня 1924 году ў Варшаве — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі адстаўны генэрал брыгады.

Удзельнічаў у Варшаўскім паўстаньні [1]. Ад канца 1944 году служыў у 1-й Арміі Польскага Народнага войска. Пасьля вайны рэпрэсаваны [1]. У 1993 годзе прызначаны канцлерам капітулы ордэну Віртуці Мілітары. Аўтар шматлікіх гістарычных і вайсковых публікацыяў.

Ажаніўся зь Евай зь Мінкоўскіх Чартарыскай. Быў айчымам акторкі Ганны Чартарыскай[2].

Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам. 15 красавіка 2010 году пасьмертна яму прысвоенае званьне генэрала дывізіі [3].

Пахаваны ў Варшаве.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Zginęli // rp.pl 11.04.2010 (пол.)
  2. ^ Narzeczona Adamczyka straciła ojczyma w katastrofie // Fakt.pl, 21.10.2010 (пол.)
  3. ^ Bronisław Komorowski pośmiertnie awansował tragicznie zmarłych pod Smoleńskiem(недаступная спасылка) // prezydent.pl (пол.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Станіслаў Камарніцкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў